Нясвіж: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: sv:Nesvizj |
др робат Мяняем: sv:Njasvizj |
||
Радок 96: | Радок 96: | ||
[[pl:Nieśwież]] |
[[pl:Nieśwież]] |
||
[[ru:Несвиж]] |
[[ru:Несвиж]] |
||
[[sv: |
[[sv:Njasvizj]] |
Версія ад 20:17, 11 кастрычніка 2008
Нясвіж
| ||||||||||||||||||||||||
Шаблон:Вызн — горад на паўдневым захадзе Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна, каля вытокаў р. Ушы, на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. У 112 км да паўднёвы захаду ад Мінска, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам і аўтадарогай Мінск—Слуцк. Насельніцтва 14,3 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
Магчымая першая ўскосная згадка Нясвіжа звязаная з удзелам кн. Юрыя Нясвіжскага ў бітве на Калцы (1223), верагодна, яго нашчадкамі былі нясвіжскія князі Грыгорый і Іван згаданыя ў 1388. Дакладнае паходжанне і радавод гэтых князёў, як і напэўнае дачыненне гэтых князёў да Нясвіжа, пакуль не высветленныя.
Верагодна з кан. 13 ст. у ВКЛ. У 1430-я Нясвіжам валодаў нейкі Федзька, першыя пісьмовыя аб Нясвіжы адносяцца да 1446. Належаў Неміровічу, Мантыгердавічам, у 1492 горад перайшоў ва ўладанне роду Кішак, у 1513 Ганна Кішчанка была выдана замуж за Яна Радзівіла Барадатага і Нясвіж у якасці пасагу перайшоў да роду Радзівілаў. У 1533 на месцы гарадзішча пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547 цэнтр Нясвіжскага княства.
У 16 ст. Нясвіж адзін з галоўных цэнтраў Рэфармаціі (кальвінізму) у ВКЛ. Імёны дзеячаў гэтага часу, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі і інш. пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля 1560 ў Нясвіжы Мікалаем Радзівілам Чорным была заснаваная друкарня, дзе выдаваліся творы С. Буднагаі іншых філосафаў, друкарамі былі Д. Лянчыцкі, В. Цяпінскі (М. Радзівіл Чорны таксама валодаў Брэсцкай друкарняй). Сын і наступнік М. Радзівіла Чорнага — М. К. Радзівіл Сіротка адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва, паводле яго загаду "навукоўцаў-ерэтыкоў" выгналі з горада, на плошчы былі спаленыя кнігі С. Буднага і інш. асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў 1586 стварыў ардынацыі Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена магдэбургскае права і герб. З імем М. Радзівіла Сіроткі, які запрасіў у Нясвіж італьянскіх архітэктараў і з іх удзелам нанова збудаваў каменны замак і нішых каменных збудаванняў у горадзе, што зберагліся да нашіх дзён — Нясвіж пераўтвораны у горад-крэпасць і ў канцы 16 ст. стаў даволі буйным горадам, у 16—18 ст. дзейнічаў езуіцкі калегіюм. Тады за Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 ўзнікла яшчэ адно прадмесце - "Казімеж", у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.
У 18 ст. Нясвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі: кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флоцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатр Радзівілаў. Спусташэнні прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне (1700-1721) Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі, у сакавіку 1706 шведскія войскі пасля аблогі занялі замак і горад, ўзарвалі ўмацаванні і бастыйёы, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў. У 1720-е Нясвіж адбудаваны М. К. Радзівілам Рыбанькай. У 1724 ў Нясвіжскім замку была створана капэла, але толькі пасля 1726 Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны — вакол сцен узвялі новыя валы. У 1740-1791 дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750-1791 у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 ў парку "Альба" пабудавалі летні палац пад назвай "Кансаляцыя".
З 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета, з 1796 пазаштатны горад Слуцкага павета. Падзеі 1812 прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі. Толькі ў 1875 Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж, быў адрамантаваны замак, закладзены, які зараз з'яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры. У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна Баранавіцкай вобл.
Эканоміка
Прадпрыемствы медыцынскай (завод медыцынскіх прэпаратаў), харчовай, швейнай прамысловасці, рыбхоз «Альба». Гасцініца «Нясвіж». Сядзіба «Нясвіжская» (турыстычныя паслугі). Нясвіж — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння.
Культура
Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1996 заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». З 1995 у горадзе праводзіцца нацыянальны фестываль старажытнай і камернай музыкі «Музы Нясвіжа».
Помнікі
- Нясвіжскі фарны касцёл Найсвяцейшага Божага Цела (былы касцёл езуітаў; 16 ст.)
- Нясвіжскі касцёл і кляштар бенедыктынак
- Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады (16 ст.)
- Нясвіжская замкавая вежа (16 ст.)
- Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (16-18 ст.)
- Слуцкая брама (2-я пал. 17 ст. - 18 ст.)
- Дом рамесніка ("Дом на рынку", 1721)
- Нясвіжскі манастыр бернардынцаў (1598, дабудаваны ў 17 ст.)
- Плебания (кан. 16 — пач. 17 ст.)
- парк «Альба».
- Помнікі: С. Буднаму; бюст кн. Ю. Нясвіжскага (1990-я); бюст кн. М. К. Радзівіла Сіроткі; У. Сыракомлі; Д. М. Бернардоні; Т. Макоўскаму; Я. Коласу, скульптуры «Дама ў чорным», «Русалка» і інш.; вазы з надпісамі «1794», «За нашу і вашу свабоду», «1410. Грунвальд», «Gloria victoria».
Галерэя
-
Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс, сучасны выгляд
-
Нясвіжскі фарны касцёл і замкавая вежа
Вядомыя асобы
- Род Радзівілаў
- М. Радзівіл Чорны (1515-1565), вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
У Сеціве
- Здымкі на Radzima.org
- (руск.) Здымкі на Globus.tut.by
- (руск.) «Легенды Нясвіжа» — старонка пра гісторыю і паданні Нясвіжа (ёсць фотагалерэя)