Дзева Марыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (4) using AWB
Радок 26: Радок 26:
[[Катэгорыя:Жанчыны Новага Запавету]]
[[Катэгорыя:Жанчыны Новага Запавету]]



{{Link FA|hr}}

{{Link FA|sk}}

{{Link FA|ar}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Link FA|sw}}

Версія ад 20:08, 2 сакавіка 2015

Ікона Багародзіцы «Траеручніца»

Дзева Марыя, Божая Маці, Мадонна — постаць хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.

У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Іякіма з Назарэта (таксама сустракаюцца формы «Якім» і «Яўхім») і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.

Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана «прачыстай», на 3-ім Усяленскім саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў старажытнай царкоўнай традыцыі. 3 ХІІ ст. на Захадзе распаўсюджваецца ўяўленне пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэта афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы».

У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць ікон (лічыцца, што першую Яе ікону напісаў евангеліст Лука). Колькасць ікон Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці ікон іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.

Літаратура

Спасылкі