Марыя Гажыч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: ілюстрацыя, дапаўненне
→‎Спасылкі: дапаўненне
Радок 51: Радок 51:
* [http://nn.by/?c=ar&i=81248&lang=ru Забытый вернисаж: вышла книга о художниках, работавших в Гродно в 1860—1930 гг. {{ref-ru}}]
* [http://nn.by/?c=ar&i=81248&lang=ru Забытый вернисаж: вышла книга о художниках, работавших в Гродно в 1860—1930 гг. {{ref-ru}}]
* [http://www.t-styl.info/by/113/news/8727/ Вяртанне забытых імёнаў гарадзенскага мастацтва.]
* [http://www.t-styl.info/by/113/news/8727/ Вяртанне забытых імёнаў гарадзенскага мастацтва.]
* [http://media.catholic.by/nv/n45/art11.htm ''Наталля Маліноўская-Франке''. Да 100-х угодкаў назарэтанскага дому ў Гродне]
* [http://media.catholic.by/nv/n45/art11.htm ''Наталля Маліноўская-Франке''. Да 100-х угодкаў назарэтанскага дому ў Гродне]
* [https://m.facebook.com/notes/czasopis/%D1%80%D1%8D%D1%86%D1%8D%D0%BD%D0%B7%D1%96%D1%96-%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-112013/546650235423151/ ''Czasopis''. Diana Nachiło. Мастацтва Гродзеншчыны.]
{{painter-stub}}
{{painter-stub}}



Версія ад 13:34, 28 жніўня 2015

Марыя Паўла Гажыч
Фатаграфія
Аўтапартрэт, малюнак з альбома
Імя пры нараджэнні Марыя Хшаноўская
Дата нараджэння 20 сакавіка 1860(1860-03-20)
Месца нараджэння Вішэра, Курская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 13 верасня 1935(1935-09-13) (75 гадоў)
Месца смерці Гродна
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Tadeusz Chrzanowski[d]
Муж Канстанцін Гажыч[d]
Род дзейнасці мастачка, religious sister
Жанр пейзаж, нацюрморт, партрэт, пабытовы жывапіс, сакральны жывапіс
Вучоба Акадэмія Жуліяна, Парыж
Уплыў Войцех Герсан, Tony Robert-Fleury[d], Адольф-Вільям Бугеро і Жуль Лефеўр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Гажыч (20 сакавіка 1860, Вішэра, Курская губерня — 13 верасня 1935, Гродна) — беларускі мастак-жывапісец, рэстаўратар, педагог, грамадзкі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Тадэвуша Хшаноўскага — царскага чыноўніка высокага рангу, які працаваў у галіне будаўніцтва чыгункі і мастоў у Курскай губерні. Маці Марыі — Эльжбета Нобель — паходзіла са шведскай арыстакратыі. Сям’я мела чацвёра дзяцей і жыла заможна. Зімовыя месяцы праводзілісь пераважна ў Варшаве, улетку падарожнічалі па Еўропе. Часта наведвалі маёнтак Сегянёўшчыну пад Ваўкавыскам, належыўшы бацьку, які любіў паляваць у Свіслацкай пушчы.

Аўтапартрэт, 1896.

Першапачатковую адукацыю дзеці Хшаноўскіх атрымоўвалі дома, дзе асаблівая ўвага надавалася вывучэнню моваў, для чаго запрашаліся настаўнікі з Францыі і Англіі. Мастацкую Марыя адукацыю атрымала ў Варшаве, у 1874–1878 гадах, у класе малюнка Войцеха Герсана, які быў выпускніком Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля закрыцця ў 1866 годзе Школы мастацтваў у Варшаве гэты клас на 40 лет стаў адзінай мастацкай вучэльняй Польскага Каралеўства. Там Марыя пазнаёмілася і пасябравала з Ганнай Білінскай, будучым вядомым польскім мастаком, яскравай прадстаўніцай «Mіodej Polski».

У 1885 годзе Марыя са сваёй сяброўкай Ганнай Білінскай некалькі месяцаў адпачывалі ў Нармандыі. Далей, з 1886 году, Марыя працягнула вучобу ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, дзе настаўнікамі яе былі Тоні Рабэр-Фляры, Вільям Адольфа Бужэро і Жан Юзаф Лефэбрэ. Ужо ў снежні 1886 года яна атрымала пахвальную адзнаку ў школьным конкурсе. Менавита з матэрыяльнай дапамогай Марыі змагла пазней атрымаць адукацыю ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы і Ганна Білінская, якая паходзіла з незаможнай сям’і лекара на Кіеўшчыне.

У 1878 годзе Марыя дэбютавала на выставе Таварыства заахвочвання мастацтваў («Захэнце») у Варшаве. У гэтам жэ годзе яна выйшла замуж за Паўла Гажыча, які меў родавы маёнтак Тапаляны недалёка ад Сегянёўшчыны. Пасля шлюбу пераехала ў Тапаляны. У 1879 годзе прымала ўдзел у стварэнні альбома твораў польскіх мастакоў, выкананага ў падарунак для Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, вядомага польскага пісьменніка і грамадскага дзеяча, які паходзіў з Пружаншчыны і быў суседам Гажычаў.

Галерэя твораў, выкананых для гродзенскага касцёла

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Painter-stub