Пётр Іванавіч Панін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14: Радок 14:
П.І.Панін выстаўляецца сучаснікамі, як чалавек пыхлівы і ўладалюбівы. Ён першы ўвёў у рускую армію егераў, пад назвай стралкоў, і лёгкую конную артылерыю; ён жа напісаў «палкоўнікаву інструкцыю», а пры аблозе Бяндэр упершыню з поспехам ужыў узмоцнены горн.
П.І.Панін выстаўляецца сучаснікамі, як чалавек пыхлівы і ўладалюбівы. Ён першы ўвёў у рускую армію егераў, пад назвай стралкоў, і лёгкую конную артылерыю; ён жа напісаў «палкоўнікаву інструкцыю», а пры аблозе Бяндэр упершыню з поспехам ужыў узмоцнены горн.


{{DEFAULTSORT:Панін Пётр Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Расійскія ваенныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Расійскія ваенныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[en:Petr Ivanovich Panin]]
[[en:Petr Ivanovich Panin]]

Версія ад 12:42, 19 верасня 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (17211789), выбітны рускі вайсковы дзеяч, граф.

Пачаў ваенную службу ў 1736 годзе салдатам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскім палку, у тым жа годзе быў выраблены ў афіцэры і адпраўлены ў армію, якая дзейнічала супраць крымскіх татараў. З ёй ён удзельнічаў ва ўзяцці Перакопа і Бахчысарая; затым служыў пад кіраўніцтвам фельдмаршала Ласі, які дзейнічаў супраць шведаў, і да пачатку Сямігадовай вайны быў ужо генерал-маёрам.

Асабліва адзначыўся ў баях пры Грос-Егерсдорфе і Царндорфе, а ў 1759 годзе быў галоўнай прычынай перамогі пры Кунерсдорфе, за што ўзнагароджаны чынам генерал-паручыка. У 1760 годзе ўдзельнічаў, разам з Чэрнышавым, Татлебенам і Ласі, у заняцці Берліна (дзе адзначыўся, разграміўшы, сумесна з казакамі Краснашчокава і Тураверава, ар'егард корпуса фон Гюльзена), кіраваў Усходняй Прусіяй, у званні кенігсбергскага генерал-губернатара, і ўзначальваў рускія сухапутныя і марскія сілы ў Памераніі і Галштыніі.

Пасля ўступлення на прастол Кацярыны II (1762) П. І. Панін узведзены ў генерал-аншэфы і прызначаны сенатарам і членам савета; у 1767 годзе ўзведзены ў графскую годнасць. У 1769 годзе яму даручана было начальства над 2-й арміяй, якая дзейнічала супраць туркаў. Разбіўшы непрыяцеля каля Бяндэр, ён размясціў сваю армію на зімовых кватэрах паміж Бугам і Азоўскім морам, чым перашкодзіў крымскім татарам ажыццяўляць набегі на паўднёвыя межы Расіі. У 1770 годзе ім заваяваныя былі Бяндэры. Падчас аблогі гэтай крэпасці ён паспеў перамовамі схіліць татараў буджакскіх, белгарадскіх і едзісанскісх прызнаць над сабою ўладу Расіі; затым садзейнічаў паскарэнню здачы крэпасці Акерман.

За подзвігі гэтыя Панін быў узнагароджаны ордэнам св. Георгія 1 ступені, але разам з тым вестка аб перамозе было прынята імператрыцай даволі суха, бо яна была незадаволеная вялікімі стратамі і разбурэннем Бяндэр. Пачуваючыся пакрыўджаным, а таксама з прычыны ўзмацнелай хваробы, граф Панін у тым жа году выйшаў у адстаўку. Пасяліўшыся ў Маскве, Панін пачаў рэзка выяўляць сваё незадавальненне, што дайшло да імператрыцы, якая, лічачы яго «першым ворагам», «сабе персанальным абражальнікам» і «дзёрзкім пустасловам», загадала заснаваць за ім нагляд.

Мяцеж Пугачова зноў выклікаў Паніна на ваенную ніву: дзякуючы старанням Пацёмкіна і Мікіты Іванавіча Паніна, імператрыца пасля смерці Бібікава, у 1774 годзе даручыла Паніну начальства над усімі войскамі супраць Пугачова і над губерніямі Казанскай, Арэнбургскай і Ніжагародскай. Неўзабаве пасля прызначэння армія Пугачова была разбітая, а сам ён узяты ў палон. Паіин звярнуў асаблівую ўвагу на аднаўленне спустошаных губерніяў, на паслабленне ўзнікшага голаду і наогул на беспарадкі ў кіраванні — няздольнасць і бяздзейнасць адміністрацыі, ліхаімства і інш. У 1775 годзе Панін атрымаў звальненне.

П.І.Панін выстаўляецца сучаснікамі, як чалавек пыхлівы і ўладалюбівы. Ён першы ўвёў у рускую армію егераў, пад назвай стралкоў, і лёгкую конную артылерыю; ён жа напісаў «палкоўнікаву інструкцыю», а пры аблозе Бяндэр упершыню з поспехам ужыў узмоцнены горн.