Ізі Харык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дабаўленне шаблона-карткі
ілюстрацыя
Радок 32: Радок 32:
| Вікікрыніцы =
| Вікікрыніцы =
}}
}}
[[Выява:А. Бразер. 'Поэт Изи Харик'.jpg|міні|[[Абрам Бразер]]. Бюст Ізі Харыка.]]
'''Ізі Харык''' (''Ісак Давыдавіч Харык''; {{ДН|17|3|1898}}, [[вёска Зембін]], {{МН|Барысаўскі раён|у Барысаўскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|29|10|1937}}) — беларускі [[паэт]]. Пісаў на мове [[ідыш]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]].
'''Ізі Харык''' (''Ісак Давыдавіч Харык''; {{ДН|17|3|1898}}, [[вёска Зембін]], {{МН|Барысаўскі раён|у Барысаўскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|29|10|1937}}) — беларускі [[паэт]]. Пісаў на мове [[ідыш]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]].



Версія ад 01:15, 13 красавіка 2015

Ізі Харык
Ісак Давыдавіч Харык
Файл:Izi Kharik Minsk Jewish Museum.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Зембін А.З.
Дата нараджэння 17 сакавіка 1898(1898-03-17)
Месца нараджэння Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (39 гадоў)
Месца смерці НКУС
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, член-карэспандэнт АН БССР
Мова твораў ідыш
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абрам Бразер. Бюст Ізі Харыка.

Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык; 17 сакавіка 1898, вёска Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт. Пісаў на мове ідыш. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Мінска, Барысава, Гомеля. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава, у 1927 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Член ЦВК БССР у 1931—1934 гг. Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР.

У верасні 1937 года рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (1936), «На чужым балі» (паэма, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970). У перакладзе на беларускую выйшлі Выбраныя творы (1958), «Выбранае» (1969), на рускую «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971).

Перакладаў на ідыш Міхася Чарота, Я. Коласа.

Ацэнкі

Максім Танк згадваў у дзённіках:

" ...Перачытаў вершы Ізі Харыка, падораныя калісьці мне яго жонкай Дзінай. Вершы яго вызначаюцца лірычнасцю, змястоўнасцю сярод тагачаснай барабаннай паэзіі. Некаторыя з іх я калісьці перакладаў...
19.XI.1993[1]
"

Зноскі

  1. Збор твораў у 13 тамах. Т. 10. — Ст. 683

Літаратура