Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, літ-ра
→‎Біяграфія: арфаграфія
Радок 11: Радок 11:
У лістападзе [[1993]] года была зарэгістравана газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у [[1997]] і [[1999]] гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У [[2002]] годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны версіі, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваны расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселер».
У лістападзе [[1993]] года была зарэгістравана газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у [[1997]] і [[1999]] гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У [[2002]] годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны версіі, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваны расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселер».


Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» ([[1982]]), «У востравах паляўнічы» ([[1984]]), «Малюнкі баталіста» ([[1989]]), «Апошні салдат імперыі» ([[1993]]), «Чачэнскі блюз» ([[1998]]), «Чырвона-карычневы» ([[1999]]), «Пан Гексаген» ([[2001]]), «Афрыканіст» ([[2002]]), «Крэйсерава саната» ([[2004]]), «Палітолаг» ([[2005]]) і іншыя.
Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» ([[1982]]), «У астравах паляўнічы» ([[1984]]), «Малюнкі баталіста» ([[1989]]), «Апошні салдат імперыі» ([[1993]]), «Чачэнскі блюз» ([[1998]]), «Чырвона-карычневы» ([[1999]]), «Пан Гексаген» ([[2001]]), «Афрыканіст» ([[2002]]), «Крэйсерава саната» ([[2004]]), «Палітолаг» ([[2005]]) і іншыя.


Захапляецца маляваннем у стылі рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі [[СССР]].
Захапляецца маляваннем у стылі рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі [[СССР]].

Версія ад 08:26, 11 верасня 2015

Аляксандр Праханаў

Праханаў Аляксандр Андрэевіч (руск.: Проханов Александр Андреевич, нар. 26 лютага 1938, Тбілісі) — расійскі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага 1938 года ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 19601970 гадах — супрацоўнік газет «Правда», «Литературная газета». Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіопіі і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў пра падзеі на востраве Даманскім падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.

У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У 1972 годзе быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газеце «Литературная Россия». У 19891991 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». З снежня 1990 г. — галоўны рэдактар газеты «День».

У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні 1993 года выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета «День» была забароненая. Але два яе нумары былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.

У лістападзе 1993 года была зарэгістравана газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны версіі, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваны расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселер».

Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «У астравах паляўнічы» (1984), «Малюнкі баталіста» (1989), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чачэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Пан Гексаген» (2001), «Афрыканіст» (2002), «Крэйсерава саната» (2004), «Палітолаг» (2005) і іншыя.

Захапляецца маляваннем у стылі рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.

Мае жонку, двух сыноў і дачку.

Літаратура

Спасылкі