Вікіпедыя:Праект:Правапіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Структура праекта: выняў, таму што не наша справа гэтым займацца
Радок 19: Радок 19:
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы|'''Правілы беларускай мовы''']]. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на [[q:Правапіс-2008|Правілы 2008]], слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання.
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы|'''Правілы беларускай мовы''']]. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на [[q:Правапіс-2008|Правілы 2008]], слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання.
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Крыніцы|Крыніцы]] — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці.
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Крыніцы|Крыніцы]] — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці.
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Беларускія назвы|'''Беларускія назвы''']]. Гэты раздзел прысвечаны правапісу беларускіх назваў. Па прыкладах разбіраюцца розныя сітуацыі, на якія даюцца правільныя варыянты напісання са спасылкамі на крыніцы. Ствараюцца спісы тыповых памылак з пазначэннем правільнага варыянту. Ствараюцца спісы "русізмаў", "паланізмаў" і інш.
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Беларускія назвы|'''Беларускія назвы''']]. Гэты раздзел прысвечаны правапісу беларускіх назваў. Па прыкладах разбіраюцца розныя сітуацыі, на якія даюцца правільныя варыянты напісання са спасылкамі на крыніцы. Ствараюцца спісы тыповых памылак з пазначэннем правільнага варыянту.
** Для кожнага абмеркавання, якое мела месца, ствараецца старонка, напрыклад [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Нязменнае "я"]]. У старонцы апісваецца правіла, з прыкладамі і спасылкамі на крыніцы. На старонку размоў пераносяцца абмеркаванні, якія вяліся ў Вікіпедыі па гэтай тэме.
** Для кожнага абмеркавання, якое мела месца, ствараецца старонка, напрыклад [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Нязменнае "я"]]. У старонцы апісваецца правіла, з прыкладамі і спасылкамі на крыніцы. На старонку размоў пераносяцца абмеркаванні, якія вяліся ў Вікіпедыі па гэтай тэме.
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Перадача іншамоўных назваў|'''Перадача іншамоўных назваў''']]. Задача раздзела — збор звестак па правілах і прынцыпах перадачы на беларускую мову іншамоўных назваў, у першую чаргу ўласных. З цягам развіцця плануецца, што кожнае напісанне іншамоўных слоў будзе адпавядаць распрацаваным у праекце прынцыпам.
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Перадача іншамоўных назваў|'''Перадача іншамоўных назваў''']]. Задача раздзела — збор звестак па правілах і прынцыпах перадачы на беларускую мову іншамоўных назваў, у першую чаргу ўласных. З цягам развіцця плануецца, што кожнае напісанне іншамоўных слоў будзе адпавядаць распрацаваным у праекце прынцыпам.

Версія ад 11:17, 8 жніўня 2015

Асноўнымі мэтамі праекта "Правапіс" з'яўляюцца:

  • Захаванне абмеркаванняў па тэме правапісу, што мелі месца ў Вікіпедыі
  • Кансалідацыя вядомых звестак і крыніц (слоўнікі, правілы, практычныя транскрыпцыі і інш.) і распрацоўка паслядоўнасці ў іх прымяненні
  • Спыненне асабістых арыгінальных даследаванняў у галіне правапісу; пачатак супольнага арыгінальнага даследавання, вынікі якога будуць выконваць ролю практычных рэкамендацый для выпадкаў, не апісаных правіламі.

Першапачатковыя задачы

  • Распрацаўка структуры праекта.
  • Збор усіх абмеркаванняў, якія вяліся ў Вікіпедыі на тэму правіпісу. Фарміраванне старонак "хуткіх адказаў" на тыповыя памылкі.
  • Збор крыніц па тэме правапісу, вызначэнне іх значнасці.

