Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Трабы): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 52: Радок 52:
|Commons =
|Commons =
}}
}}
{{Значэнні|Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі}}
'''Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі''' — [[каталіцтва|каталіцкі]] храм у вёсцы [[Вёска Трабы|Трабы]], [[Іўеўскі раён|Іўеўскага раёна]], [[Беларусь]]. Ставіцца да Іўеўскага [[дэканат, каталіцызм|дэканату]] [[Гродзенская дыяцэзія|Гродзенскай дыяцэзіі]]. Помнік архітэктуры [[Неаготыка|неаготыкі]]<ref name="збор">[http://orda.of.by/.lib/spik/gr/205?m=33.9,74.5 «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год. С. 205]</ref>.
'''Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі''' — [[каталіцтва|каталіцкі]] храм у вёсцы [[Вёска Трабы|Трабы]], [[Іўеўскі раён|Іўеўскага раёна]], [[Беларусь]]. Ставіцца да Іўеўскага [[дэканат, каталіцызм|дэканату]] [[Гродзенская дыяцэзія|Гродзенскай дыяцэзіі]]. Помнік архітэктуры [[Неаготыка|неаготыкі]]<ref name="збор">[http://orda.of.by/.lib/spik/gr/205?m=33.9,74.5 «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год. С. 205]</ref>.



Версія ад 14:33, 3 жніўня 2015

Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°09′20,32″ пн. ш. 25°54′23,85″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Трабы
Канфесія Рымска-Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль Неаготыка
Будаўніцтва 1900[1] — 1905[1]
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Трабы, Іўеўскага раёна, Беларусь. Ставіцца да Іўеўскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры неаготыкі[2].

Гісторыя

У 1534 годзе ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд прафінансаваў новы драўляны касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гэтую назву ён носіць і дагэтуль.

Трабы ў 1915 годзе. На заднім плане Касцёл Нараджэння Найсвяцешай Дзевы Марыі

Новы касцёл быў пабудаваны пабудаваны ў 1900—1905 гадах з цэглы намаганнямі ксяндза Паўла Сухоцкага на месцы папярэдняга драўлянага храма. Кансекрацыя касцёла адбылася ў 1928 годзе.

II сусветная вайна была цяжкім перыядам для трабскай парафіі. У 1940 годзе быў закатаваны злачынцамі ксёндз Вацлаў Родзька, які быў пахаваны пры касцёле. Яго паслядоўніка кс. Станіслава Зубкевіча расстралялі гітлераўцы ў 1941 годзе.

Іншы настаяцель кс. Раман Місевіч закатаваны савецкімі партызанамі і памёр 12 верасня 1943 года. Кс. Францішак Цыбульскі расстраляны немцамі як закладнік 10 сакавіка 1943 года ў Лідзе і пахаваны на лідскіх могілках у раёне Слабодка. Кс. Пятра Араньскага забілі савецкія ў 1944, і ён быў пахаваны ў Гальшанах.

Архітэктура

Ікона Святога апостала Паўла з Трабскага касцёла, 1732. МСБК

Касцёл знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Двухвежавы прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай і невялікім трансептам. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, трох'ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансепта прылягаюць адначасова да асноўнага аб'ёму і апсіды, накрыты двухсхільнымі дахамі, якія з трох бакоў закрыты шчытамі. Сцены рытмічна расчлянёны контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Унутры касцёл падзелены слупамі на тры нефы. Цэнтральны перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам — хоры[2].

Вядомыя асобы

Некаторы час ксяндзом у касцёле працаваў Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля), беларускі каталіцкі святар, паэт. У Трабах ён пачаў гаварыць касцельныя казанні па-беларуску.

Зноскі

  1. а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 344. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. а б «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год. С. 205

Літаратура

Спасылкі