Акад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Аккад
 
Радок 138: Радок 138:


== Тэрыторыя ==
== Тэрыторыя ==
Карэнная тэрыторыя Акада займала сярэднюю частку міжрэчча [[рака Тыгр|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а, а дакладней — поўнач Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]] і даліну ракі [[рака Дыяла|Дыяла]]. У [[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны перыяд]] гэта вобласць мела шумерскую назву [[Кі-Уры]] (паводле іншых звестак, гэту назву насіла толькі даліна Дыялы) і складалася з шэрагу [[Ном, Старажытны Усход|номавых]] дзяржаў, такіх як [[Кіш, Шумер|Кіш]], [[Сіпар]], [[Эшнуна]], [[Вавілон]], [[горад Кута|Куту]] і інш. Падчас шматлікіх заваяванняў Акад ператварыўся ў найбуйнейшую дзяржаву свайго часу і стаў самай вялікай з дзяржаў, якія калі-небудзь існавалі да гэтага{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=238}}. Яе тэрыторыя распасціралася ''«ад Верхняга ([[Міжземнае мора|Міжземнага]]) мора да Ніжняга ([[Персідскі заліў|Персідскага заліва]])»'' і ўключала паўночную частку будучай [[Фінікія|Фінікіі]], [[Сірыя, гістарычны рэгіён|Сірыю]], прыгранічныя раёны [[Малая Азія|Малой Азіі]], уласна Месапатамію, частку [[Загрос|Загроскіх гор]] і [[Элам]]а (у сучасным [[Іран]]е). Пасля падзення Акадскага царства, у эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]] назва ''«Акад»'' становіцца ўстояным абазначэннем былой вобласці [[Кі-Уры]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|з=268}}, паколькі Сарган і яго пераемнікі мелі толькі зборныя тытулы шумерскіх гегемонаў, да якіх дадавалі ''«цар Акадэ»'' ці замянялі на ''«цар чатырох кірункаў свету»''. Пазней, пасля заваявання [[Вавілон]]ам Ніжняй Месапатаміі, землі [[Шумер]]а і Акада атрымалі назву ''[[Вавілонія]]''.
Карэнная тэрыторыя Акада займала сярэднюю частку міжрэчча [[рака Тыгр|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а, а дакладней — поўнач Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]] і даліну ракі [[рака Дыяла|Дыяла]]. У [[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны перыяд]] гэта вобласць мела шумерскую назву [[Кі-Уры]] (паводле іншых звестак, гэту назву насіла толькі даліна Дыялы) і складалася з шэрагу [[Ном, Старажытны Усход|номавых]] дзяржаў, такіх як [[Кіш, Шумер|Кіш]], [[Сіпар]], [[Эшнуна]], [[Вавілон]], [[горад Кута|Куту]] і інш. Падчас шматлікіх заваяванняў Акад ператварыўся ў найбуйнейшую дзяржаву свайго часу і стаў самай вялікай з дзяржаў, якія калі-небудзь існавалі да гэтага{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=238}}. Яе тэрыторыя распасціралася ''«ад Верхняга ([[Міжземнае мора|Міжземнага]]) мора да Ніжняга ([[Персідскі заліў|Персідскага заліва]])»'' і ўключала паўночную частку будучай [[Фінікія|Фінікіі]], [[Сірыя, гістарычны рэгіён|Сірыю]], прыгранічныя раёны [[Малая Азія|Малой Азіі]], уласна Месапатамію, частку [[Загрос|Загроскіх гор]] і [[Элам]]а (у сучасным [[Іран]]е). Пасля падзення Акадскага царства, у эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]] назва ''«Акад»'' становіцца ўстояным абазначэннем былой вобласці [[Кі-Уры]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=268}}, паколькі Сарган і яго пераемнікі мелі толькі зборныя тытулы шумерскіх гегемонаў, да якіх дадавалі ''«цар Акадэ»'' ці замянялі на ''«цар чатырох кірункаў свету»''. Пазней, пасля заваявання [[Вавілон]]ам Ніжняй Месапатаміі, землі [[Шумер]]а і Акада атрымалі назву ''[[Вавілонія]]''.


== Акадцы і шумеры ==
[[Выява:Cities of Sumeria be.svg|left|thumb|400px|Старажытныя гарады Міжрэччы]]
Тэрыторыя Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]], магчыма, была заселена [[шумер]]амі каля сярэдзіны [[IV тысячагоддзе да н.э.|IV тысячагоддзя да н.э.]]