Правілы праекту

  • Структура праекта з'яўляецца вольнай — кожны можа дадаць старонку з правілам, спісам крыніц. Тое, ці можна выкарыстоўваць змест гэтай старонкі як аргумент у спрэчных сітуацыях, вырашае супольнасць шляхам галасавання.
  • Праект дапускае ўласныя даследаванні толькі ў стварэнні практычных транскрыпцый (і тыя прымаюцца супольнасцю). Усе старонкі з правіламі павінны падмацоўвацца крыніцамі.
  • Кожная старонка павінна быць аднесена да пэўнага з трох раздзелаў (гл. "Структура праекта"). Пры стварэнні старонкі яе трэба дадаваць у спіс старонак раздзелу, і ў катэгорыю старонак абранага раздзелу.
  • У праекце адсутнічаюць "старонкі пэўных удзельнікаў". Кожны можна ў любы момант змяніць змест любой старонкі, не пытаючыся дазволу. Аднак, калі старонка прынята ў якасці правіла супольнасцю, то непажадана рабіць праўкі, асабліва якія значна змяняюць сэнс тэксту. Уласныя даследдаванні пры дапрацоўцы павінны быць пацверджанымі супольнасцю паўторна.

Структура праекта

Праект складаецца з трох раздзелаў:

  • Правілы беларускай мовы. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на Правілы 2008, слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання.
    • Крыніцы — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці.
  • Беларускія назвы. Гэты раздзел прысвечаны правапісу беларускіх назваў. Па прыкладах разбіраюцца розныя сітуацыі, на якія даюцца правільныя варыянты напісання са спасылкамі на крыніцы. Ствараюцца спісы тыповых памылак з пазначэннем правільнага варыянту.
    • Для кожнага абмеркавання, якое мела месца, ствараецца старонка, напрыклад Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Нязменнае "я". У старонцы апісваецца правіла, з прыкладамі і спасылкамі на крыніцы. На старонку размоў пераносяцца абмеркаванні, якія вяліся ў Вікіпедыі па гэтай тэме.
  • Перадача іншамоўных назваў. Задача раздзела — збор звестак па правілах і прынцыпах перадачы на беларускую мову іншамоўных назваў, у першую чаргу ўласных. З цягам развіцця плануецца, што кожнае напісанне іншамоўных слоў будзе адпавядаць распрацаваным у праекце прынцыпам.
    • Аўтарытэтныя крыніцы — спіс аўтарытэтных крыніц у напісанні замежнамоўных слоў.
    • Практычная транскрыпцыя:Польшча (і падобныя старонкі) — выкладанне агульных прынцыпаў для перадачы назваў пэўнай краіны, зацверджаны супольнасцю.
    • Іменаслоў:Польшча (і падобныя старонкі) — выкладанне канкрэтных уласных назваў (у першую чаргу, імёнаў), якія рэкамендуюцца ў якасці беларускіх адпаведнікаў.

Аўтарытэтныя крыніцы

Матэрыялы праекту павінны абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы. Аўтарытэтнасць кожнай крыніцы вызначаецца супольнасцю. Кожная крыніца можа мець адзін з наступных узроўняў аўтарытэтнасці:

  • Максімальны. Напісанне згодна з крыніцай ні ў кога не выклакае сумненняў і супраціву. Звычайна, такімі крыніцамі становяцца аўтарытэтныя навуковыя працы па правапісу на дакладную тэматыку; аўтарытэтныя слоўнікі.
  • Сярэдні. Такія крыніцы маюць шырокае прымяненне і распаўсюджанне, але іх асноўнай мэтай звычайна з'яўляюцца не замацаванне правапісу, таму памылкі могуць сустракацца. Напрыклад, БЭ, БелСЭ, ЭГБ і іншыя энцыклапедыі; афіцыйныя сайты арганізацый і інш.
  • Нізкі. Пераважна аўтарскія праекты, якія не праходзілі сур'ёзнай навуковай рэцэнзіі. Напрыклад, слоўнікі і моўныя даведнікі неакадэмічных выдавецтваў. Звычайна маюць дарадчую ролю ў спрэчных выпадках.
  • Уласная распрацоўка Вікіпедыі. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе.
  • Спецыфічны. Мае абмежаванае прымяненне ў канкрэтнай сферы, але ў ёй мае значны аўтарытэт. Можа таксама падзяляцца на максімальны, сярэдні і нізкі ўзроўні.