Розніца паміж версіямі "Маўі"

Jump to navigation Jump to search
5 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
др
removing category using AWB
др (Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1791456 (translate me))
др (removing category using AWB)
 
==Гавайская міфалогія==
У [[гавайцы|гавайскай]] міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні [[Хіна|Хіны]]. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння [[Гавайскія астравы|Гавайскіх астравоў]]. Аднойчы Маўі выйшаў у [[мора]] з братамі для лову [[рыбы]]. Аднак ён зачапіў сваім круком ''Манаіякалані'' марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім - іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў.
 
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць [[Сонца]], каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй.
 
Лічыцца, што назвы [[востраў Маўі|вострава Маўі]] і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - [[сузор'е Скарпіён]]) ідуць ад яго імя.
 
==Іншыя палінезійскія паданні==
[[Таіцянцы|Таіцяне]] лічылі Маўі прарокам, магчыма нават жрацом. Ён навучыў людзей здабываць агонь, вырасціў першыя [[какосавая пальма|какосаваыя пальмы]], аднойчы схапіў Сонца за промні і таксама затрымаў яго ў небе.
 
[[Маары]] сцвярджалі, што неданошанага Маўі яго маці кінула ў ваду. Аднак яго жыццё захавалі марскія духі. Пазней, ўжо дарослы, ён вярнуўся да яе і сваіх братоў. Дзякуючы ўменню ператварацца ў птушак і звяроў Маўі быў прызнаны першым у сям'і.
 
Акрамя распаўсюджанага міфа аб затрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора [[Паўночны востраў, Новая Зеландыя|Паўночны востраў]], ператварыў сваю лодку ў [[Паўднёвы востраў]], здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.
 
[[Танганцы]] таксама лічылі Маўі лаўцом [[Тонга|астравоў Тонга]], здабытчыкам агню і нават трымальнікам [[Планета Зямля|Зямлі]].
 
Паданні аб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах [[Палінезія|Палінезіі]].
*[http://www.mythencyclopedia.com/Le-Me/Maui.html#b Маўі на mythencyclopedia.com]
 
[[Катэгорыя:Багі паводле алфавітуалфавіта]]
[[Катэгорыя:Багі]]
11 786

правак

Навігацыя