Пенсільванія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 59: Радок 59:
{{DEFAULTSORT:Пенсільванія}}
{{DEFAULTSORT:Пенсільванія}}
[[Катэгорыя:Штаты ЗША]]
[[Катэгорыя:Штаты ЗША]]

{{Link FA|fr}}
{{Link FA|mk}}

Версія ад 21:14, 2 сакавіка 2015

Пенсільванія
англ.: Commonwealth of Pennsylvania
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Pennsylvania[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Гарысберг
Дата ўтварэння 12 снежня 1787
Кіраўнік Джошуа Шапіра[d]
Насельніцтва (2011) 12 742 886
Шчыльнасць 105,80 чал./км²
Плошча 119 283
Вышыня
над узроўнем мора
335 м
Пенсільванія на карце
Часавы пояс Усходні час: ЧГМ-5/-4
Код ISO 3166-2 US-PA
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пенсільванія (англ.: Commonwealth of Pennsylvania) — садружнасць на паўночным захадзе ЗША, мае правы штата ЗША. Сталіца — горад Гарысберг.

Гісторыя

Першымі еўрапейскімі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Пенсільваніі былі шведы і галандцы. У 1681 англійскі кароль Карл II перадаў маладому англійскаму квакеру Уільяму Пэну вялікую тэрыторыю да захаду ад ракі Дэлавэр. У 1682 Пэн заснаваў калонію-сховішча для пратэстантаў «Таварыствы сяброў» (афіцыйная назва квакераў) і іншых гнаных за веру. У гонар бацькі Пэна, адмірала каралеўскага флота, калонія была названая Пенсільваніяй. Пенсільванія — на латыні Penn Silvania — Лясістая зямля Пэна.

Тады ж Уільям Пэн, які вызнаваў ідэю братэрскай любові паміж аднаверцамі, заснаваў горад, якому прыдумаў назву Філадэльфія, што на старажытнагрэчаскай азначае Горад братэрскай любові.

Паўстагодззе эксперымент працякаў паспяхова, аднак затым у выніку сутычак з індзейцамі загінула шмат асаднікаў ірландскага і нямецкага паходжання. Квакеры (у адрозненне ад пурытан у Новай Англіі) адмовіліся супрацьпаставіць індзейцам сілу, бо не маглі паступіцца сваімі маральнымі прынцыпамі — непрыманнем войнаў і гвалту, рэлігійнай памяркоўнасцю — і змушаныя былі сысці з палітычнай сцэны калоніі.

У 1751 у Пенсільваніі быў адчынены першы на тэрыторыі брытанскіх калоній шпіталь, а таксама заснаваны першы ўніверсітэт — Універсітэт Пенсільваніі. У 1790 годзе Пенсільванія першай сярод паўночнаамерыканскіх штатаў прыняла закон аб вызваленні рабоў.

Пенсільванія актыўна ўдзельнічала ў вайне за незалежнасць. У 1776 годзе была прынятая Канстытуцыя Садружнасці Пенсільванія (афіцыйная назва штата). Тады ж ў Філадэльфіі Другім кантынентальным кангрэсам абвешчаная Дэкларацыя незалежнасці і Пенсільванія, нараўне з дванаццаццю іншымі былымі паўночнаамерыканскімі калоніямі Вялікабрытаніі, утварыла Злучаныя Штаты Амерыкі.

Вядомыя асобы

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.