Прыкладна ў пачатку [[III тысячагоддзе да н.э.|III тысячагоддзі да н.э.]] на землі Верхняй [[Месапатамія|Месапатаміі]], меркавана з [[Аравійскі паўвостраў|Аравійскага паўвострава]], перасяляюцца ўсходнія [[семіты]] — продкі акадцаў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=135}}. З часам яны запазычылі ў шумераў [[Клінапіс|пісьмо]], прыстасаваўшы яго пад сваю мову, а таксама [[Шумера-акадская міфалогія|міфалогію]] і лад жыцця. Першыя [[Акадская мова|акадскія імёны]] ў [[Месапатамія|Месапатаміі]] з'яўляюцца ў [[XXVII стагоддзе да н.э.|XXVII ст. да н.э.]] Семіты складалі большасць насельніцтва ў вярхоўях [[рака Тыгр|Тыгра]] і сярэднім цячэнні [[Еўфрат]]а — гарадах [[горад Мары|Мары]], [[Ашур]], [[Ніневія]]. У раёне [[Кіш, Шумер|Кіша]] і [[Ніпур]]а насельніцтва было змяшаным, на поўдзень ад [[Ніпур]]а пераважалі [[шумер]]ы.

Суіснаванне народаў было пераважна мірным{{sfn|Крамер|2010|с=319}}. Крыніцы не згадваюць пра канфлікты на нацыянальнай глебе{{sfn|Лойд|1984|с=151}}. [[Шумер]]ы прышэльцаў ніяк асабліва не вылучалі, а самі ўсходнія семіты мелі такую ж саманазву — ''«чорнагаловыя»'' ([[Акадская мова|акад.]] ''ṣalmat qaqqadim'').

З часам [[акадская мова]] атрымала большае распаўсюджанне, што было звязана з яе адноснай прастатой і магчымасцю выкарыстоўваць як [[Лінгва-франка|сродак міжэтнічных зносін]]. Пасля стварэння дзяржавы [[Сарган Старажытны|Саргана]] яна атрымлівае статус [[Афіцыйная мова|дзяржаўнай]]. Аднак пік семітызацыі шумераў прыпадае на наступную эпоху — [[Трэцяя дынастыя Ура|трэцяй дынастыі Ура]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=268}}. Вынікам гэтых працэсаў было фарміраванне новых народнасцей — [[Вавіланяне|вавіланян]] (з нашчадкаў шумераў і акадцаў Паўднёвай Месапатаміі) і [[старажытныя асірыйцы|асірыйцаў]] (нашчадкі семіцкага насельніцтва паўночнай часткі рэгіёна).

== Гісторыя ==
=== Дасарганаўская Месапатамія ===
{{main|Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Шумер|Лугальзагесі}}

[[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны]] [[Шумер]] уяўляў сабой кангламерат [[Горад-дзяржава|гарадоў-дзяржаў]], ці [[Ном, Старажытны Усход|номаў]], якія бесперапынна ваявалі паміж сабой. Кіраўнікі наймацнейшых з іх імкнуліся ўсталяваць кантроль над суседнімі дзяржавамі Поўначы і Поўдня Шумера. У выпадку, калі кіраўнік прызнаваўся ў [[Ніпур]]ы, ён станавіўся [[гегемон]]ам Поўдня, атрымліваючы тытул ''«[[Лугаль|лугаль (цар)]] [[Шумер|Краіны]]»''; калі ж ён займаў [[Кіш, Шумер|Кіш]], то станавіўся [[гегемон]]ам Поўначы з тытулам ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'' або (пазней) ''«цар мностваў»''. Бесперапынныя войны знясільвалі [[Шумер]], што падштурхнула прадстаўнікоў яго [[Арыстакратыя|арыстакратыі]], пераважна паўднёвай, пайсці на кампраміс, выбраўшы сабе адзінага, але падкантрольнага ім [[Лугаль|лугаля]].

