Юань (імперыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на аснове БелЭн
 
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Гісторыя Кітая]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Кітая]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Юань]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Юань]]
[[Катэгорыя:Кітайскія дынастыі]]

Версія ад 20:57, 7 кастрычніка 2015

Юа́нь, ці Дай Юань (Вялікая Юань) — мангольская дынастыя, якая правіла ў Кітаі ў 13—14 ст. У гістарычнай літаратуры існуюць розныя даты яе праўлення (1271, 1279 ці 1280—1368).

Заваяванне Кітая пачаў Чынгісхан. Яго пераемнік Угедэй у 1234 г. падпарадкаваў увесь Паўночны Кітай.

У 1250-я гг. Мангольская імперыя распалася на самастойныя дзяржавы; адной з іх стала дзяржава Хубілая (на ханскі прастол уступіў у 1260), у склад якой уваходзілі тэрыторыі ўласна Манголіі і Паўночнага Кітая. У 1271 г. Хубілай даў сваёй дынастыі кітайскую назву Юань. У 1279 г. яго войскі знішчылі кітайскую імперыю Паўднёвая Сун і завяршылі заваяванне Паўднёвага Кітая.

Пасля яго пераемніка Тэмураberu (1295—1307) пачалася барацьба прэтэндэнтаў на прастол: за 1308—32 змянілася 8 імператараў. У час праўлення Тагон-Тэмура (1333—68) у Кітаі пачаліся народныя паўстанні; у выніку паўстання «Чырвоных войск» 1351—68 гг. манголы былі выгнаны і ў 1368 г. заснавана кітайская дынастыя Мін. Пасля звяржэння Юань улада чынгісідаў заняпала і ў Манголіі; адзіная мангольская дзяржава распалася на шэраг ханстваў.

Літаратура