Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
{{Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта}}
{{Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта}}
[[Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта]]
[[Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта]]
[[Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі]]

Версія ад 17:32, 8 верасня 2015

Даманеўскі Уладзімір Віктаравіч (14 лютага 1960, г.Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

У 1983 г. скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 1998 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 г. інжынерам-радыёмеханікам Дзяржынскай бройлернай птушкафабрыкі. У 19841988 гг. працаваў дырэктарам станцыі юных тэхнікаў у Дзяржынску, з 1990 года — інструктарам арганізацыйнага аддзела Дзяржынскага гаркама КПБ. У 19901998 гг. быў загадчыкам аддзела па справах моладзі Дзяржынскага гарадскога выканаўчага камітэта, а потым — Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.

У 19982006 гг. працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце: галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, інспектар галоўнага ўпраўлення кадраў, намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання. З 2006 г. працаваў інспектарам па Мінскай вобласці інспектарскага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг.- старшыня Слуцкага райвыканкама. З 2013 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці. Са снежня 2014 г. — Старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Спасылкі

Шаблон:Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта