Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
бібліяінфармацыя moved to Wikidata
Радок 56: Радок 56:
[[Катэгорыя:Горад Берклі]]
[[Катэгорыя:Горад Берклі]]


{{бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 09:42, 23 ліпеня 2015

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Па-англійску University of California, Berkeley
Дэвіз лац.: Fiat Lux
англ.: Let There Be Light
бел.: Да будзе Святло
Заснаваны ў 1868
Тып універсітэт штата
Мэтавы фонд $ 2,6 млрд.[1] (2010)
Прэзідэнт Роберт Біржэна
Месца размяшчэння

Берклі, Каліфорнія, ЗША


37°52′12″ пн. ш. 122°15′32″ з. д.HGЯO
Кампус гарадскі, (2,692 га)
Студэнтаў 35 838[1]
Бакалаўраў 25 540[1]
Магістраў і дактароў 10 298[1]
Выкладчыкаў 2 082[1]
Колер Сіні і залаты колер          
Талісман Мядведзь Оскі
Афіцыйны сайт www.berkeley.edu

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (англ.: The University of California, Berkeley) - грамадскі даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Берклі, штата Каліфорнія. Найстарэйшы з дзесяці кампусаў Каліфарнійскага ўніверсітэта. У 2012 годзе ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» ад выдання US News & World Report заняў 21-ю пазіцыю, у той жа час шматлікія адукацыйныя праграмы ўваходзяць у лік лепшых у краіне [2][3]. У 2011 годзе ў рэйтынгу Times Higher Education Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі заняў чацвёртае месца сярод універсітэтаў свету[4].

Універсітэт карыстаецца сусветнай вядомасцю як адзін з лепшых цэнтраў для падрыхтоўкі спецыялістаў па камп'ютарных і IT тэхналогіях, эканоміцы, фізіцы. Фізікі з Берклі адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы атамнай бомбы ў час Другой сусветнай вайны і вадароднай бомбы пасля яе. Навукоўцы з Берклі вынайшлі цыклатрон, даследавалі антыпратон, адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы лазера, патлумачылі працэсы, якія ляжаць у аснове фотасінтэза, адкрылі мноства хімічных элементаў, у тым ліку сіборгій, плутоній, берклій, лаўрэнсій і каліфорній. Менавіта ў Берклі атрымала пачатак аперацыйная сістэма BSDліцэнзія BSD).

Берклі вядомы сваёй гісторыяй студэнцкага актывізму. Найбольш вядомыя акцыі: Рух за Свабоду Слова (1964) - акцыя пратэсту, якая пачалася пасля спробы ўніверсітэта ўбраць распаўсюджвальнікаў палітычных памфлетаў з кампуса [5], і Паўстанне ў народным парку (1968), якая адбылася падчас хвалі пратэстаў замежных студэнтаў, якія пракаціліся ў 1960-х гадах, асацыяваная з культурай «хіпі». Аднак, нягледзячы на студэнцкі актывізм і бунтарства, кампус Берклі са сваімі шматлікімі зялёнымі куткамі і будынкамі, вядомымі сваёй архітэктурай, дзіўна спакойны.

Зноскі

  1. а б в г д Facts at a glance (англ.). UC Regents. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012.
  2. University of California-Berkeley (Rankings) (англ.). US News. Праверана 20 лютага 2012.
  3. University of California-Berkeley (англ.). US News.
  4. Top Universities by Reputation 2010-2011 (англ.).
  5. Free Speech Movement Digital Archives (англ.)

Спасылкі