Віталь Анатольевіч Рымашэўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|Імя = Віталь Анатольевіч Рымашэўскі |
|Імя = Віталь Анатольевіч Рымашэўскі |
||
|Арыгінал імя = |
|Арыгінал імя = |
||
|Фота = |
|Фота = Vital_Rymasheuski.jpg |
||
|Шырыня = |
|Шырыня = |
||
|Подпіс = |
|Подпіс = |
Версія ад 23:04, 13 верасня 2015
Віталь Анатольевіч Рымашэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | Бабруйск |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя |
|
Веравызнанне | Праваслаўе |
Партыя | Беларуская хрысціянская дэмакратыя |
Член у | |
Род дзейнасці | Сустаршыня партыі БХД |
rymasheuski.info | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віта́ль Рымашэ́ўскі (нар. 1975, Бабруйск), беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі".
Грамадская і палітычная дзейнасць
Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года—член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб'яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах—член Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый "Рада". Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.[1]
Дзейнасць у БХД
З 2005 года займаецца аднаўленнем партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". Сустаршыня аргкамітэту - з 2005, сустаршыня партыі - з сакавіка 2009.
Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціян.
У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, з'ўяўляецца кіраўніком Мінскай арганізацыі БХД.
У маі 2009 года быў абраны кандыдатам ад БХД на прэзідэнцкіх выбарах 2010-11 гг.
Асабістае жыццё
Жанаты. Жонка Настасся. У 2009 годзе нарадзілася дачка Ева.