Дзяніс Валер’евіч Барсукоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі2|Барсукоў}}
{{Мастак
{{Мастак
| імя = Дзяніс Валер'евіч Барсукоў
| імя = Дзяніс Валер'евіч Барсукоў

Версія ад 11:13, 20 сакавіка 2015

Дзяніс Валер'евіч Барсукоў
Дата нараджэння 23 студзеня 1975(1975-01-23) (49 гадоў)
Месца нараджэння Сцяг СССР Мінск
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт, партрэт
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Вядомыя працы «Мінскія вежы», «Рака часу»
Уплыў Васіль Касцючэнка
Лада Шчасная
Узнагароды лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Жывапіс, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2010)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Валер'евіч Барсукоў (23 студзеня 1975, Мінск) — беларускі мастак, займае пасаду намесніка дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск).

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Васіля Касцючэнкі, Віктара Хмыза.

У 1999 годзе скончыў Беларускі універсітэт культуры па спецыяльнасці «Народная творчасць, народныя рамёствы». Атрымаў ступень магістра мастацтвазнаўства. Вучыўся ў Лідзіі Малахавай, Лады Шчаснай.

З 2005 па 2011 — дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі), Мінск.

З 2011 па 2013 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2014 — галоўны мастак дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы»[1]

З 2014 — намеснік дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў, Мінск

Удзел у выстаўках

2014 — Рэспубліканская выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта». Нацыянальны выставачны цэнтр, Мінск.

2013 — групавая выстаўка «Тапаграфіка». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск.

2012 — «13», персанальная выстаўка жывапісу ў Амбасадзе Чэхіі ў Рэспубліке Беларусь.

2012 — выстаўка беларускіх мастакоў «Душа Беларусі» ў будынку Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі.

2012 — групавая выстаўка «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск.

2011 — удзел у спецыяльным праекце IV Маскоўскай біенале «Унутраныя ландшафты».

2010 — Рэспубліканскі фестываль сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зямля пад белымі крыламі» — выстаўка канцэптуальнага мастацтва «Унутраныя ландшафты», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.

2010 — Рэспубліканская выстаўка «Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі». Дзяржаўны цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі, Масква.

2009 — Міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва «Дах-9». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск.

2008 — Трэці міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

2008 — «UnREAL Student Life». Арт-праект «Студэнцкая выстава». Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск.

2008 — «Кветкавы рай-2», групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок». Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.

2007 — «Нітра», арт-праект «Пан-тон», Літаратурны музей, Віцебск.

2007 — групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок», Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.

2007 — Другі міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.

2006—07 — «Глейна», групавая перасоўная выстаўка беларускіх і латвійскіх мастакоў. Віцебск (Музей Марка Шагала), Мінск (Нацыянальны музей гісторыі і культуры), Слуцк, Екабпілс, Мадона, Даўгаўпілс.

2006 — «Артэфакт», групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў рамках фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску.


Зноскі