Яраслаў Дамброўскі: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
12 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
абнаўленне звестак
(вікіфікацыя, афармленне, дапаўненне)
(абнаўленне звестак)
== Біяграфія ==
 
Я. Дамброўскі нарадзіўся ў сям'і збяднелых дваран. З 1845 па 1853 праходзіў навучанне ў [[Аляксандраўскі Брэст-Літоўскі кадэцкі корпус|Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе]], дзе сябраваў з [[Апалінарый Гіляравіч Гараўскі|Апалінарыем Гараўскім]] і [[ЯраслаўМікалай ДамброўскіВасільевіч Сакалоў|ЯраславамМікалаем ДамброўскімСакаловым]], затым быў С адпраўлены ў Санкт-Пецярбургскі Дваранскі полк (затым — Канстанцінаўскі кадэцкі корпус). У 1855 Дамброўскі атрымаў чын прапаршчыка і быў прызначаны ў 19-ю палявую артылерыйскую брыгаду, якая ўдзельнічала ў Каўказскай вайне. У 1859 паступае ў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба. У Пецярбургу Дамброўскі ўступае ў гурток апазіцыйна настроеных афіцэраў, затым становіцца адным з яго кіраўнікоў. З снежня 1860 пачынае наладжваць сувязі з польскімі канспіратарамі. 6 лютага 1862 прыязджае ў Варшаву і пачынае падпольную працу ў якасці канспіратыўнага начальніка горада і члена Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта. У чэрвені прымаецца распрацаваны Дамброўскім план паўстання. 14 жніўня Дамброўскі быў арыштаваны і зняволены ў Варшаўскую цытадэль. Знаходзячыся ў зняволенні, кіруе паўстаннем. Пасля правалу [[Паўстанне 1863-1864 гадоў|паўстання]] быў прысуджаны да 15 гадоў катаржных работ, але ў снежні 1864 здолеў уцячы з маскоўскай перасыльнай турмы. У чэрвені эмігруе ў Еўропу. У Швецыі, Германіі, Бельгіі, Швейцарыі Дамброўскі наладжвае кантакты з рэвалюцыйнай эміграцыяй і шукае працу. Увосень 1865 прыязджае ў Парыж, дзе ўладкоўваецца на працу чарцёжнікам. У 1866 ўзнікае Аб'яднанне польскай эміграцыі (пазней — Аб'яднанне польскай дэмакратыі).
 
Дамброўскі становіцца актыўным удзельнікам гэтай арганізацыі, выступае з вельмі левых пазіцый. У 1868 выйшла кніга «Крытычны нарыс вайны 1866 г. ў Германіі і Італіі», у якой Дамброўскі выявіў сябе выдатным вайскоўцам тэарэтыкам. У 1869 быў арыштаваны французскай паліцыяй, аднак суд апраўдаў Дамброўскага. У 1870 заклікае стварыць польскія атрады для ўдзелу ў Франка-прускай вайне, але ўрад нацыянальнай абароны адмаўляе ў гэтым. У кастрычніку таго жа года па просьбе Гарыбальдзі Дамброўскі выязджае ў Ліён для камандавання [[Легіёны польскія|польскім легіёнам]], але гэты план праваліўся, таму ў сакавіку Дамброўскі вяртаецца ў Парыж. Актыўна ўдзельнічае ў дзеяннях [[Парыжская камуна|Парыжскай камуны]]: кіруе XI легіёнам, затым прызначаецца камендантам Парыжскага ўмацаванага раёна і камандуючым войскамі заходняга сектара абароны Парыжу; Дамброўскаму было прысвоена званне генерала. У красавіку і маі актыўна ўдзельнічае ў баявых дзеяннях Камуны супраць версальцаў. 23 мая 1871 атрымаў цяжкае кулявое раненне ў баі і памёр праз 2 гадзіны ў парыжскім шпіталі Ларыбуазьер.

Навігацыя