Такім кіраўніком у канцы [[XXIV стагоддзе да н.э.|XXIV стагоддзя да н.э.]] стаў [[Лугальзагесі]] — [[энсі]] [[горад Ума|Умы]], які прыняў тытулы ''«[[лугаль]] [[Урук]]а»'' і ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»''{{sfn|Крамер|2010|с=73}}. У [[2316 да н.э.|2316 годзе да н.э.]] ён на чале кааліцыі паўднёвых номаў наносіць паражэнне Поўначы, разграміўшы [[энсі]] [[Кіш, Шумер|Кіша]], [[Ур-Забаба|Ур-Забабу]]. З гэтага часу, магчыма ўпершыню ў сваёй гісторыі, амаль увесь [[Шумер]] (акрамя [[Лагаш]]а) быў аб'яднаны пад кіраўніцтвам адзінага кіраўніка. Сталіцай дзяржавы [[Лугальзагесі]] стаў [[Урук]], ён таксама быў выбраны вярхоўным жрацом у кожным з падкантрольных [[Ном, Старажытны Усход|номаў]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=212}}. Аднак гэта дзяржава з'яўлялася толькі [[Канфедэрацыя|канфедэрацыяй]], а ўлада [[Лугальзагесі]] была нетрывалай і цалкам залежала ад [[энсі]], якія паставілі яго .
Падчас барацьбы [[Лугальзагесі]] з непакорлівым [[энсі]] [[Лагаш]]а [[Уруінімгіна|Уруінімгінам]] на Поўначы ўзнікла Акадскае царства.

=== Сарган Акадскі ===
{{main|Сарган Старажытны}}
[[Выява:Sargon of Akkad.jpg|thumb|200px|left|Бронзавая галава статуі цара Акада, верагодна, Саргана. каля 2300 г. да н.э. Іракскі музей, [[Багдад]]]]
Каля [[2316 да н.э.|2316 г. да н.э.]] у [[Кіш, Шумер|Кішы]] адбываецца [[Путч|ваенны пераварот]]. Паводле традыцыі, пасля паражэння ад [[Лугальзагесі]], цара [[Ур-Забаба|Ур-Забабу]] зрынуў яго [[садоўнік]] і [[краўчы]], усходні семіт, сапраўднае імя якога невядома{{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Крамер|2010|с=75}}. Імкнучыся апраўдаць [[Узурпацыя|узурпацыю]] і ўтаіць нізкае паходжанне, ён прыняў імя [[Сарган Старажытны|Шарум-кен]] ([[Акадская мова|акад.]] ''Šarrum-ken'' ''«Цар сапраўдны»'', гэта значыць ''Сапраўдны цар''; у сучаснай гістарыяграфіі ён вядомы як ''Сарган Акадскі'', або ''[[Сарган Старажытны]]''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=233}}).

Атрымаўшы тытул паўночных гегемонаў — ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'', ён праводзіць мерапрыемствы па ўмацаванні сваёй улады. Абапіраючыся на масавую падтрымку радавога насельніцтва, якое сфарміравала шматлікае [[апалчэнне]], Сарган вядзе паспяховыя войны супраць суседніх [[Ном, Старажытны Усход|номаў]]. На працягу першых трох гадоў ён заваёўвае землі па Верхнім [[Еўфрат|Еўфрац]]е і здзяйсняе паход у [[Сірыя, гістарычная вобласць|Сірыю]]. Уладу [[Сарган Старажытны|Саргана]] прызнае [[энсі]] [[Эбла|Эблы]], што дазволіла яму выйсці да [[Міжземнае мора|«Верхняга мора»]] (Міжземнага).

На чацвёрты год свайго кіравання Сарган адбудоўвае новую сталіцу — да гэтага малаважны горад ''[[Акадэ|Акадэ́]]'' ([[Акадская мова|акад]]. ''Akkadê''), куды і пераязджае. Верагодна, гэта было зроблена для таго, каб не звязваць царскую ўладу з традыцыйнымі [[шумер]]скімі элітамі і жрэцтвам. Да свайго тытула ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'' Сарган дадае ''«цар [[Акадэ]]»''. Наступіла эпоха новай дзяржавы. Па імі сталіцы яна атрымала назву ''Акад'', а значная частка яе насельніцтва, усходнія семіты, сталі звацца ''акадцамі''. Тытулатура кіраўнікоў новай дзяржавы ўключала толькі збор традыцыйных тытулаў шумерскіх гегемонаў, да якіх дадаваўся новы — ''«цар (горада) Акадэ»''. Паняцце ж Акада як асобнай вобласці атрымае распаўсюджанне толькі ў наступную эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]].

