Ракушкавыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 48: Радок 48:
[[Катэгорыя:Класы жывёл]]
[[Катэгорыя:Класы жывёл]]



{{Link FA|hu}}
[[Катэгорыя:Ракушкавыя| ]]
[[Катэгорыя:Ракушкавыя| ]]

Версія ад 23:18, 2 сакавіка 2015

Ракушкавыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ostracoda Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  84195
NCBI  6670
EOL  1456
FW  22826

Ра́кушкавыя, астракоды (Ostracoda) — клас ракападобных.

Даўжыня да 30 мм (прэснаводных да 7,3 мм). Цела несегментаванае, укрыта хіцінавай двухстворкавай ракавінай (адсюль назва), якая зверху насычана вапнай. Крывяноснай сістэмы і жабраў няма, дыхаюць праз покрыва цела.

Вядомы з ніжняга кембрыю (каля 560 млн. г. назад). Каля 2 тыс. сучасных і больш за 12 тыс. выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на дне марскіх і прэсных вадаёмаў, у прыледавіковых азёрах, гарачых крыніцах, 7 відаў — у глебе трапічных лясоў. На Беларусі больш за 40 відаў. Найбольш трапляюцца гетэрацыпрыс павольны, цыклацыпрысы — яйцападобны і роўны, цыпрыс чванлівы, цыпрыя выразная.

Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, жывёльнымі рэшткамі, ёсць драпежнікі. Раздзельнаполыя, некаторым відам уласцівы партэнагенез. Развіццё з ператварэннем, 5—8 лічынкавых стадый. Дарослыя не ліняюць.

Корм для некаторых відаў прамысловых рыб. Большасць — біялагічныя меліяратары.

Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.

Літаратура

  • Гігіняк Ю. Ракушкавыя // БЭ ў 18 т. Т. 13. 2001.