Аляксандр Сяргеевіч Патупа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Спасылкі: рэкатэгарызацыя using AWB
Радок 52: Радок 52:
* http://aspotupa.narod.ru/
* http://aspotupa.narod.ru/


{{DEFAULTSORT:Патупа Аляксандр Сяргеевіч}}
[[Катэгорыя:Постаці савецкай фізікі]]
[[Катэгорыя:Постаці савецкай фізікі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай фізікі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай фізікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фізікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фізікі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР]]
Радок 62: Радок 63:
[[Катэгорыя:Папулярызатары навукі]]
[[Катэгорыя:Папулярызатары навукі]]
[[Катэгорыя:Аўтары навукова-папулярнай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Аўтары навукова-папулярнай літаратуры]]
{{DEFAULTSORT:Патупа Аляксандр Сяргеевіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 12:16, 6 сакавіка 2015

Аляксандр Сяргеевіч Патупа
Дата нараджэння 21 сакавіка 1945(1945-03-21)
Месца нараджэння Севастопаль, Расія
Дата смерці 1 чэрвеня 2009(2009-06-01) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці фізік, эканаміст, праваабаронец, вучоны-ядзершчык, палітык, пісьменнік навуковай фантастыкі, бізнесмен, філосаф
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Сайт potupa.iatp.by

Аляксандр Сяргеевіч Патупа (21 сакавіка 1945, Севастопаль, РСФСР — 1 чэрвеня 2009) — фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі.

Біяграфія

Жыў і вучыўся ў г. Ейску Краснадарскага края. Кандыдат у майстры спорту па шахматах. У Мінску з 1961 г.

Скончыў фізічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (кафедра квантавай тэорыі, 1967). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (тэарэтычная фізіка, 1970). Каля 50 публікацый і 30 выступаў на міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх канферэнцыях у вобласці квантавай тэорыі, фізікі высокіх энергій, касмалогіі, электрадынамікі. Даследчая праца ў Інстытуце фізікі АН БССР, Белдзяржуніверсітэце. З 1992 г. дырэктар Цэнтра даследаванняў будучыні (прагнастычныя і сацыялагічныя даследаванні). Больш 15 комплексных рэпрэзентатыўных і экспертных сацыялагічных апытанняў. Больш 100 публікацый у зборніках і перыёдыцы і 60 выступаў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях па праблемах прагназавання, сацыялогіі, паліталогіі, эканомікі, правы.

Доктар філасофіі (стратэгічнае прагназаванне і інфармацыйныя тэхналогіі, 1995), прафесар, сапраўдны член IAIPT(Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій), IALBA (Міжнароднай акадэміі лідараў бізнесу і адміністрацыі), NYAS (Нью-ёркскай акадэміі навук), IIS (Міжнароднага інстытута сацыялогіі), WFS (Міжнароднага грамадства «Свет будучыні»), AAAS (Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі), NGS (Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША), член Савета РАТТ (Беларускай асацыяцыі Фабрыкаў Думкі).

Навуковыя, навукова-папулярныя і навукова-мастацкія кнігі (фізіка элементарных часціц, касмалогія, гісторыя навукі, прагностыка): «Бег за бесконечностью» (1977, сер. «Еўрыка», пер. у Балгарыі, Венгрыі), «Контакт, или Несколько мыслей и диалогов, подслушанных долгим зимним вечером CCI века» (1990), «Открытие Вселенной — прошлое, настоящее, будущее» (1991), тры ротапрынтных выданні Інстытута фізікі АН БССР (1968—1971).

Мастацкія кнігі: «Фантакрим-CCI»(1989), «Ловушка в цейтноте»(1990), «Нечто невообразимое» (1992), два мікравыданні (1989); публікацыі ў літаратурных часопісах і зборніках. Член IPC (Міжнароднага ПЭН-Клуба).

Публіцыстычная дзейнасць: больш 300 артыкулаў у газетах і часопісах; член BAJ (Беларускай асацыяцыі журналістаў).

Выкладчыцкая дзейнасць: курсы статыстычнай фізікі, фізікі высокіх энергій, фізікі атамнага ядра, квантавай хіміі і хімічнай кінетыкі, вышэйшай матэматыкі, гісторыі прадпрымальніцтва, адмысловыя лекцыі на міжнародных школах маладых вучоных.

Выдавецкая дзейнасць (1989—1996): арганізатар і генеральны дырэктар выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эридан», найстарэйшага прыватнага выдавецтва Беларусі, які выпускае кнігі (больш 26 млн экз.), газеты, часопісы. ВПК «Эридан» першай у РБ узнагароджана «Факелам Бірмінгема» ў 1995 г.

Грамадская дзейнасць: старшыня Назіральнага камітэта Беларускай Праваабарончай Канвенцыі і Назіральнага Сойма «Хельсінкі-CCI», прэзідэнт Беларускага Саюза прадпрымальнікаў (2001—2007), Ганаровы Старшыня БСП (2008), віцэ-старшыня Беларускай Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, (2001—2007) член Савета Беларускай Еўра-Атлантычнай Асацыяцыі; праца па фарміраванні палітыка-прававой прасторы рыначных рэформ, стратэгіі глабальнай і еўрапейскай інтэграцыі, эвалюцыі 3-га сектары, праваабарончая дзейнасць. У партыях ніколі не знаходзіўся.

Медалі: International Man of the Year (1997-98, Cambridge), Outstanding People of the 20th Century (1999, Cambridge), За высокія дасягненні ў навуцы (2004, IAIT, Мінск), За высокія дасягненні ў навуцы (залатая, 2005, IAIT, Мінск)

Сям'я

Жонка, Патупа Любоў Нілаўна, 1955 г.н., менеджар; дачка, Алена, 1975 г.н., юрыст, МBА, Інтэрнэт-«Оскар»-2005 Golden Link Award; сын, Андрэй, 1976 г.н., юрыст, журналіст; унук, Антон, 2002 г.р.

Спасылкі