Вандалін Шукевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:

== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Вандалін нарадзіўся ў сям'і адваката Аляксандра Шукевіча і Аліны Воўк-Карачэўскай. Маёнтак [[Нача]] ў [[Лідскі павет|Лідскім павеце]] з'яўляўся маёмасцю маці. Пасля нараджэння Вандаліна бацькі развяліся, і ўвесь цяжар выхавання лёг на добра адукаваныхі, разам з тым, глыбока веруючых маці і бабулю. Яны фарміравалі характар будучага вучонага і займаліся яго адукацыяй.
3 1883 В. Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]] і поўдні [[Літва|Літвы]]. Адкрыў болын за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў каля вёсак [[Вёска Нача|Нача]], [[Пузелі, археалагічны помнік|Пузелі]] (Воранаўскі раён), [[Вёска Вензаўшчына|Вензаўшчына]], [[Вёска Дварчаны|Дварчаны]], [[вёска Апонаўцы|Апонаўцы]], Сырні, Чарнішкі ([[Шчучынскі раён]]). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.<ref>Археалогія і нумізматыка Беларусі, Мн., БелЭн, 1993, с. 661</ref> Матэрыялы раскопак перадаў у музеі Пецярбурга, Масквы, Вільні, Кракава.

3 [[1883]] В. Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]] і поўдні [[Літва|Літвы]]. Адкрыў больш за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў каля вёсак [[Вёска Нача|Нача]], [[Пузелі, археалагічны помнік|Пузелі]] (Воранаўскі раён), [[Вёска Вензаўшчына|Вензаўшчына]], [[Вёска Дварчаны|Дварчаны]], [[вёска Апонаўцы|Апонаўцы]], Сырні, Чарнішкі ([[Шчучынскі раён]]). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.<ref>Археалогія і нумізматыка Беларусі, Мн., БелЭн, 1993, с. 661</ref>

Паміж [[1884]] і [[1894]] гадамі Шукевіч знайшоў 27 пахаванняў у [[Вензаўшчына|Вензаўшчыне]], 14 у [[Апанаўцы|Апанаўцах]], 39 каля [[Дварчаны|Дварчан]], 6 каля [[Сабакінцы|Сабакінцаў]], 8 каля [[Забалаць|Забалаці]], 7 у [[Некрушанцы|Некрушанцах]], 19 у [[Пузелі|Пузелях]] — усяго 120 пахаванняў у 8 магільніках. Каля Начы, на палях ваколіцы Пузелі, былі раскапаны старадаўнія каменныя магілы, дзе пры мужчынскіх [[шкілет]]ах знаходзіліся [[сякера|сякеры]], [[нож|нажы]], наканечнікі [[дзіда|дзіды]], а пры жаночых — разнастайныя [[бронза]]выя ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, [[завушніцы]], бронзавыя [[дыядэма|дыядэмы]] з бронзавымі ці [[пазалота|пазалочанымі]] [[Серабро|сярэбранымі]] [[Падвеска, упрыгожанне|падвескамі]], шкляныя [[пацеркі]] рознай велічыні і шмат іншага<ref name="zviazda"/>.

Восенью [[1903]] года Шукевічам было зроблена вельмі цікавае, адразу заўважанае ў навуковым свеце, адкрыццё так званых грунтовых магіл. Вандалін Шукевіч даследаваў [[Троцкі замак|Троцкі]], [[Лідскі замак|Лідскі]] і [[Радунскі замак|Радунскі замкі]]<ref name="zviazda"/>.

У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле «Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.» змешчана 432 запісы. Гэты збор дапаўняецца тэкстамі 15 легеыд, паданняў, чарадзейных апавяданняў і 159 вераванняў, прымхаў у артыкуле «Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага люду, легенды і паданні». Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.

== Сям'я ==
Першай жонкай Вандаліна была Браніслава, дачка чыноўніка курыі [[Біскуп віленскі|біскупаў]] у [[Вільня|Вільні]]. З ёй меў сына Рамана Зыгмунта і дачку Ванду Аліну<ref name="zviazda"/>.

Пасля смерці Браніславы, у [[1888]] годзе, Шукевіч ажаніўся другі раз з Юліяй Камінскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сыны Зыгмунт і Генрых. Другі шлюб аказаўся вельмі няўдалым. Юлія не разумела навуковых інтарэсаў мужа, часта сварылася на яго за пакупку кніг і часопісаў, бо лічыла гэта марнатраўствам часу і грошай, і крыўдзілася з‑за таго, што Вандалін выдаткоўваў вялікія грошы на раскопкі. Сяброў-вучоных, якія адведвалі Шукевіча ў Начы, называла старымі дармаедамі. Спрэчкі і лаянкі ўсё больш узмацняліся, і ў выніку ў [[1902]] годзе Юлія пакінула дом мужа і перасялілася да сваіх бацькоў<ref name="zviazda"/>.

