Парэчча (Акцябрскі раён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Artsiom91 перанёс старонку Вёска Парэчча, Акцябрскі раён у Аграгарадок Парэчча, Акцябрскі раён |
дапаўненне |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
|выява = |
|выява = |
||
|подпіс = |
|подпіс = |
||
|lat_dir = |
|lat_dir = |lat_deg = 52|lat_min = 38|lat_sec = 29 |
||
|lon_dir = |
|lon_dir = |lon_deg = 28|lon_min = 44|lon_sec = 57 |
||
|CoordAddon = type:city_region:BY-HO |
|CoordAddon = type:city_region:BY-HO |
||
|CoordScale = |
|CoordScale = |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
|вобласць = Гомельская |
|вобласць = Гомельская |
||
|раён = Акцябрскі |
|раён = Акцябрскі |
||
|сельсавет2 |
|сельсавет2 = Парэцкі сельсавет, Акцябрскі раён{{!}}Парэцкі |
||
|пасялковы савет = |
|пасялковы савет = |
||
|карта краіны = |
|карта краіны = |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
}} |
}} |
||
{{Значэнні|Парэчча}} |
{{Значэнні|Парэчча}} |
||
'''Парэ́чча''' — [[аграгарадок]], цэнтр [[Парэцкі сельсавет, Акцябрскі раён|Парэцкага сельсавета]] [[Акцябрскі раён|Акцябрскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. |
'''Парэ́чча'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Parečča}}, {{lang-ru|Поречье}}) — [[аграгарадок]], цэнтр [[Парэцкі сельсавет, Акцябрскі раён|Парэцкага сельсавета]] [[Акцябрскі раён|Акцябрскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. |
||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
Радок 106: | Радок 106: | ||
{{Парэцкі сельсавет}} |
{{Парэцкі сельсавет}} |
||
{{Акцябрскі раён}} |
|||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна]] |
Версія ад 15:32, 31 кастрычніка 2015
Аграгарадок
Парэчча
|
Парэ́чча[2] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — аграгарадок, цэнтр Парэцкага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 18 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 218 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На рацэ Пціч (прыток Прыпяці), на захадзе меліярацыйны канал, злучаны з Прыпяццю.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з доўгай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўдні далучаецца Г-падобная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса», 2 малочнатаварныя фермы, зерняток, механічны парк. Сярэдняя школа (пры ёй з 1983 года гісторыка-краязнаўчы музей, якому 04.06.1991 г. прысвоена званне «народны»), дзіцячы сад, участковая бальніца, аптэка, лясніцтва, аддзяленне сувязі, Цэнтр вольнага часу, бібліятэка, лазня, комплексны прыёмны пункт, 3 крамы[3].
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIV стагоддзя. Пад 1396 годам згадана ў лісце князя Гальшанскага як сяло ў Глускай воласці, якое было аддадзена Кіева-Пячэрскаму манастыру. Згадваецца ў 1559 годзе ў матэрыялах рэвізіі пушч. У 1683 годзе пазначана як цэнтр маёнтка, уладальніку якога Парэчча давала 292 злотых і 22,5 гроша ў год; акрамя таго, Парэчча — цэнтр воласці. Паводле інвентару 1748 года — буйное ўладанне Радзівілаў. У другой палове XVIII стагоддзя Парэчча становіцца цэнтрам шляхецкага ўладання Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. У вёсцы знаходзілася ўніяцкая царква ў імя Узнясення Маці Божай, заснаваная князем Альбрэхтам Радзівілам.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, належала генерал-маёру В. К. Вішчынскаму. Праз вёску праходзіў гасцінец Слуцк — Скрыгалаў. У 1846 годзе адкрыта народнае вучылішча. Большасць вясковых земляў належала, акрамя Вішчынскага, памешчыкам Ф. Валодзьку, К. Клецкаму і А. Быкоўскаму. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1870 ці 1876 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар Нараджэння Маці Божай. З 1885 года дзейнічала вінакурня. Паводле перапісу 1897 года існавалі сяло Парэчча-I — 2 царквы, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 лаўкі; вёска Парэчча-II — лаўка, пастаялы двор; сядзіба Парэчча-II — лаўка, гамарня, карчма, і засценак Парэчча — гамарня.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Парэцкага сельсавета Глускага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Камсамольская праўда», працавалі гамарня і вадзяны млын. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. У канцы 1930-х гадоў сяло, вёска, засценак і фальварак аб'яднаны ў адзін населены пункт — Парэчча.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі апорны пункт акупантаў які размяшчаўся ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 13 двароў і забілі 169 жыхароў. У 0,2 км на ўсход ад вёскі, па дарозе ў гарадскі пасёлак Акцябрскі з сакавіка 1943 года размяшчаўся аэрадром Палеска-Мінскага партызанскага злучэння (у 1973 годзе пастаўлены мемарыяльны знак). У баях каля вёскі загінулі 13 салдат (пахаваны на могілках). 83 жыхары загінулі на фронце, на ўшанаванне іх памяці ў 1967 годзе ў цэнтры вёскі адкрыты помнік — скульптура воіна. Адразу пасля вызвалення ў вёсцы быў адкрыты дзіцячы дом для дзяцей, бацькі якіх загінулі падчас вайны.
У 1957 годзе створаны саўгас, а ў 1958 годзе пачала выходзіць саўгасная шматтыражка «Савецкае Парэчча».
У склад Парэцкага сельсавета да Вялікай Айчыннай вайны ўваходзіла вёска Вовін, спаленая акупантамі і не адноўленая пасля вайны, да 1962 года — вёска Чырвоная Дуброва, да 1966 года — пасёлак Багданаў.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 596 жыхароў.
Дынаміка
- 1748 год — 57 двароў,
- 1897 год — сяло Парэчча-I — 76 двароў, 378 жыхароў; вёска Парэчча-II — 74 двары, 449 жыхароў; сядзіба Парэчча-II — 9 двароў, 54 жыхары; засценак Парэчча — 31 двор, 204 жыхары (паводле перапісу).
- 1917 год — у сяле, вёсцы, засценку і фальварку 1401 жыхар.
- 1925 год — у сяле 122 двары, у вёсцы 104 двары, у засценку 39 двароў, у фальварку 9 двароў.
- 1940 год — 176 двароў, 810 жыхароў.
- 1959 год — 870 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 316 двароў, 776 жыхароў.
- 2004 год — 249 гаспадарак, 591 жыхар.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Аграгарадок Парэчча
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.