Кейстут: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Нашчадкі: clean up using AWB
др Спасылка
Радок 15: Радок 15:
| дата смерці = 15.08.1382
| дата смерці = 15.08.1382
| месца смерці = [[Крэва]] (цяпер у [[Смаргонскі раён|Смаргонскім раёне]], [[Гродзенская вобласць]], [[Беларусь]])
| месца смерці = [[Крэва]] (цяпер у [[Смаргонскі раён|Смаргонскім раёне]], [[Гродзенская вобласць]], [[Беларусь]])
| у шлюбе = [[Бірута]]
| у шлюбе = [[Бірута, жонка Кейстута|Бірута]]
| дзеці =
| дзеці =
| род = [[Гедзімінавічы]]
| род = [[Гедзімінавічы]]

Версія ад 16:15, 22 сакавіка 2015

Кейстут
Вялікі князь літоўскі
з 1381
Папярэднік Ягайла
Пераемнік Ягайла

Нараджэнне 1297(1297)
Смерць 15 жніўня 1382(1382-08-15)
Крэва (цяпер у Смаргонскім раёне, Гродзенская вобласць, Беларусь)
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін
Маці Еўна
Жонка Бірута
Дзеці Вітаўт[1][2], Таўцівіл Кейстутавіч, Данута Кейстутаўна[d], Рымгайла, Бутаўт, Марыя Кейстутаўна[d], Войдат і Жыгімонт Кейстутавіч[3]
Веравызнанне язычніцтва
Дзейнасць суверэн, арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пячатка Кейстута

Кейстут Гедзімінавіч (Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382); ~129715 жніўня 1382, Крэва), князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (13411345), уладар Троцкай паловы ВКЛ (13451381), вялікі князь літоўскі (1381-1382). Сын Гедзіміна ад другога шлюба, малодшы брат Альгерда.

Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую кампанію. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні сядзеў самы малодшы сын Гедзіміна – Яўнут, малады і няздольны да ўлады. У 1345 Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу — Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на "паловы", Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у Троцкай палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, у 1352 Кейстут атрымаў да сваіх уладанняў яшчэ і Берасцейскую зямлю. Але пасля, відаць, умовы дагавора паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.

Пасля смерці Альгерда, яго спадчыннікам быў Ягайла, Кейстут як старэйшы лічыў у сабе больш правоў на вялікакняскі сталец, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж Кейстутам і яго бацькам Альгердам. Ягайла склаў супраць Кейстута змову з Тэўтонскім ордэнам, але яна была выкрытая — Ягайла арыштаваны і зняволены ў Полацку, праз нейкі час вызвалены пад абяцанне прызнання вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зняволіць Кейстута ў Крэўскім замку, дзе Кейстут быў задушаны.

Нашчадкі

∞1 NN, магчыма руская княжна

∞2 Бірута,

  1. А. Э. Витовт // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 574–576.
  2. Витовт // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 418–420.
  3. Lundy D. R. The Peerage