Ульяна Аляксандраўна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21: Радок 21:
* {{артыкул
* {{артыкул
|аўтар = Krzysztof Osiński
|аўтар = Krzysztof Osiński
|загаловак = Pozycja Julianny Twerskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w latach1377-1382. Próba charakterystyki problemu
|загаловак = Pozycja Julianny Twerskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w latach 1377-1382. Próba charakterystyki problemu
|арыгінал =
|арыгінал =
|спасылка =
|спасылка =

Версія ад 15:39, 4 верасня 2015

Юліянія Цверская (? — восень[з 1] 1392, Кіеў) — княжна цверская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда.

Сучасных даследаванняў біяграфіі Юліяніі Цверскай няма, літаратура абмяжоўваецца энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветленае крыніцамі (напр. Кароткі звод).

Пасля смерці Альгерда (1377) атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць ў палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту Луцк па радзе Юліяніі, верагодна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам.

Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Юліяніі будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка.

Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахаваная ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры[1][2][3].

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Часта сустракаюцца ўказанні на вясну, напр. у Піскароўскім летапісцы (ПСРЛ 34, С. 143) пад 6900 г.: «Toe же весны преставися княгиня Ольгирдова Ульяна, дщи князя Александра тферскаго, нареченна во мнишеском чину Марина; и положена бысть в пещере на Киеве», — аднак Ніканаўская летапіс указвае на восень: «Въ лето 6900. … Тоя же осени преставися въ Литве великая княгини Ольгердова Гедимановичя Ульяна, дчи великаго князя Александра Тверскаго, внука Михаилова, правнука Ярослава Ярославича, во иношческомъ чину, и наречено ей бысить имя Марина, и положена бысть въ Киеве въ Печере.», — што болей стасуецца з хадой падзей паводле Кароткага зводу і інш. беларуска-літоўскіх летапісаў.

Зноскі

  1. Ніканаўская (ПСРЛ 11, С. 127)
  2. Тыпаграфская…
  3. Піскароўскі…

Літаратура

  • Krzysztof Osiński Pozycja Julianny Twerskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w latach 1377-1382. Próba charakterystyki problemu // Przegląd prawniczy ekonomiczny i społeczny. — 2013. — № 1. — С. 80-87.

Шаблон:Royal-stub