Гомельскі тралейбус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 59: Радок 59:
== Маршруты ==
== Маршруты ==


Маршрутная сетка [[Гомель|Гомеля]] ўключае ў сябе 22 асноўных маршрутаў, а таксама 7 маршрутаў з літарай "а", якія з'яўляюцца скарочанымі версіямі асноўных і выкарыстоўваюцца ў міжпікавы час і ў выхадныя дні.
Маршрутная сетка [[Гомель|Гомеля]] ўключае ў сябе 22 асноўных маршрутаў, а таксама 5 маршрутаў з літарай "а", якія з'яўляюцца скарочанымі версіямі асноўных і выкарыстоўваюцца ў міжпікавы час і ў выхадныя дні.


Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.
Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.
Радок 236: Радок 236:
|}
|}


Першае [[Тралейбусны парк|дэпо]] абслугоўвае маршруты 1, 3, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 20а, 21, другое дэпо — маршруты 2, 6, 6а, 7, 8, 11, 11а, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 20а, 22, 22а.
Першае [[Тралейбусны парк|дэпо]] абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 20а, 21, другое дэпо — маршруты 2, 4, 6, 6а, 7, 8, 11, 11а, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 20а, 22, 22а.


== Галерэя ==
== Галерэя ==

Версія ад 21:05, 18 сакавіка 2015

Гомельскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Гомель
Дата адкрыцця 20 мая 1962 года
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 22+7 з індэксам «а»
Даўжыня кантактнай сеткі 146,4 км
Колькасць тралейбусных паркаў 2
Колькасць тралейбусаў каля 240
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў ЗіУ-682, Белкамунмаш 101, Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321.
Кошт праезду 3100 рублёў, (3000 рублёў у шапіках)
Кампанія-перавозчык КУП «Гарэлектратранспарт»
Сайт кампаніі http://www.get-gomel.narod.ru/index.html

Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі, якая пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.

У цяперашні час тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Горэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60% ад усяго аб'ёму гарадскіх перавозак, па стане на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.

Гісторыя

Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал - Дэпо №1» (у цяперашні час — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршуты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны ў якасці музейнага экспанату). У 1970 — 1980-я гады пачалося абнаўленне парку рухомага складу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990 — 2000-я пачалося чарговае абнаўленне парку рухомага складу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта: АКСМ-101, АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.

У 1999 годзе на балансе КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), а ў 2006 годзе — ўжо 235 (на лініі 179).

Канфігурацыя сеткі

Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Па стане на 26 чэрвеня 2008 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛТП) складае 19 — гэта:

  • ЛТП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
  • ЛТП-2 — вул. Рагачоўская (на дадзены момант вядзецца рэканструкцыя);
  • ЛТП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
  • ЛТП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛТП-5 — з-д Гандлёвага абсталявання;
  • ЛТП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
  • ЛТП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
  • ЛТП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛТП-9 — вул. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з Прыорбанкам);
  • ЛТП-10 — Пр. Кастрычніка (ААТ «Тацьцяна»);
  • ЛТП-11 — пр. Касманаўтоў (раён Сельмаша);
  • ЛТП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛТП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛТП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
  • ЛТП-15 — вул. Магілёўская (за мастом з Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛТП-16 — ЗЛІН (на дадзены момант знаходзіцца ў рэзерве);
  • ЛТП-17 — вул. Антошкіна (Сельмаш — за цэнтрам «Volkswagen» — побач з калоніяй);
  • ЛТП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛТП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).

ЛТП № 18-23 не знаходзяцца ў эксплуатацыі (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль — некалькі падстанцый закансерваваныя на стадыі будаўніцтва).

Маршруты

Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 22 асноўных маршрутаў, а таксама 5 маршрутаў з літарай "а", якія з'яўляюцца скарочанымі версіямі асноўных і выкарыстоўваюцца ў міжпікавы час і ў выхадныя дні.

Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.

Маршрут
Дэпо
Рэжым працы
Зноскі
1 Вакзал — Гідрапрывад Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
2 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа Кальцавы маршрут
3 Завод «Крышталь» — Сонечная Тралейбуснае дэпо №1 Панядзелак — пятніца
4 Завод «Крышталь» — Валатава Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа
5 Вакзал — Завод «Крышталь» Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
6 Хімзавод Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
7 Вакзал — Хімзавод Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа
8 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа Кальцавы маршрут
9 Валатава — Гідрапрывад Тралейбуснае дэпо №1 Панядзелак — пятніца
10 Вакзал — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
11 ЗЛіН — Сонечная Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца
11а ЗЛіН — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца
12 Гідрапрывад — Сонечная Тралейбуснае дэпо №1 Панядзелак — пятніца
12а Гідрапрывад — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца
14 Хімзавод Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
15 Вакзал — Валатава Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
16 Вакзал — Валатава Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
17 Валатава — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
18 Завод «Крышталь» — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо №1 Панядзелак — пятніца
19 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа
19а Вакзал — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца
20 Гідрапрывад — Сонечная Тралейбуснае дэпо №1 Штодзённа
20а Гідрапрывад — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо №1 Панядзелак — пятніца
21 Валатава — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо №1 Панядзелак — пятніца
22 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа
22а Вакзал — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо №2 Штодзённа
23 Валатава — Хімзавод Тралейбуснае дэпо №2 Панядзелак — пятніца

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 20а, 21, другое дэпо — маршруты 2, 4, 6, 6а, 7, 8, 11, 11а, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 20а, 22, 22а.

Галерэя

Гл. таксама


Спасылкі