Слонімскі чыгуначны вакзал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік архітэктуры неабарока. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы ў Слоніме. Прамавугольны ў плане...'
 
др шаблон
Радок 1: Радок 1:
{{вікіфікацыя}}

Помнік архітэктуры неабарока. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы ў Слоніме. Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.
Помнік архітэктуры неабарока. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы ў Слоніме. Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.


Радок 6: Радок 8:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 679.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 679.

{{няма катэгорый}}
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 21:18, 28 ліпеня 2015

Помнік архітэктуры неабарока. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы ў Слоніме. Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.

Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца 3-ступеньчатым павышэннем аб’ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб’ём да мансардавага паверха.

У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маёць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. 1-павярховы аб’ём уваходнага тамбура завершаны “разарваным” франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. Квадратны ў плане вестыбюль у цэнтры кароткімі пераходамі злучаны з касавай залай, залай чакання. Службовыя памяшканні маюць асобныя ўваходы ў тарцах будынка. Цэнтральная лесвіца звязвае вестыбюль са службовым мансардавым паверхам.

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 679.