Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Інтэр'ер: афармленне |
|||
Радок 44: | Радок 44: | ||
== Інтэр'ер == |
== Інтэр'ер == |
||
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-03.jpg| |
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-03.jpg|250пкс|міні|злева|Іканастас]] |
||
У [[інтэр'ер]]ы трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны [[іканастас]] выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя. |
У [[інтэр'ер]]ы трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны [[іканастас]] выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя. |
Версія ад 11:21, 28 ліпеня 2015
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°31′33,71″ пн. ш. 26°18′47,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Турэц |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1888 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Турэцкая Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка.
Інтэр'ер
У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.
Літаратура
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)