Умацаваўшы сваё становішча на Поўначы, [[Сарган Старажытны|Сарган]] прыступіў да вайны з [[Лугальзагесі]]. Паводле надпісаў, цару супрацьстаяла магутная кааліцыя з 50 [[энсі]]. Каля [[2312 да н.э.|2312 года да н.э.]] кааліцыя была разбіта, а многія яе правадыры (у тым ліку [[Лугальзагесі]]) патрапілі ў палон{{sfn|Крамер|2010|с=75}}. Тады ж ці раней Сарган быў прызнаны ў свяшчэнным горадзе [[Ніпур]]ы, атрымаўшы тытул ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»''. [[Лугальзагесі]] быў дастаўлены ў меднай клетцы ў Ніпур, дзе паўстаў перад судом [[Энліль|Энліля]], што мела важнае ідэалагічнае значэнне{{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=236—238}} для легітымнасці ўлады Саргана. Паводле вераванняў шумераў, тытул ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»'' даваўся вярхоўным богам [[Энліль|Энлілем]] у яго свяшчэнным горадзе — [[Ніпур]]ы, і забраць яго мог толькі ён. [[Лугальзагесі]] быў зняважаны і, хутчэй за ўсё, пакараны смерцю.

Ужо ў наступным годзе Саргану супрацьстаяў новы саюз, які ўзначаліў нейкі «чалавек [[Ур]]а». Паводле традыцыі, акадскаму цару прыйшлося ўступіць у бой у 34 бітвах, пасля чаго яго воіны нарэшце абмылі зброю ў водах [[Персідскі заліў|«Ніжняга мора»]] (Персідскага заліва){{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Крамер|2010|с=75-76}}. [[Шумер]] быў заваяваны, але радавая [[арыстакратыя]], незадаволеная пазбаўленнем свабод, чакала зручнага моманту для ўзняцця новага мецяжу.

Змірыўшы краіну, цар прыступіў да яе аднаўлення. У адным з надпісаў гаворыцца пра адбудову [[Кіш, Шумер|Кіша]]{{sfn|Тураеў|2004|с=87}}; вядзецца дзейнасць у [[Ніпур]]ы; арганізуецца заморскі гандаль{{sfn|Крамер|2010|с=76}}.

У [[2305 да н.э.|2305 годзе да н.э.]] [[Сарган Старажытны|Сарган]] прадпрымае вялікі паход у [[Сірыя, гістарычны рэгіён|Сірыю]], да ''«кедравага лесу»'' і ''«сярэбраных гораў»''{{sfn|Крамер|2010|с=76}}. Акрамя таго, былі прадпрыняты ваенныя экспедыцыі ў [[Элам]] (узяты гарады [[Аван, Элам|Аван]] і [[Сузы]]) і [[Сімурум]] на верхнім [[Рака Тыгр|Тыгры]]. Пры гэтым сам Элам не быў уключаны ў склад акадскага царства, але пастаўлены ў прамую палітычную залежнасць ад Акада. Галоўнай мэтай паходаў быў захоп будаўнічага лесу, рэдкага ў [[Месапатамія|Месапатаміі]].

Вынікам шматлікіх заваяванняў Саргана было стварэнне найбуйнейшай з дзяржаў, якія калі-небудзь да гэтага існавалі. Улада цара абапіралася на значны зямельны фонд, служылую знаць, якая толькі фарміравалася, і сістэму закладніцтва. Былымі номамі кіравалі стаўленікі цара або лаяльныя яму прадстаўнікі мясцовых дынастый. Сарган спрабаваў атрымаць ідэалагічную падтрымку жрэцтва, падтрымліваючы культы [[Аба, міфалогія|Абы]] — бога [[Акадэ]], [[Забаба|Забабы]] — бога [[Кіш, Шумер|Кіша]] і [[Энліль|Энліля]] ў [[Ніпур]]ы. У краіне ствараліся статуі божастваў, а храмы шчодра адорваліся і перабудоўваліся, аднак нарастанне дэспатычных рабіла адносіны паміж жрэцтвам і царом халоднымі.

У канцы кіравання цар сутыкнуўся з новым мецяжом у сваёй краіне, але здолеў яго падушыць. Становішча акадскай дынастыі было нетрывалым.

