Мантыя (аблачэнне): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Значэнні2|тып=артыкул|Палій|палій у праваслаўі|палій Тытул Папы Рымскага|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:21, 1 мая 2015

Ма́нтыя, або Па́лій — доўгае да пят аблачэнне Праваслаўнага і Уніяцкага духавенства ў выглядзе плашча без рукавоў. Зашпільваецца ў двух месцах, каля каўнера і ўнізе, апранаецца паверх падрасніка або расы. Мантыя фіялетавага колеру абазначае прыналежнасць да аблачэння архіерэя, архімандрыта. Мантыя чорнага колеру — верхняе адзенне манахаў. Узнікла як манаскае адзенне ў IVV стст. Потым, калі была вызначана практыка выбіраць архіерэяў з манаскага духавенства, мантыя стала і архіерэйскім адзеннем. Архіерэйская мантыя — пазабогаслужэбнае адзенне епіскапа ў час урачыстых працэсій і пры ўваходзе ў храм. У храме яе скідаюць, паколькі архіерэй апранаецца ў богаслужэбнае аблачэнне. Паводле пакрою, мантыя падобна да манаскай мантыі, але шырэй і даўжэй. Спераду архіерэйскай мантыі, уверсе каля плячэй і знізу каля падола, нашываюцца чатырохвугольныя платы з аздобай па краях і з выявамі крыжоў або Серафімаў. Гэтыя платы называюцца скрыжалямі і абазначаюць сабой Стары і Новы Запаветы, адкуль епіскап павінен чэрпаць мудрасць у навучанні народа. Навучальны сэнс сімвалізуюць і доўгія нашытыя ленты, якія акружаюць мантыю ў тры рады.