Розніца паміж версіямі "Грэнландыя (востраў)"

Jump to navigation Jump to search
др
вырашэнне неадназначнасцяў, typos fixed:   → (8) using AWB
др (вырашэнне неадназначнасцяў, typos fixed:   → (8) using AWB)
|Катэгорыя на Вікісховішчы = Greenland
}}
'''Грэнландыя''' — [[востраў]] ў [[Атлантычны акіян|Атлантычным]] і [[Арктычны акіян|Арктычным]] акіянах. З'яўляецца найбуйнейшым востравам [[Планета Зямля|Зямлі]]. Належыць [[Данія|Даніі]] і ўваходзіць у яе аўтаномную адзінку [[Грэнландыя]]. Плошча вострава — 2 130 800 км².
 
Найбуйнейшае паселішча вострава — [[Нук]] (15 105 чалавек, [[2009]]), размешчана на паўвостраве ў заходняй частцы Грэнландыі.
 
== Клімат ==
[[Клімат]] узбярэжжаў марскі, субарктычны (на поўдзень ад 68° паўночнай шыраты) і арктычны; ў вобласці ледавіковага шчыта — кантынентальны арктычны. Востраў часта перасякаюць [[цыклоны]], якія суправаджаюцца моцнымі вятрамі, рэзкімі зменамі [[тэмпература|тэмпературы]] і выпадзеннем ападкаў. Для вобласці ледавіковага шчыта характэрны адмоўныя значэнні гадавога [[радыяцыйны баланс|радыяцыйнага балансу]]. Ахалоджванне паветра над ледавіком выклікае ўтварэнне [[антыцыклон]]аў. Сярэдняя тэмпература студзеня на ўзбярэжжы ад −7  °C на поўдні да −36  °C на поўначы, а ліпеня ад 10  °C на поўдні да 3  °C на паўночным захадзе. У цэнтры Грэнландыі сярэдняя тэмпература лютага −47  °C (абсалютны мінімум −70  °C), ліпеня −12  °C. Гадавая колькасць ападкаў на поўдні — 800—1100 мм, на поўначы — 150—250 мм, на ледавіку — 300—400 мм (амаль выключна — у выглядзе [[снег]]у). Паўднёва-ўсходні ўскраек Грэнландыі атрымлівае больш за 2500 мм ападкаў у год. У тоўшчы ледавіковага шчыта да самой ложы тэмпература ніжэй −10  °C. Расход лёду ў краёвай частцы шчыта, які выклікаецца летнім раставаннем і аддзяленнем [[айсберг]]аў, не кампенсуецца назапашваннем льдоў у глыбіні Грэнландыі, і ледавік хутка памяншаецца — за перыяд з 2000 г. па 2008 г. 1,5 × 10³ км³. Запасу вады ў ледавіковым шчыце Грэнландыі (2,5 × 10<sup>6</sup> км³) хопіць, каб павысіць узровень [[Сусветны акіян|Сусветнага акіяна]] на 7 м.
 
== Расліннасць ==
64 554

праўкі

Навігацыя