Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: арфаграфія
картка
Радок 1: Радок 1:
{{Палітык
[[Image:Prokhanov2.jpg|thumb|300px|right|Аляксандр Праханаў]]
| Імя = Аляксандр Андрэевіч Праханаў
| Арыгінал імя = Александр Андреевич Проханов
| Фота = Prokhanov2.jpg
| Шырыня =
| Подпіс =
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = 26.2.1938
| Месца нараджэння = {{Сцягафікацыя|Грузінская ССР}} [[Тбілісі]], [[ГССР]]
| Дата смерці =
| Месца смерці =
| Грамадзянства =
| Адукацыя = Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ, ([[1960]])
| Навуковая ступень =
| Нацыянальнасць =
| Веравызнанне =
| Партыя =
| Асноўныя ідэі =
| Род дзейнасці =
| Бацька =
| Маці =
| Муж =
| Жонка =
| Дзеці =
| Узнагароды = {{{!}} style="background:transparent"
{{!}} {{Ордэн Чырвонага Сцяга}}
{{!}} {{Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга}}
{{!}} {{Ордэн Чырвонай Зоркі}}
{{!}} {{Ордэн Знак Пашаны}}
{{!}}}
| Роспіс =
| Сайт =
| Commons =
| Rodovid =
}}

'''Праханаў Аляксандр Андрэевіч''' ({{lang-ru|Проханов Александр Андреевич}}, нар. {{ДН|26|2|1938}}, [[Тбілісі]]) — расійскі [[журналіст]], [[пісьменнік]] і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.
'''Праханаў Аляксандр Андрэевіч''' ({{lang-ru|Проханов Александр Андреевич}}, нар. {{ДН|26|2|1938}}, [[Тбілісі]]) — расійскі [[журналіст]], [[пісьменнік]] і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.


Радок 34: Радок 70:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тбілісі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тбілісі]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»]]

Версія ад 10:31, 11 верасня 2015

Аляксандр Андрэевіч Праханаў
Александр Андреевич Проханов
Дата нараджэння 26 лютага 1938(1938-02-26) (86 гадоў)
Месца нараджэння  Грузінская ССР Тбілісі, ГССР
Грамадзянства
Адукацыя Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ, (1960)
Член у
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, рэдактар, грамадскі дзеяч, сцэнарыст, публіцыст, раманіст
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праханаў Аляксандр Андрэевіч (руск.: Проханов Александр Андреевич, нар. 26 лютага 1938, Тбілісі) — расійскі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага 1938 года ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 19601970 гадах — супрацоўнік газет «Правда», «Литературная газета». Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіопіі і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў пра падзеі на востраве Даманскім падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.

У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У 1972 годзе быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газеце «Литературная Россия». У 19891991 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». З снежня 1990 г. — галоўны рэдактар газеты «День».

У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні 1993 года выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета «День» была забароненая. Але два яе нумары былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.

У лістападзе 1993 года была зарэгістравана газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны версіі, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваны расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселер».

Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «У астравах паляўнічы» (1984), «Малюнкі баталіста» (1989), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чачэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Пан Гексаген» (2001), «Афрыканіст» (2002), «Крэйсерава саната» (2004), «Палітолаг» (2005) і іншыя.

Захапляецца маляваннем у стылі рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.

Мае жонку, двух сыноў і дачку.

Літаратура

Спасылкі

  1. https://izborsk-club.ru/10978