Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: па футболу → па футболе (2), па баскетболу → па баскетболе using AWB
Радок 22: Радок 22:
Спорткомплекс уключае: 2 футбольныя палі (асноўнае 105×68 метраў і запасное); лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у дліну, вышыню з шэстам, для кідання молата; спецыялізаваны зал для бокса; канькабежную дарожку; заходнюю трыбуну, у якой размешчаны трэніровачны лёгкаатлетычны манеж; гульнявы спартыўны зал для валейбола і баскетбола з трыбунамі на 330 гледачоў; залы атлетычнай гімнастыкі, аэробікі; узнаўленчы цэнтр; кабінет допінг-кантролю, кафэ і іншыя падсобныя і службовыя памяшканні.

На базе спарткомплекса праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі, спаборніцтвы па баскетболу, валейболу, тэнісе, футболу і інш.
На базе спарткомплекса праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі, спаборніцтвы па баскетболе, валейболу, тэнісе, футболу і інш.

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 28: Радок 28:
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сёняшняга спорткомплекса ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У лютым 1978 года стадыён быў перададзены з камунальнай уласнаці горада Віцебскаму абласному савету «Дынама». У 1980-х гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.

[[26 мая]] 2002 года віцебскі «Дынама» стаў другім стадыёнам у гісторыі(пасля мінскага [[Стадыён «Дынама», Мінск|«Дынама»]]), на яком праходзіў фінал [[Кубак Беларусі па футболу|Кубка Беларусі]]. У гэтым фінале футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] перамог барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] з лікам 2:0.
[[26 мая]] 2002 года віцебскі «Дынама» стаў другім стадыёнам у гісторыі(пасля мінскага [[Стадыён «Дынама», Мінск|«Дынама»]]), на яком праходзіў фінал [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]. У гэтым фінале футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] перамог барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] з лікам 2:0.

=== Рэканструкцыя ===
=== Рэканструкцыя ===
У 1990-х гадах была запланаваная рэканструкцыя стадыёна. У 1998 годзе былі выдзеленыя сродкі на рэканструкцыю. Праект рэканструкцыі быў распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга стартавала ў верасні 2001 года. Тады былі створаныя футбольнае поле і трыбуны на 5 400 месцаў.

8 красавіка 2003 года была зарэгістравана Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі дзяржаўны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.

Радок 49: Радок 49:
* [http://offside.by/articles/1085/ «По домам». Проект Offside.by о стадионах Беларуси. Эпизод 12: ЦСК «Витебский»]

{{Стадыёны Чэмпіянату Беларусі па футболу}}
{{Стадыёны Чэмпіянату Беларусі па футболе}}

[[Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Віцебска]]

Версія ад 01:41, 29 жніўня 2015

Віцебскі ЦСК
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Віцебск, пр. Люднікава, д.12
Пабудаваны 1937
Рэканструяваны 2001—2005
Уладальнік ДУФКіС «Віцебскі ЦСК»
Хатняя каманда «Віцебск»
Умяшчальнасць 8 144 месцы
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае з падагрэвам
Map

Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — шматфункцыянальны спартыўны комплекс, размешчаны ў Віцебску, Беларусь. Быў створаны ў 2001—2005 гадах у выніку рэканструкцыі гарадскога стадыёна «Дынама», пабудаванага ў 1937 годзе. Асноўная арэна комплекса з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Віцебск». Стадыён разлічаны на 8 144 чалавекі.

Структура комплекса

Спорткомплекс уключае: 2 футбольныя палі (асноўнае 105×68 метраў і запасное); лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у дліну, вышыню з шэстам, для кідання молата; спецыялізаваны зал для бокса; канькабежную дарожку; заходнюю трыбуну, у якой размешчаны трэніровачны лёгкаатлетычны манеж; гульнявы спартыўны зал для валейбола і баскетбола з трыбунамі на 330 гледачоў; залы атлетычнай гімнастыкі, аэробікі; узнаўленчы цэнтр; кабінет допінг-кантролю, кафэ і іншыя падсобныя і службовыя памяшканні.

На базе спарткомплекса праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі, спаборніцтвы па баскетболе, валейболу, тэнісе, футболу і інш.

Гісторыя

«Дынама»

Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сёняшняга спорткомплекса ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У лютым 1978 года стадыён быў перададзены з камунальнай уласнаці горада Віцебскаму абласному савету «Дынама». У 1980-х гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.

26 мая 2002 года віцебскі «Дынама» стаў другім стадыёнам у гісторыі(пасля мінскага «Дынама»), на яком праходзіў фінал Кубка Беларусі. У гэтым фінале футбольны клуб «Гомель» перамог барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0.

Рэканструкцыя

У 1990-х гадах была запланаваная рэканструкцыя стадыёна. У 1998 годзе былі выдзеленыя сродкі на рэканструкцыю. Праект рэканструкцыі быў распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга стартавала ў верасні 2001 года. Тады былі створаныя футбольнае поле і трыбуны на 5 400 месцаў.

8 красавіка 2003 года была зарэгістравана Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі дзяржаўны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.

У 2004—2005 гадах былі праведзеныя другая і трэцяя чэргі будаўніцтва комплекса. За гэты час умяшчальнасць была пашырана да 8 144 чалавек, былі ўзведзены падтрыбунныя памяшканні, электроннае табло, асвятляльныя мачты і інш.

З 2005 года планавалася правядзенне чацвёртай чаргі, аднак з-за недахопу фінансавання яна так і не была праведзена. У выніку, комплекс застаецца аб'ектам няскончанага будаўніцтва, хоць асноўныя аб'екты комплекса і адпавядаюць патрэбным нормам.

У перспектыве, прадугледжана будаўніцтва дадатковых трыбун з пашырэннем умяшчальнасці стадыёна да 15 500 чалавек.

Літаратура

  • Соколов, А.П. Витебский центральный спортивный комплекс / А.П. Соколов // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. - Мн., 2005. – С. 112.

Спасылкі