Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др абнаўленне звестак - жонка
Радок 78: Радок 78:
[[Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання]]
[[Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Латвійскай ССР]]
{{Міністры ўнутраных спраў Беларусі}}
{{Міністры ўнутраных спраў Беларусі}}
{{Старшыні КДБ РБ}}
{{Старшыні КДБ РБ}}

Версія ад 21:56, 17 верасня 2015

Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
16 ліпеня 1990 — 25 студзеня 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Пераемнік Юрый Захаранка
Сцяг Старшыня КДБ РБ Сцяг
28 ліпеня 1994 — 27 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік Генадзь Лавіцкі
Пераемнік Уладзімір Мацкевіч

Нараджэнне 7 лістапада 1939(1939-11-07) (84 гады)
Сцяг БССР в. Рэчыца, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць
Смерць 4 кастрычніка 2016(2016-10-04) (76 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Адукацыя Магілёўскі педагагічны інстытут (1967)
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне генерал-палкоўнік
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў (7 лістапада 1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці, БССР) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (19941995).

Біяграфія

Беларус. У 1967 годзе скончыў (завочна) Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці гісторыя, у 1979 годзе — Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе пасля заканчэння Рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай дырэктарам Чэрыкаўскага раённага Дома культуры, пасля да 1962 года праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Савецкай Арміі. Быў на камсамольскай рабоце — інструктар Магілёўскага АК ЛКСМБ, 2-й, затым 1-ы сакратар Магілёўскага ГК ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай працы Магілёўскага АК ЛКСМБ, загадчык аддзела студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня Камітэта маладзёжных арганізацый БССР. З 1974 па 1977 год — сакратар ЦК ЛКСМБ.

У органах дзяржбяспекі з 1977 года — слухач Вышэйшай школы КДБ, затым намеснік начальніка аддзела КДБ пры СМ БССР.

У 1981 годзе накіраваны на працу ў органы ўнутраных спраў — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў БССР, міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, кіраўнік Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС ДРА, начальнік ГУУС на транспарце МУС СССР.

Першы міністр унутраных спраў незалежнай Рэспублікі Беларусь (19901994).

З ліпеня 1994 года па снежань 1995 года — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.

З лютага 1996 па лістапад 2000 года — дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Егоров В. Д. Звезды и тернии Владимира Егорова. — Мн.: Бонем, 2003. — 183 с.
  • Егоров Владимир Демьянович// Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001)/ Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 49.
  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1