== Лёс калекцый ==
Археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі Вандалін Шукевіч захоўваў у маёнтку ў [[Нача|Начы]], потым перадаў у музей [[Таварыства сяброў навук, Вільня|Таварыства сяброў навук]] у [[Вільня|Вільні]], а таксама ў зборы [[Эразм Маеўскі|Эразма Маеўскага]] ў [[Варшава|Варшаве]] і ў [[Этнаграфічны музей, Кракаў|Этнаграфічны музей]] у [[Кракаў|Кракаве]]. Пэўныя рэчы трапілі таксама ў музеі [[Пецярбург]]а і [[Масква|Масквы]]. Віленскія зборы падчас войнаў, рэвалюцый і змен улад былі амаль поўнасцю знішчаны і разрабаваны<ref name="zviazda">[http://zviazda.by/2014/11/59681.html «Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек»]</ref>.
{{зноскі}}
{{зноскі}}

Радок 16: Радок 29:
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/szukiewicz/Шукевіч_Вандалін.html Старонка Вандаліна Шукевіча] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/szukiewicz/Шукевіч_Вандалін.html Старонка Вандаліна Шукевіча] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/scientists/szukiewicz_w/Вандалін_Шукевіч.html Мар'яна Магдалена Бломберг. Вандалін Шукевіч] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/scientists/szukiewicz_w/Вандалін_Шукевіч.html Мар'яна Магдалена Бломберг. Вандалін Шукевіч] // на [[pawet.net]]
* [http://zviazda.by/2014/11/59681.html Вандалін Шукевіч - заснавальнік беларускай археалогіі] // газета "Звязда"
* [http://zviazda.by/2014/11/59681.html Вандалін Шукевіч — заснавальнік беларускай археалогіі] // газета «Звязда»

{{DEFAULTSORT:Шукевіч Вандалін}}
{{DEFAULTSORT:Шукевіч Вандалін}}

Версія ад 19:00, 10 мая 2015

Вандалін ШУКЕВІЧ (10 снежня 1852, в. Нача Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён — 1 снежня 1919) — польска-беларускі археолаг і этнограф, член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук.

Біяграфія

Вандалін нарадзіўся ў сям'і адваката Аляксандра Шукевіча і Аліны Воўк-Карачэўскай. Маёнтак Нача ў Лідскім павеце з'яўляўся маёмасцю маці. Пасля нараджэння Вандаліна бацькі развяліся, і ўвесь цяжар выхавання лёг на добра адукаваныхі, разам з тым, глыбока веруючых маці і бабулю. Яны фарміравалі характар будучага вучонага і займаліся яго адукацыяй.

3 1883 В. Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе Беларусі і поўдні Літвы. Адкрыў больш за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў каля вёсак Нача, Пузелі (Воранаўскі раён), Вензаўшчына, Дварчаны, Апонаўцы, Сырні, Чарнішкі (Шчучынскі раён). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.[1]

Паміж 1884 і 1894 гадамі Шукевіч знайшоў 27 пахаванняў у Вензаўшчыне, 14 у Апанаўцах, 39 каля Дварчан, 6 каля Сабакінцаў, 8 каля Забалаці, 7 у Некрушанцах, 19 у Пузелях — усяго 120 пахаванняў у 8 магільніках. Каля Начы, на палях ваколіцы Пузелі, былі раскапаны старадаўнія каменныя магілы, дзе пры мужчынскіх шкілетах знаходзіліся сякеры, нажы, наканечнікі дзіды, а пры жаночых — разнастайныя бронзавыя ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, завушніцы, бронзавыя дыядэмы з бронзавымі ці пазалочанымі сярэбранымі падвескамі, шкляныя пацеркі рознай велічыні і шмат іншага[2].

Восенью 1903 года Шукевічам было зроблена вельмі цікавае, адразу заўважанае ў навуковым свеце, адкрыццё так званых грунтовых магіл. Вандалін Шукевіч даследаваў Троцкі, Лідскі і Радунскі замкі[2].

У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле «Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.» змешчана 432 запісы. Гэты збор дапаўняецца тэкстамі 15 легеыд, паданняў, чарадзейных апавяданняў і 159 вераванняў, прымхаў у артыкуле «Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага люду, легенды і паданні». Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.

Сям'я

Першай жонкай Вандаліна была Браніслава, дачка чыноўніка курыі біскупаў у Вільні. З ёй меў сына Рамана Зыгмунта і дачку Ванду Аліну[2].

Пасля смерці Браніславы, у 1888 годзе, Шукевіч ажаніўся другі раз з Юліяй Камінскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сыны Зыгмунт і Генрых. Другі шлюб аказаўся вельмі няўдалым. Юлія не разумела навуковых інтарэсаў мужа, часта сварылася на яго за пакупку кніг і часопісаў, бо лічыла гэта марнатраўствам часу і грошай, і крыўдзілася з‑за таго, што Вандалін выдаткоўваў вялікія грошы на раскопкі. Сяброў-вучоных, якія адведвалі Шукевіча ў Начы, называла старымі дармаедамі. Спрэчкі і лаянкі ўсё больш узмацняліся, і ў выніку ў 1902 годзе Юлія пакінула дом мужа і перасялілася да сваіх бацькоў[2].

Лёс калекцый

Археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі Вандалін Шукевіч захоўваў у маёнтку ў Начы, потым перадаў у музей Таварыства сяброў навук у Вільні, а таксама ў зборы Эразма Маеўскага ў Варшаве і ў Этнаграфічны музей у Кракаве. Пэўныя рэчы трапілі таксама ў музеі Пецярбурга і Масквы. Віленскія зборы падчас войнаў, рэвалюцый і змен улад былі амаль поўнасцю знішчаны і разрабаваны[2].

Зноскі

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі, Мн., БелЭн, 1993, с. 661
  2. а б в г д «Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек»

Выбраныя публікацыі

  • Poszukiwania archeologiczne w powiecie lidzkim guberni Wileńskiej, Kraków 1907.
  • Roboty w celu podtrzymania murów zamku w (nieczytelnie) i badania przeprowadzone w r. 1905, BJ, sygn. 62210 II.
  • Szkice z archeologii prehistorycznej Litwy, cz.1. Epoka kamienna w guberni Wileńskiej, Wilno 1901.

Спасылкі