Нясвіжскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://niasvizh-kasciol.by/by/ Афіцыйная старонка парафіі «Божага Цела» ў г. Нясвіжы] |
* [http://niasvizh-kasciol.by/by/ Афіцыйная старонка парафіі «Божага Цела» ў г. Нясвіжы] |
||
[[Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім]] |
|||
[[Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы]] |
[[Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы]] |
Версія ад 23:04, 21 мая 2015
Нясвіжскі езуіцкі калегіум — калегіум езуітаў, які існаваў у Нясвіжы ў 1586—1773 гадах.
Гісторыя
Будынак калегіума быў злучаны с касцёлам Божага Цела крытай галерэяй, якая знаходзілася з алтарнага боку. Пляцоўку пад яго будаўніцтва ахвяраваў М. К. Радзівіл Сіротка, праект будынка, верагодна, таксама распрацаваў Я. М. Бернардоні. Першы камень закладзены 26 чэрвеня 1586 г., частка будынка была ўзведзена ў 1588 г., канчаткова завершана будаўніцтва ў 1599 г. Калегіум складаўся з чатырох крылаў і ўтвараў замкнёны двор. У калегіуме былі адкрыты класы граматыкі, паэтыкі і рыторыкі; дзейнічала пачатковая школа; працавала аптэка, Нясвіжская тыпаграфія Радзівілаў (1750 г.), бібліятэка.
Пасля скасавання ордэна езуітаў з 1773 г. у будынку размяшчаліся школьныя ўстановы. З 1802 г. на тэрыторыі былога калегіума размясцілася ваеннае ведамства. Існаваўшыя пабудовы былі прыстасаваны пад казармы. У ходзе ваеннай кампаніі 1812 г. будынак быў моцна пашкоджаны. У 1822 г. будынкі былога калегіума былі цалкам перададзены з грамадзянскага артылерыйскаму ведамству. У 1844 г. складзены праектны план размяшчэння казармаў. Мяркуючы па планах 1859, 1865 г., на падмурках былога калегіума быў узведзены двухпавярховы будынак для лазарэта на 50 чалавек і нестраявой роты на 180 чалавек, які захаваўся да нашага часу.
Архітэктура
Архітэктура калегіума была вырашана ў стылі рэнесансу. П-падобны ў плане будынак пад 2-схільнымі дахамі з фігурнымі франтонамі па тарцах. Плоскасныя сцены франтальнага фасада чляніліся прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, па версе былі апяразаны фігурнымі атыкамі дробнага хвалепадобнага і арнаментальнага характару — дэкаратыўныя шчыты валютнай абмалёўкі, пілястравая крапоўка, фігурныя фрызы, цэнтральная вежачка-эркер з курантамі і шатром з флюгерам. Бакавыя фасады мелі спрошчаную плоскасную трактоўку з рытмам прамавугольных і арачных аконных праёмаў. Першы паверх уяўляў сабой адкрытую галерэю-аркаду па баках цэнтральнага скразнога праезда. Паўночны і паўднёвы карпусы мелі галерэйную планіроўку, усходні — калідорную. На 1-м паверсе паўднёвай часткі размяшчаліся 4 школьныя класы, бібліятэка з друкарняй і асобны ўнутраны двор, у паўночнай частцы — 4 келлі, кухня, кладоўка і трапезная, якія мелі выхад у асобны абгароджаны глухой сцянон двор. Усходняе тыльнае крыло мела калідорную планіроўку і ўключала келлі, кладоўку, гасціную і інш. Да яго перпендыкулярна далучалася крыло для чэлядзі, лабараторыі, аптэкі. Другі паверх адводзіўся пад келлі манахаў, апартаменты рэктара і капліцу. Інтэр'еры шэрагу памяшканняў былі аформлены фрэскамі.
За будынкам калегіума быў спланаваны рэгулярны сад з сажалкай.
Гл. таксама
Літаратура
- Archiwum Rzymskie Societatis Jesu w Krakowie Pol 75 f. 167—202 (Historia fundationis 1587, Encomium N. Chr. Radziwiłł)
- S. Załęski, Kolegium jezuitów w Nieświeżu, w: Przegląd Powszechny 54 (1897) s.239-252
- Монастырь иезуитов строил князь Сиротка / Сергей Чистяков // Директор. — 2010. — № 4 (130). — С. 78—80. (3Ок8563)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.