Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 24: Радок 24:
«Вялікае пасольства» вялікага князя [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хведар Грыгор'еў, прыбыло ў [[масква|Маскву]] ў студзені [[1494]]. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства [[ВКЛ]] правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.
«Вялікае пасольства» вялікага князя [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хведар Грыгор'еў, прыбыло ў [[масква|Маскву]] ў студзені [[1494]]. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства [[ВКЛ]] правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.


== Літаратура ==
{{кароткі артыкул}}
{{літ|1=|Базилевич К. В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина 15 в. М., 1952.
* Базилевич К. В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина 15 в. М., 1952.
|Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы 14-16 вв. М., 1963.
* Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы 14-16 вв. М., 1963.
|Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.}}
* Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.


{{belarus-hist-stub}}
{{Літоўска-маскоўскія войны}}
{{Літоўска-маскоўскія войны}}



Версія ад 08:52, 10 сакавіка 2015

Маскоўска-літоўская вайна
Дата 14921494
Месца Украіна, Беларусь, Расія
Вынік Вечны мір 1494 года
Праціўнікі
  Вялікае Княства Літоўскае Вялікае княства Маскоўскае
  Крымскае ханства
Камандуючыя
Казімір IV
Аляксандр Ягелончык
Іван III
Менглі Гірэй

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў, Памежная вайна — першая адкрытая вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую «отчину» — усходнеславянскія землі, што былі ў складзе ВКЛ.

Гісторыя

Вайне папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі і разрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства. Вясною 1492 года Іван ІІІ накіраваў да польскага караля і вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той вярнуўся назад даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (7.6.1492 у Гродне). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, а баяр і жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ — С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, А. і В. Бялеўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану ІІІ авалодаць землямі ў верхоўях Акі. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў, вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове і Цверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага і магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатова да абароны, таму вялікі князь Аляксандр накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду і да свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перагавораў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.

Вялікае пасольства

«Вялікае пасольства» вялікага князя Аляксандра, у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хведар Грыгор'еў, прыбыло ў Маскву ў студзені 1494. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства ВКЛ правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.

Літаратура

  • Базилевич К. В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина 15 в. М., 1952.
  • Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы 14-16 вв. М., 1963.
  • Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.

Шаблон:Belarus-hist-stub