Мора: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q165 на Wikidata
др арфаграфія, шаблон
Радок 10: Радок 10:
[[Міжастраўныя моры]] — частка акіяна, атачоная кольцам астравоў, парогі між якімі перашкаджаюць свабоднаму вадаабмену з адкрытым акіянам (напрыклад, [[Яванскае мора]], [[Мора Банда]], [[Мора Сулу]]).
[[Міжастраўныя моры]] — частка акіяна, атачоная кольцам астравоў, парогі між якімі перашкаджаюць свабоднаму вадаабмену з адкрытым акіянам (напрыклад, [[Яванскае мора]], [[Мора Банда]], [[Мора Сулу]]).


[[Унутранае мора]] — акружанае берагамі адной дзяржавы мора, з'яўляецца яго ўнутранымі водамі і знаходзіцца пад яго суверынітэтам.
[[Унутранае мора]] — акружанае берагамі адной дзяржавы мора, з'яўляецца яго ўнутранымі водамі і знаходзіцца пад яго суверэнітэтам.


[[Замкнёнае мора]] — мора, на якое выходзяць дзве альбо больш дзяржавы, злучаецца праз вузкі праход альбо складаецца з тэрытарыяльных вод некалькіх дзяржаў (напрыклад, [[Балтыйскае мора]]).
[[Замкнёнае мора]] — мора, на якое выходзяць дзве альбо больш дзяржавы, злучаецца праз вузкі праход альбо складаецца з тэрытарыяльных вод некалькіх дзяржаў (напрыклад, [[Балтыйскае мора]]).


[[Адкрытае мора]] — акваторыя, якая знаходзіцца за межамі тэрытарыяльных вод альбо спецыяльных зон прыбярэжных дзяржаў і свабоднае ад іх юрысдыкцыі<ref>{{кніга|загаловак=Военно-Морской Словарь|адказны=В.Н.Чернавин - главный редактор|месца=М.|выдавецтва=Военное издательство|год=1990|том=|старонкі=256|старонак=511|isbn=5-203-00174-Х|тыраж=100&nbsp;000}}</ref>.
[[Адкрытае мора]] — акваторыя, якая знаходзіцца за межамі тэрытарыяльных вод альбо спецыяльных зон прыбярэжных дзяржаў і свабоднае ад іх юрысдыкцыі<ref>{{Крыніцы/ВМС Чарнавіна}}, с.256</ref>.
{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 11:43, 4 верасня 2015

Тырэнскае мора

Мо́ра — частка акіяна, больш-менш адасобленая ад яго сушай або ўзвышэннямі падводнага рэльефу. Адрозніваецца ад адкрытайчасткі акіяна наяўнасцю ўласнага гідралагічнага і кліматычнага рэжымаў. Паводле ступені адасобленасці і асаблівасцей гідралагічнага рэжыму моры падзяляюцца на ўнутраныя ўскраінныя моры і міжастраўныя моры, паводле геаграфічнага становішча — на міжмацерыковыя моры і ўнутрымацерыковыя моры. Ад замкнёнасці мора сушай залежыць гідралагічны рэжым, салёнасць вады, сезонныя ваганні тэмпературы паветра і вады на паверхні мора. Перавага цыкланічных вятроў над морам абумоўлівае абумоўлівае перавагу ў іх цыкланічных цячэнняў. Арганічны свет мора больш разнастайны і багаты эндэмікамі, чым у адкрытых частках акіяна. Умоўна морам называюць таксама адкрытыя часткі акіяна, якія вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі (Саргасава мора ў Атлантычным акіяне з вялікай масай водарасцей — саргасаў), асобныя вадасховішчы (Мінскае мора), і, наадварот, некаторыя моры называюць залівамі (Мексіканскі, Гудзонаў, Персідскі і інш.)

Нарвежскае мора

Класіфікацыя

Міжземныя моры — водныя акваторыі, якія глыбока заходзяць у сушу, злучаюцца з акіянам альбо прылеглым морам пралівамі. Могуць быць унутрымацерыковымі, знаходзіцца ў межах аднаго мацерыка (напрыклад, Чорнае мора), і міжмацерыковымі, знаходзяцца паміж мацерыкамі (напрыклад, Міжземнае мора).

Ускраінныя моры — часткі акіянаў, якія прымыкаюць да мацерыка і адасобленыя ад акіяна астравамі і парогамі. Ускраінныя моры знаходзяцца на шэльфе і (альбо) на мацерыковым схіле (напрыклад, Нарвежскае мора, Баранцава мора).

Міжастраўныя моры — частка акіяна, атачоная кольцам астравоў, парогі між якімі перашкаджаюць свабоднаму вадаабмену з адкрытым акіянам (напрыклад, Яванскае мора, Мора Банда, Мора Сулу).

Унутранае мора — акружанае берагамі адной дзяржавы мора, з'яўляецца яго ўнутранымі водамі і знаходзіцца пад яго суверэнітэтам.

Замкнёнае мора — мора, на якое выходзяць дзве альбо больш дзяржавы, злучаецца праз вузкі праход альбо складаецца з тэрытарыяльных вод некалькіх дзяржаў (напрыклад, Балтыйскае мора).

Адкрытае мора — акваторыя, якая знаходзіцца за межамі тэрытарыяльных вод альбо спецыяльных зон прыбярэжных дзяржаў і свабоднае ад іх юрысдыкцыі[1].

Зноскі

  1. Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X., с.256

Літаратура

  • Мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 520. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

Шаблон:Weld