ФК Харт оф Мідлатыян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Харт оф Мідлатыян у ФК Харт оф Мідлатыян
(Няма розніцы)

Версія ад 14:35, 30 ліпеня 2015

Хартс
Heartslogo.png
Поўная назва Heart of Midlothian Football Club
Мянушкі The Maroons, The Hearts, Hearts, The Jam Tarts, Jambos
Заснаваны 1874
Горад Эдынбург, Шатландыя
Стадыён Тайнкасл
Умяшчальнасць: 17 420
Прэзідэнт Эн Б’юдж[d]
Галоўны трэнер Робі Нільсан
Чэмпіянат Чэмпіянат прафесійнай лігі
2013—2014 Прэм'ер-Ліга, 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Харт оф Мідлатыян (англ.: Heart of Midlothian F.C.) — шатландскі футбольны клуб з горада Эдынбург, прадстаўнік Прэм'ер-Лігі Шатландыі. Адзін з двух клубаў горада, якія прадстаўляюць вышэйшую лігу краіны, другі мае назва «Хайберніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тайнкасл», які размяшчаецца ў эдынбургскім раёне Горгі. Стадыён з'яўляецца хатняй арэнай з 1886 года і змяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе літоўска-расійскі бізнесмена і банкір Уладзімір Раманаў выкупіў большую частку правоў на клуб у былога ўладальніка Крыса Робертсана. На сённяшні дзень клуб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладанню клубам Уладзімірам Раманавым. Апошнім значным дасягненнем клуба лічыцца перамога ў Кубку Шатландыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клуб «Хайберніян» з лікам 5:1[1].

Гісторыя

Найбольш ранішняе згадванне клуба пад назвай Heart of Midlothian у спартыўным кантэксце было зроблена ў газете The Scotsman 20 ліпеня 1864 года, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сённяшні дзень невядома меў гэты клуб дачыненне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клубаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[2]. «Хартс» быў заснаваны ў 1874 годзе. Па розных меркаваннях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залы[3], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Вальтэра Скота «Сэрца графства Мідлатыян» (Heart of Midlothian).

Клуб пачаў мець сур'ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 года, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць ігракам заробную плату[4], і клуб быў выстаўлены на продаж[5]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад ігракі ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іх заробку за снежань[6]. Але і заробак за снежань таксама не быў выплачаны своечасова[7], з-за чаго прафсаюз ігракоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатландскай Прэм'ер-Лігі[8]. У гэты перыяд клуб параіў ігракам шукаць новы клуб[9]. 4 студзеня 2012 года кіраўніцтва Прэм'ер-Лігі загадала «Хартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня і настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[10]. «Хартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасля продажу Эгерта Ёнсана ва «Вулверхэмптан Уондэрэрс»[11].

17 чэрвеня 2013 года «Хартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[12].

Фарм-клубы

Наступныя клубы раней прымыкалі да «Хартса», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзіміра Раманава: «Каўнас» (Літва), «Партызан» (Беларусь).

Дасягненні

Склад каманды

Па стане на 11 лютага 2015 года

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Шатландыі Бр Ніл Александэр 1978
2 Сцяг Шатландыі ПА Калум Патэрсан 1994
3 Сцяг Шатландыі Аб Кевін Мак-Хэці 1993
4 Сцяг Шатландыі Аб Дэні Уілсан (капітан) 1991
5 Сцяг Турцыі Аб Алім Азцюрк 1992
6 Сцяг Сенегала ПА Маргаро Гаміс 1985
7 Сцяг Шатландыі ПА Джэймі Уокер 1993
8 Сцяг Шатландыі Нап Скот Робінсан 1992
9 Сцяг Марока Нап Суфіян эль-Хаснаўі 1989
10 Сцяг Шатландыі ПА Джэйсан Хольт 1993
11 Сцяг Шатландыі ПА Сэм Нікалсан 1995
12 Сцяг Шатландыі Нап Білі Кінг 1994
13 Сцяг Шатландыі Бр Джэк Гамільтан 1994
14 Сцяг Іспаніі ПА Мігель Паларда 1986
Паз. Імя Нар.
15 Сцяг Шатландыі ПА Скот Галахер 1989
16 Сцяг Шатландыі Нап Гэры Олівер 1995
17 Сцяг Ганы ПА Прынс Буабен 1988
18 Сцяг Шатландыі Нап Дэйл Карык 1994
19 Сцяг Шатландыі Нап Джэймс Кітынгс 1992
20 Сцяг Швецыі Нап Осман Соў 1990
21 Сцяг Нідэрландаў ПА Кені Андэрсан 1992
22 Сцяг Шатландыі Аб Брэд Мак-Кей 1993
23 Сцяг Нідэрландаў Нап Джэнера Зэефойк 1990
26 Сцяг Шатландыі Аб Ліям Гордан
30 Сцяг Шатландыі Аб Джордан Мак-Гі 1996
32 Сцяг Шатландыі Нап Алістэр Рой 1997
41 Сцяг Англіі Бр Брын Холівел 1980
44 Сцяг Англіі Аб Адам Экерслі 1985

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Хартс Шаблон:Трэнеры ФК Харт оф Мідлатыян Шаблон:Матчы ФК Харт оф Мідлатыян

Шаблон:Чэмпіёны Шатландыі па футболу