Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
|узнагароды = |
|узнагароды = |
||
}} |
}} |
||
'''Язэп Якаўлевіч Варонка''' ({{ДН|4|4|1891}}, [ |
'''Язэп Якаўлевіч Варонка''' ({{ДН|4|4|1891}}, [[Сакольскі павет]] — {{ДС|4|7|1952}}, [[горад Чыкага|Чыкага]], [[ЗША]]), беларускі палітычны дзеяч. |
||
== Раннія гады == |
== Раннія гады == |
Версія ад 17:44, 20 верасня 2015
Язэп Варонка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 красавіка 1891 Сакольскі павет, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
4 ліпеня 1952 (61 год) Чыкага, ЗША |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | Язэп Якаўлевіч Варонка | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | публіцыст, журналіст, палітык, радыёвядучы, паэт | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША), беларускі палітычны дзеяч.
Раннія гады
Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вечаровая газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весці).
Палітычная дзейнасць
У 1917 стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расійскай рэспублікі (Прадпарламент), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыята БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР.
Быў рэдактарам часопіса «Варта», газеты «Беларускі народ».
З 1918 жыў у Каўнасе. Стаў міністрам беларускіх спраў ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі (1918—1920), з вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Каўнасе. Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Каўнас, 1919—1920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.
Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне да моманту Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Каўнас, 1919), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Каўнас, 1920), «Gudų klausimas».
Познія гады
У 1923 з'ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і рускія праграмы на радыё.
Спасылкі
Язэп Якаўлевіч Варонка ў Вікікрыніцах | |
Язэп Якаўлевіч Варонка на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Пахаваныя ў Ілінойсе
- Члены Віленскай беларускай рады
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Постаці беларускай палітыкі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Журналісты Беларусі
- Прэм'ер-міністры БНР
- Міністры замежных спраў БНР
- Міністры ўнутраных спраў БНР
- Міністры асветы БНР
- Міністры нацыянальнасцей БНР
- Міністры беларускіх спраў Літвы