Паўстанне Хмяльніцкага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Glovacki перайменаваў старонку Казацка-сялянская вайна, 1648—1651 у Паўстанне Хмяльніцкага па-над перасылкай
Радок 91: Радок 91:


[[Катэгорыя:Войны]]
[[Катэгорыя:Войны]]
[[Катэгорыя:Казацка-сялянская вайна, 1648-1651]]
[[Катэгорыя:Паўстанне Хмяльніцкага]]

Версія ад 16:45, 13 чэрвеня 2015

Паўстанне Багдана Хмяльніцкага
Уезд Багдана Хмяльніцкага ў Кіеў. Карціна Мікалая Івасюка, канец XIX стагоддзя
Дата студзень 1648 – сакавік 1654
Месца Рэч Паспалітая
Прычына узмацненне польскага феадальнага прыгнёту ў землях з пераважна праваслаўным насельніцтвам Рэчы Паспалітай, памяншэнне казацкіх прывілеяў, Берасцейская унія
Вынік паслабленне Рэчы Паспалітай, стварэнне незалежнай казацкай дзяржавы, Пераяслаўская рада, пачатак новай вайны Расіі з Рэччу Паспалітай
Змены Далучэнне да Расіі тэрыторыі Войска Запарожскага
Праціўнікі
Войска Запарожскае
(з 1649 -  Гетманшчына)
Крымскае ханства
Малдаўскае княства
(1650—1653 год)
 Рэч Паспалітая
Княства Валахія
(1653 год)
Княства Трансільванія
(1653 год)
Камандуючыя
Гетманшчына Багдан Хмяльніцкі

Гетманшчына Іван Багун
Гетманшчына Максім Крыванос
Гетманшчына Мартын Нябаба
Гетманшчына Сцяпан Пабадайла
Гетманшчына Міхал Крычэўскі
Гетманшчына Станіслаў Маразенка
Гетманшчына Цімаш Хмяльніцкі
Іслам III Гірэй
Тугай-бей
Васіль Лупу

Рэч Паспалітая Уладзіслаў IV

Рэч Паспалітая Ян II Казімір
Рэч Паспалітая Мікалай Патоцкі
Рэч Паспалітая Стэфан Патоцкі
Рэч Паспалітая Іерамія Вішнявецкі
Рэч Паспалітая Стэфан Чарнецкі
Рэч Паспалітая Марцін Каліноўскі
Рэч Паспалітая Януш Радзівіл
Мацвей Басараб
Дзіку Буеску
Янаш Кемені
Георгій Стэфан

Сілы бакоў
больш за 100 тысяч 60-80 тысяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаблон:Паўстанне Хмяльніцкага Шаблон:Гісторыя Украіны

Казацка-сялянская вайна (16481651) — баявыя дзеянні, распачатыя казацкім паўстаннем на Украіне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім у 1648 г., якія вяліся на значнай частцы тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пад час вайны ў гетмана і казацкай старшыны з'явіўся план стварэння ўласнай дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і паўднёва-ўсходнія землі ВКЛ, прынамсі Падняпроўе і Палессе.

Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у паўднёва-ўсходнія раёны ВКЛ сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі тут баявыя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.

Сацыяльная глеба для паўстання ў ВКЛ была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка тут распаўсюдзіўся. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе ВКЛ актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж «беларусамі» і «палякамі» пачалася «сварка за веру».

З'яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх было нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры.

Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга». Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала ў глыб краіны.

Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.

3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Януш Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне — войска стольніка В. Гасеўскага, пад Мазыром — жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава — аддзел Лукомскага).

Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі — Стары Быхаў.

Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.

Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір'я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакоў.

Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек.

У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.

Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М. Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння.

Пасля гэтага харугвы палявога гетмана ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. Вядома, што ў 1649 г. разам з рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.

Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б. Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава — полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну.

Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.

Паражэнне Б. Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.

У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, a таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў Беларусі.

Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. He было ў Беларусі і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб'екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з'яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.

Гл. таксама

Спасылкі