Прынц Аранскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: перанёс 11 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q549449 на Wikidata
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Аранская дынастыя| ]]
[[Катэгорыя:Аранская дынастыя| ]]


[[cy:Tywysog Orange]]
[[de:Fürstentum Orange]]
[[de:Fürstentum Orange]]
[[en:Prince of Orange]]
[[es:Príncipe de Orange]]
[[fr:Principauté d'Orange]]
[[fr:Principauté d'Orange]]
[[fy:Prins fan Oranje]]
[[is:Óraníufursti]]
[[it:Principato di Orange]]
[[it:Principato di Orange]]
[[la:Principatus Auriacus]]
[[la:Principatus Auriacus]]
[[nds-nl:Prinse van Oranje (titel)]]
[[nl:Prins van Oranje]]
[[nn:Fyrsten av Orange]]
[[pl:Orania]]
[[pl:Orania]]
[[pt:Príncipe de Orange]]
[[ru:Принц Оранский]]
[[th:เจ้าชายแห่งออเรนจ์]]

Версія ад 11:03, 8 жніўня 2015

Чатыры пакалення прынцаў Аранскіх: Вільгельм I, Морыц Аранскі і Фрэдэрык Хендрык, Вільгельм II, Вільгельм III

Прынц (Насау)-Аранскі (нідэрл.: Prins van Oranje-Nassau) — тытул, які меў у гісторыі Нідэрландаў розныя значэння. Цяперашні прынц Аранскі - Вілем Аляксандр.

Першапачаткова гэта спадчынны тытул манарха суверэннага княства Аранія на поўдні Францыі, які дакладней перакладаць як "князь», чым «прынц ». З XVI стагоддзя дыленбургская галіна Насаускага дома, да якой перайшло валоданне Араніяй, іграла ключавую ролю ў нідэрландскай палітыцы. Найбольш знакаміты прынц Вільгельм I Аранскі па мянушцы «Маўклівы», адзін з лідараў Нідэрландскай рэвалюцыі і Рэфармацыі XVI стагоддзя.

Нашчадкі Вільгельма традыцыйна абіраліся на пасаду штатгальтэра Злучаных правінцый. Прынц Вільгельм III Аранскі, які кіраваў Нідэрландамі з 1672, у 1689 стаў таксама каралём Англіі і Шатландыі. Пасля смерці бяздзетнага Вільгельма адразу некалькі яго далёкіх сваякоў заявілі свае правы на валоданне Араніяй: так, кіраўнікі прускай дома Гогенцолернаў дагэтуль носяць гэты тытул як адзін з другарадных.

Па выніках Напалеонаўскіх войнаў і Венскага кангрэса (1815) Нідэрланды сталі незалежнай манархіяй, а прынцы Аранскія ператварыліся ў кіруючую Аранскую дынастыю гэтага каралеўства. З таго часу тытул прынца ўжываецца, як гэта звычайна ў манархічным доме, як тытул наследніка прастола; калі спадкаемніца — жанчына, яна таксама мае тытул прынцэсы Аранскай (у адрозненне, напрыклад, ад Вялікабрытаніі, дзе жанчына-спадкаемніца не тытулуецца прынцэсай Уэльскай, а так называецца толькі жонка спадкаемца).