Цэнтральны працэсар: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 15: | Радок 15: | ||
{{Link FA|tt}} |
|||
[[ml:സെന്ട്രല് പ്രൊസസിങ് യൂണിറ്റ്]] |
[[ml:സെന്ട്രല് പ്രൊസസിങ് യൂണിറ്റ്]] |
Версія ад 21:24, 2 сакавіка 2015
Цэнтральны працэсар (англ.: Central Processing Unit, CPU) – частка камп'ютарнай сістэмы, якая выконвае інструкцыі праграм, і з'яўляецца асноўным элементам, які выконвае функцыі камп'ютара. Цэнтральны працэсар паслядоўна выконвае кожную інструкцыю праграмы для ажыццяўлення асноўных арыфметычных, лагічных і аперацый ўводу/вываду. Тэрмін выкарыстоўваецца ў камп'ютарнай індустрыі па крайняй меры з пачатку 1960-х гадоў.[1] І хаця форма, выгляд і прымяненне працэсараў моцна змянілася з тых часоў, іх асноўныя аперацыі застаюцца такімі ж.
Раннія працэсары спецыяльна распрацоўвалі як частку буйнейшага, часам адзінага ў сваім родзе, камп'ютара. Аднак, гэты дарагі метад праектавання карыстальніцкіх працэсараў для канкрэтнага прымянення ў значнай ступені саступіў месца распрацоўцы працэсараў масавай вытворчасці, якія зроблены для адной або некалькіх мэтаў. Гэта тэндэнцыя стандартызацыі ў цэлым пачалося ў эпоху дыскрэтных транзістарных мэйнфрэймаў і міні-ЭВМ, і хутка паскорылася з распаўсюджаннем інтэгральных схем. Інтэгральныя схемы далі магчымасць распрацоўваць больш складаныя працэсары, і вырабляць іх з тэхналагічнымі допускамі парадку нанаметраў. Мініяцюрызацыя і стандартызацыя працэсараў павялічылі прысутнасць гэтых лічбавых прылад у сучасным жыцці далёка за межы спецыялізаванага ўжывання выдзеленых вылічальных машын. Сучасныя мікрапрацэсары прысутнічаюць у цэлым шэрагу рэчаў, ад аўтамабіляў да мабільных тэлефонаў і цацак для дзяцей.