Ніна Васільеўна Галіноўская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 8: Радок 8:
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Паэтэсы]]
[[Катэгорыя:Паэтэсы]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]

Версія ад 18:08, 5 сакавіка 2015

Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілеўская вобласць) — беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).