Дзева Марыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др недарэчная спасылка. Адкат версіі 2013371 аўтарства 37.144.102.84 (размова)
→‎Літаратура: дапаўненне
Радок 7: Радок 7:


У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць ікон (лічыцца, што першую Яе ікону напісаў евангеліст [[Лука, евангеліст|Лука]]). Колькасць ікон Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці ікон іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.
У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць ікон (лічыцца, што першую Яе ікону напісаў евангеліст [[Лука, евангеліст|Лука]]). Колькасць ікон Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці ікон іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.

== Гл. таксама ==

* [[Дзева Марыя, якая корміць грудзьмі дзіця]]


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 16:11, 21 жніўня 2015

Ікона Багародзіцы «Траеручніца»

Дзева Марыя, Божая Маці, Мадонна — постаць хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.

У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Іякіма з Назарэта (таксама сустракаюцца формы «Якім» і «Яўхім») і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.

Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана «прачыстай», на 3-ім Усяленскім саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў старажытнай царкоўнай традыцыі. 3 ХІІ ст. на Захадзе распаўсюджваецца ўяўленне пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэта афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы».

У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць ікон (лічыцца, што першую Яе ікону напісаў евангеліст Лука). Колькасць ікон Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці ікон іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі