Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:
}}
}}


'''Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка''' (нар. {{ДН|10|9|1977}}) — беларускі футбаліст і трэнер па футболу.
'''Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка''' (нар. {{ДН|10|6|1977}}) — беларускі футбаліст і трэнер па футболу.


== Кар'ера іграка ==
== Кар'ера іграка ==
Радок 47: Радок 47:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* {{fcbate.by|1893|архіў}}
* [http://fcbate.by/ru/history/players/id1893 Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ]


{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

Версія ад 16:55, 29 сакавіка 2015

Футбол
Віктар Ганчарэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1977(1977-06-10) (46 гадоў)
Хойнікі
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 167 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
1994 — 1995 Сцяг Беларусі Стрэлічава (Хойнікі) 5 (1)
1995 — 1997 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 49 (3)
1998 — 2002 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 82 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995 Сцяг Беларусі Беларусь (да 18) 1 (0)
1998 — 1999 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 9 (1)
Трэнерская кар’ера
2004 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) дубль
2007 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) трэнер
2007 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 10 чэрвеня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер па футболу.

Кар'ера іграка

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).

Выступаў як абаронца ў РВАР (1995—97) і ў ФК БАТЭ (Барысаў, 1998—2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар'еру скончыў з-за сур'ёзнай траўмы.

Трэнерская кар'ера

У 2004 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыяльнасць — трэнер па футболу. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «PRO».

У 2004-06 працаваў трэнерам дублюючага складу ФК БАТЭ. З 2007 — старшы трэнер ФК БАТЭ. З 13 лістапада 2007 — галоўны трэнер ФК БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008—2012 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.

У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.

Чатыры разы прызнаваўся лепшым трэнерам Беларусі (2008, 2009, 2010, 2012).

У кастрычніку 2013 прыняў прапанову ўзначаліць краснадарскую «Кубань»[1]. Разам з «Кубанню» удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы 2013/14. У расійскай Прэм'ер-лізе ў сезоне 2013/14 прывёў краснадарскі клуб да 8 месца. Сезон 2014/15 «Кубань» пачала з дзевяціматчавай серыяй без паражэнняў. На сярэдзіну лістапада 2014 каманда ішла на 5 месцы ў Прэм'ер-лізе, калі 13 лістапада 2014 кантракт краснадарскага клуба з Ганчарэнкам быў нечакана разарваны[2].

Спасылкі

Зноскі