Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Бібліяграфія: clean up, replaced: Сябры → Члены, га саюзу → га саюза using AWB
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:Постаці Беларускай краёвай абароны]]
[[Катэгорыя:Постаці Беларускай краёвай абароны]]
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага студэнцкага саюзу]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза]]

Версія ад 12:14, 30 жніўня 2015

Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з сялянскай сям'і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 19111914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага студэнцкага саюза[1].

Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.

Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.

Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Заснавальнік БІГіК.

У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi.

6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.

У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна БКА[2].

Пасля вайны — у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыццi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага інстытута навукi і мастацтва, сябра Беларуска-амерыканскага згуртавання. Друкаваўся ў спецыялiзаваным часопiсе беларускiх медыкаў на чужыне «Медыцынская думка».

Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].

Бібліяграфія

  • Роберт Луі Стывенсан «Чортава бутэлька». Пераклад з англійскай Б. Г. (Баляслаў Грабінскі) і В. Т. (Вітаўт Тумаш). Ватэнштэт, 1947.
  • Сакольшчына—Гродна—Вільня успаміны //АRCHE № 5 (10). 2000.
  • З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899-1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. – Гродна, 2012.

Зноскі

  1. Быў у нас такі дохтар… Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009
  2. Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. Лондан 1960
  3. НАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ. Віктар Шматаў