Ромул і Рэм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
памылкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 24: Радок 24:
[[Катэгорыя:Блізнюковыя міфы]]
[[Катэгорыя:Блізнюковыя міфы]]
[[Катэгорыя:адзічэлыя дзеці]]
[[Катэгорыя:адзічэлыя дзеці]]
[[Катэгорыя:Братазабойцы]]{{Link FA|ka}}
[[Катэгорыя:Братазабойцы]]

Версія ад 23:31, 2 сакавіка 2015

Ромул і Рэм, якіх корміць Капіталійская ваўчыца

Ромул і Рэм (лац.: Romulus і Remus) — у рымскай міфалогіі два браты, легендарныя заснавальнікі Рыма. Сыны бога Марса і весталкі Рэі Сільвіі. Немаўлятамі кінутыя ў раку Тыбр, яны цудоўным чынам выратаваліся і былі выкармленыя ваўчыцай. Пазней іх заўважыў пастух Фаўстул, у сям'і якога яны і атрымалі выхаванне.

Праз гады Рэм быў захоплены слугамі хітрага і жорсткага цара Амулія. Ромул накіраваўся вызваляць брата. Да яго далучыліся шматлікія беднякі, пастухі, рабы, якія ненавідзелі цара Амулія і не маглі больш цярпець яго тыранію. Цар быў звергнуты і загінуў, але жыхары горада Альба-Лонгі не пажадалі прыняць братоў і той натоўп беднаты, які яны прывялі з сабою. Тады Ромул і Рэм вырашылі пабудаваць новы горад дзеля пастухоў, рабоў, сялян, якія іх падтрымалі.

Браты патрабавалі божага знаку, які б высветліў, каму з братоў належыць заснаваць горад. Багі абралі Ромула. Рэм паспрабаваў перашкодзіць яму, але быў забіты. Ромул здесніў абрад збавення, каб змыць грэх братазабойства, заснаваў Рым і зрабіўся яго першым царом. Ён сабраў пад сваёй уладай шматлікіх выгнаннікаў, здабыў дзеля іх жонак, захапіўшы пад час свята сабіянскіх жанчын. Гэта выклікала войны з сабіянамі, якія скончыліся мірам паміж двума гарадамі. Падчас навальніцы Ромул таямніча знік, яму пачалі пакланяцца, нібыта бажку, пад імем Квірына.

Першакрыніцы

Спасылкі

Ромул і Рэм і энцыклапедыі «Кругасвет»