Гомельскі тралейбус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Goshaproject (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 108: Радок 108:
* [[Тралейбус]]
* [[Тралейбус]]
* [[Тралейбусны парк]]
* [[Тралейбусны парк]]
* [[Транспарт у Гомелі]]
* [[Гомель#Транспарт|Транспарт у Гомелі]]


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 17:57, 5 сакавіка 2015

Гомельскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Гомель
Дата адкрыцця 20 мая 1962 года
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 22+7 з індэксам «а»
Даўжыня кантактнай сеткі 146,4 км
Колькасць тралейбусных паркаў 2
Колькасць тралейбусаў каля 240
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў ЗіУ-682, Белкамунмаш 101, Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321.
Кошт праезду 3100 рублёў, (3000 рублёў у шапіках)
Кампанія-перавозчык КУП «Гарэлектратранспарт»
Сайт кампаніі http://www.get-gomel.narod.ru/index.html

Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі, якая пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.

У цяперашні час тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Горэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60% ад усяго аб'ёму гарадскіх перавозак, па стане на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.

Гісторыя

Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал - Дэпо №1» (у цяперашні час — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршуты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны ў якасці музейнага экспанату). У 1970 — 1980-я гады пачалося абнаўленне парку рухомага складу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990 — 2000-я пачалося чарговае абнаўленне парку рухомага складу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта: АКСМ-101, АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.

У 1999 годзе на балансе КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), а ў 2006 годзе — ўжо 235 (на лініі 179).

Канфігурацыя сеткі

Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Па стане на 26 чэрвеня 2008 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛТП) складае 19 — гэта:

  • ЛТП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
  • ЛТП-2 — вул. Рагачоўская (на дадзены момант вядзецца рэканструкцыя);
  • ЛТП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
  • ЛТП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛТП-5 — з-д Гандлёвага абсталявання;
  • ЛТП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
  • ЛТП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
  • ЛТП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛТП-9 — вул. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з Прыорбанкам);
  • ЛТП-10 — Пр. Кастрычніка (ААТ «Тацьцяна»);
  • ЛТП-11 — пр. Касманаўтоў (раён Сельмаша);
  • ЛТП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛТП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛТП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
  • ЛТП-15 — вул. Магілёўская (за мастом з Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛТП-16 — ЗЛІН (на дадзены момант знаходзіцца ў рэзерве);
  • ЛТП-17 — вул. Антошкіна (Сельмаш — за цэнтрам «Volkswagen» — побач з калоніяй);
  • ЛТП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛТП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).

ЛТП № 18-23 не знаходзяцца ў эксплуатацыі (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль — некалькі падстанцый закансерваваныя на стадыі будаўніцтва).

Маршруты

Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 22 асноўных маршрутаў, а таксама 7 маршрутаў з літарай "а", якія з'яўляюцца скарочанымі версіямі асноўных і выкарыстоўваюцца ў міжпікавы час і ў выхадныя дні.

Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.

  1. Маршрут № 1: Вакзал — Гідрапрывад
  2. Маршрут № 2: Тэхнічны універсітэт
  3. Маршрут № 3: Завод «Крышталь» — Сонечная
  4. Маршрут № 4: Завод «Крышталь» — Волатава
  5. Маршрут № 5: Вакзал — Завод «Крышталь»
  6. Маршрут № 6: Хімзавод (кальцавы)
  7. Маршрут № 7: Вакзал — Хімзавод
  8. Маршрут № 8: Тэхнічны універсітэт
  9. Маршрут № 9: Волатава — Гідрапрывад
  10. Маршрут № 10: Вакзал — Завод самаходных камбайнаў
  11. Маршрут № 11: ЗЛіН — Сонечная
  12. Маршрут № 11а: ЗЛіН — Тэхнічны універсітэт
  13. Маршрут № 12: Гідрапрывад — Сонечная
  14. Маршрут № 12а: Гідрапрывад — Тэхнічны універсітэт
  15. Маршрут № 14: Хімзавод (кальцавы)
  16. Маршрут № 15: Вакзал — Волатава
  17. Маршрут № 16: Вакзал — Волатава
  18. Маршрут № 17: Волатава — Стадыён «Гомсельмаш»
  19. Маршрут № 18: Завод «Крышталь» — Стадыён «Гомсельмаш»
  20. Маршрут № 19: Вакзал — Сонечная
  21. Маршрут № 19а: Вакзал — Парк «Фестывальны»
  22. Маршрут № 20: Гідрапрывад — Сонечная
  23. Маршрут № 20а: Гідрапрывад — Парк «Фестывальны»
  24. Маршрут № 21: Волатава — Завод самаходных камбайнаў
  25. Маршрут № 22: Вакзал — Сонечная
  26. Маршрут № 22а: Вакзал — Тэхнічны універсітэт
  27. Маршрут № 23: Волатава — Хімзавод

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 20а, 21, другое дэпо — маршруты 2, 6, 6а, 7, 8, 11, 11а, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 20а, 22, 22а.

Галерэя

Гл. таксама


Спасылкі