Эфатэ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
У старажытнасці ([[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] ст. да н. э.) Эфатэ быў населены прадстаўнікамі культуры [[Лапіта]], якіх звычайна атаесамляюць з продкамі [[палінезійцы|палінезійцаў]]. Аднак [[археалогія|археалагічныя]] раскопкі могілак носьбітаў Лапіта паказалі, што яны нарадзіліся за межамі вострава. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. Эфатэ быў заняты [[меланезія|меланезійцамі]]. Сувязі з |
У старажытнасці ([[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] ст. да н. э.) Эфатэ быў населены прадстаўнікамі культуры [[Лапіта]], якіх звычайна атаесамляюць з продкамі [[палінезійцы|палінезійцаў]]. Аднак [[археалогія|археалагічныя]] раскопкі могілак носьбітаў Лапіта паказалі, што яны нарадзіліся за межамі вострава. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. Эфатэ быў заняты [[меланезія|меланезійцамі]]. |
||
Сувязі з [[Палінезія]]й захоўваліся ў пазнейшы перыяд. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] [[знешнія палінезійцы]] засялілі астравок Філа каля Эфатэ. Меланезійскае насельніцтва жыло пераважна на [[бераг|ўзбярэжжы]], займалася [[земляробства]]м і [[рыбалоўства]]м. У [[16 стагоддзе|XVI]] - [[17 стагоддзе|XVII]] стст. на паўночным захадзе склаўся магутны саюз правадыроў рода Роі-Мата, які паступова распаўсюдзіў уладу на Эфатэ і суседнія астравы. |
|||
Эфатэ быў адкрыты ў [[1606]] г. [[Іспанія|іспанскай]] экспедыцыяй на чале [[Педра Фернандэс дэ Кірас|П. Ф. дэ Кіраса]]. У апошняй чвэрці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на востраў прэтэндавалі дзве каланіяльныя дзяржавы — [[Вялікабрытанія]] і [[Францыя]]. У [[1878]] г. востраў стаў часткай нейтральных тэрыторый. Французскія пасяленцы з [[Новая Каледонія|Новай Каледоніі]] заснавалі плантацыйныя гаспадаркі ў раёне [[горад Порт-Віла|Порт-Віла]]. У [[1889]] г. яны абвясцілі незалежнасць, што прывяло да супрацьстаяння з брытанскімі місіянерамі. У [[1906]] г. было канчаткова зацверджана сумеснае кіраванне Францыяй і Вялікабрытаніяй. |
|||
З [[1980]] г. Эфатэ ў складзе незалежнай дзяржавы [[Вануату]]. |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 17:00, 3 ліпеня 2015
Эфатэ | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 899,5 км² |
Насельніцтва | 65 734 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 73,08 чал./км² |
Размяшчэнне | |
17°41′ пд. ш. 168°22′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каралавае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эфатэ́ (англ.: Efate) — востраў у групе Новыя Гебрыды. Уваходзіць у склад Вануату. На Эфатэ знаходзіцца Порт-Віла, сталіца дзяржавы. Плошча - 899,5 км². Насельніцтва (2009 г.) - 65 734 чал.
Геаграфія і прырода
Востраў Эфатэ месціцца на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна ў 1738 км ад бліжэйшага мацерыка Аўстралія. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 46 км, з захаду на ўсход — 33 км. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся на лініі разлому тэктанічных пліт. Паверхня ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — гара Мак-Дональд (647 м). Частку ўзбярэжжа займаюць пясчаныя пляжы.
Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +20,8°C да +26,4°C. Сезон са снежня да мая суправаджаецца дажджлівым надвор'ем і трапічнымі цыклонамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2405 мм.
На Эфатэ пераважаюць кіслотныя вулканічныя глебы. Захаваліся трапічныя лясы. Фаўна прадстаўлена рознымі відамі птушак, кажанамі, казуркамі, крабамі.
Гісторыя
У старажытнасці (XIII ст. да н. э.) Эфатэ быў населены прадстаўнікамі культуры Лапіта, якіх звычайна атаесамляюць з продкамі палінезійцаў. Аднак археалагічныя раскопкі могілак носьбітаў Лапіта паказалі, што яны нарадзіліся за межамі вострава. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. Эфатэ быў заняты меланезійцамі.
Сувязі з Палінезіяй захоўваліся ў пазнейшы перыяд. У сярэднявеччы знешнія палінезійцы засялілі астравок Філа каля Эфатэ. Меланезійскае насельніцтва жыло пераважна на ўзбярэжжы, займалася земляробствам і рыбалоўствам. У XVI - XVII стст. на паўночным захадзе склаўся магутны саюз правадыроў рода Роі-Мата, які паступова распаўсюдзіў уладу на Эфатэ і суседнія астравы.
Эфатэ быў адкрыты ў 1606 г. іспанскай экспедыцыяй на чале П. Ф. дэ Кіраса. У апошняй чвэрці XIX ст. на востраў прэтэндавалі дзве каланіяльныя дзяржавы — Вялікабрытанія і Францыя. У 1878 г. востраў стаў часткай нейтральных тэрыторый. Французскія пасяленцы з Новай Каледоніі заснавалі плантацыйныя гаспадаркі ў раёне Порт-Віла. У 1889 г. яны абвясцілі незалежнасць, што прывяло да супрацьстаяння з брытанскімі місіянерамі. У 1906 г. было канчаткова зацверджана сумеснае кіраванне Францыяй і Вялікабрытаніяй.
З 1980 г. Эфатэ ў складзе незалежнай дзяржавы Вануату.