Гара Грабарка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{да выдалення|Не артыкул}} |
|||
[[Файл:Grabarka.Cerkiew.woj.podlaskie,pow.siemiatycki,gm.Nurzec..jpg|thumb|250px|Крыжовая гара]] |
[[Файл:Grabarka.Cerkiew.woj.podlaskie,pow.siemiatycki,gm.Nurzec..jpg|thumb|250px|Крыжовая гара]] |
||
'''Грабарка''' — святое месца праваслаўных жыхароў [[Падляшша]]. |
'''Грабарка''' ({{lang-pl|Grabarka}}) — святое месца праваслаўных жыхароў [[Падляшша]]. |
||
Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў [[1710]] схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы з вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў [[Горад Сямятычы|Сямятычах]]. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка. |
|||
{{Накід}} |
|||
Святая гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на [[19 жніўня]]), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары. |
|||
Мураваная царква Перамянення Гасподняга паўстала на месцы папярэдняй, драўлянай, якая была спалена ў 1990. Навокал яе тысячы пакутных крыжоў, у асноўным драўляных. На ўсход ад царквы знаходзяцца праваслаўныя могілкі. У 1947 з'явіўся тут жаночы праваслаўны кляштар св. Марты і Марыі, пры ім знаходзяцца капліца, плябанія і дом пілігрыма. Ля падножжа гары б'е крынічка, што шануецца як цудадзейная, накрытая каплічкай, якая абапіраецца на 6 слупоў і ўвенчаная цыбулепадобным купалам. |
|||
Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся 18-19 жніўня 2015 года прыняў удзел новаабраны прэзідэнт Польшчы [[Анджэй Дуда]]<ref>http://www.racyja.com/blohi-racyi/kastus-bandaruk/grabarka-dobra-nam-tut/</ref>. |
|||
{{зноскі}} |
|||
== Kbnfhfnehf == |
|||
* Podlasie: przewodnik / Tadeusz Glinka; et al. — Warszawa, 2000. ISBN 83-7200-591-5 |
|||
[[Катэгорыя:Праваслаўе ў Польшчы]] |
[[Катэгорыя:Праваслаўе ў Польшчы]] |
Версія ад 21:11, 15 верасня 2015
Грабарка (польск.: Grabarka) — святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша.
Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў 1710 схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы з вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў Сямятычах. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.
Святая гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на 19 жніўня), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.
Мураваная царква Перамянення Гасподняга паўстала на месцы папярэдняй, драўлянай, якая была спалена ў 1990. Навокал яе тысячы пакутных крыжоў, у асноўным драўляных. На ўсход ад царквы знаходзяцца праваслаўныя могілкі. У 1947 з'явіўся тут жаночы праваслаўны кляштар св. Марты і Марыі, пры ім знаходзяцца капліца, плябанія і дом пілігрыма. Ля падножжа гары б'е крынічка, што шануецца як цудадзейная, накрытая каплічкай, якая абапіраецца на 6 слупоў і ўвенчаная цыбулепадобным купалам.
Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся 18-19 жніўня 2015 года прыняў удзел новаабраны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[1].
Зноскі
Kbnfhfnehf
- Podlasie: przewodnik / Tadeusz Glinka; et al. — Warszawa, 2000. ISBN 83-7200-591-5