Пуць: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Пуць''' – даўжыня часткі траекторыі [[матэрыяльны пункт|матэрыяльнага пунк... |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 14:37, 21 жніўня 2008
Пуць – даўжыня часткі траекторыі матэрыяльнага пункта, зробленай за некаторы час.
У агульным выпадку пуць вылічваецца як крывалінейны інтэграл:
Калі вядома функцыя хуткасці v(t), то пуць вылічваецца шляхам інтэгравання па часе:
Паняцце пуці падобна да паняцця перамяшчэння. Адрозненні пуці ад перамячшэння палягаюць у наступным:
- перамяшчэнне з'яўляецца вектарнай велічынёй і, такім чынам, характарызуе не толькі пройдзеную адлегласць, але і напрамак руху
- перамячшэнне характарызуецца толькі пачатковым і канчатковым пунктамі і не залежыць ад траекторыі руху, гэта значыць, ад таго, якім шляхам цела перайшло з пачатковага пункта ў канчатковы.
Велічыня пуці не можа быць меншай за велічыню перамяшчэння. Роўнасць дасягаецца пры руху па прамой у адным напрамку. У астатніх выпадках пуць перавышае велічыню перамяшчэння. Напрыклад,
- цела выканала поўны абарот, рухаючыся па акружнасці радыусам r. Пройдзены пуць складае 2πr, а перамяшчэнне – 0.
- цела выканала паўабароту, рухаючыся па акружнасці радыусам r. Пройдзены пуць складае πr, а перамяшчэнне – 2r (што менш, бо 2 < π).