Розніца паміж версіямі "Літбел ССР"

Jump to navigation Jump to search
51 байт дададзены ,  5 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі [[Віленская губерня|Віленскай]], Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана [[Вільня]].
 
Урад Літбела ўзначаліў [[Вінцас Міцкявічус-Капсукас|В. Міцкявічус-Капсукас]]. Вядучая роля належала [[КП(б)ЛіБ|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі]] (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.
 
Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы як аб звяршыўшымся факце паведамляў, што {{цытата|на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры}}<ref>Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.</ref>.

Навігацыя