=== Сыны Саргана ===
{{main|Рымуш|Маніштушу}}
[[Выява:Tablet Rimush Louvre AO5476.jpg|thumb|right|200px|Таблічка [[Рымуш]]а ([[Луўр]])]]
Пасля смерці [[Сарган Старажытны|Саргана]] царства перайшло да яго сына [[Рымуш]]а, які адразу ж сутыкнуўся з маштабным паўстаннем. Як напісана на адной з гліняных таблічак цара, ''«усе краіны, якія пакінуў мне мой бацька Сарган, паўсталі супраць мяне і ніводная не засталася мне вернай»''. Падчас шэрагу ваенных паходаў [[Рымуш]] аднавіў кантроль над краінай. Умацаванне парадку ажыццяўлялася метадамі жахлівага тэрору. Паводле надпісу на глінянай таблічцы, ахвярамі распраў сталі каля 54 тысяч чалавек. Прыкладна ў гэты ж час, па незразумелых прычынах, Рымуш адмаўляецца ад тытула ''«лугаль Краіны»''. Пасля прыгнечання мецяжоў Рымуш здзейсніў паход у [[Элам]] супраць дзяржавы цара [[Хішэпратэп]]а, разбурыўшы некалькі гарадоў. Затым ён распачаў карныя дзеянні супраць гарадоў паўднёвага ўсходу Шумера, якія паўсталі зноў: [[Дэр]]а, Умы, [[Лагаш]]а і [[горад Адаб|Адаба]]{{sfn|Крамер|2010|с=76}}. Паводле надпісаў, былі забіты энсі ўзятых гарадоў і больша за 12 тысяч чалавек насельніцтва, палонена каля 20 тысяч. Пасля гэтага Рымуш здзейсніў чарговы паход у Элам, дзе перамог у кровапралітным баі цара [[Варахсэ]] [[Апалкамаш|Апалкамаша]]. Магчыма, былі здзейснены паходы таксама і на поўнач, аж да Міжземнага мора{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=244}}.

Мэтай жорсткіх распраў над насельніцтвам і знаццю было спыненне бунтаў, што гаворыць пра непапулярнасць акадскай дынастыі. Нягледзячы на развязаны тэрор, становішча [[Рымуш]]а было нетрывалым, і неўзабаве ён загінуў у выніку змовы знаці. Паводле паведамленняў Omina, «вялікія» закідалі яго [[Цыліндрычны друк|каменнымі пячаткамі]] (знаходзіцца са зброяй каля цара было, мабыць, забаронена){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=243—246}}.

Барацьба з сепаратызмам была працягнута братам і пераемнікам [[Рымуш]]а на троне — [[Маніштушу]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=246}}. Для павелічэння свайго становішча ён нарошчваў царскі зямельны фонд, скупая землі супольнікаў. Як і яго папярэднікі, Маніштушу здзейсніў два паходы ў Элам, у вобласць [[Аншан]]а. Адна з экспедыцый была здзейснена на караблях цераз [[Персідскі заліў]]{{sfn|Крамер|2010|с=77}}. Аднак кіраванне і гэтага цара апынулася нядоўгім і неўзабаве ён таксама загінуў гвалтоўнай смерцю.

=== Нарам-Суэн ===
{{main|Нарам-Суэн}}
[[Выява:Victory stele of Naram Sin 9066.jpg|thumb|200px|Стэла, якая апісвае перамогу Нарам-Суэна над лулубеямі]]
У 2236 годзе да н.э. на чале дзяржавы стаў сын і пераемнік [[Маніштушу]] — [[Нарам-Суэн|Нарам-Суэн (Нарам-Сін)]]. У часы яго кіравання Акад дасягнуў піка сваёй магутнасці{{sfn|Крамер|2010|с=77}}, і, як і Сарган, гэты цар стаў героем пазнейшых легенд.

Пачатак кіравання [[Нарам-Суэн]]а адзначыўся чарговым паўстаннем. Гэтым разам мяцеж узначаліў нейкі [[Іпхур-Кіш]], які прыйшоў да ўлады ў [[Кіш, Шумер|Кішы]] ў выніку масавых хваляванняў. Да таго часу ўжо была ліквідавана аўтаномія гэтага [[Ном, Старажытны Усход|нома]], што, мабыць, стварала дадатковыя нагоды для незадаволенасці. Да мецяжу далучыліся і іншыя гарады; у крыніцах згаданы [[Ніпур]], [[горад Ума|Ума]], [[Урук]] і [[горад Мары|Мары]]. Як і ўсе папярэднія, гэта паўстанне было таксама жорстка падушана{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=248}}.

Для стабілізацыі становішча цар распачаў шэраг рэформ у сістэме кіравання дзяржавай. У адрозненне ад практыкі закладніцтва, ён імкнуўся замяніць прадстаўнікоў мясцовай знаці на пасадах [[энсі]] сваімі сваякамі ці стаўленікамі. Яго сыны з'яўляліся кіраўнікамі асобных [[Ном, Старажытны Усход|номаў]] (прынамсі, у [[Тутуль|Тутулі]] і [[Марад]]зе), дочкі і ўнучкі — жрыцамі вышэйшага рангу ва [[Ур]]ы і [[горад Мары|Мары]]; у [[Лагаш]]ы сядзеў яго чыноўнік, чалавек нязнатнага роду па імі [[Лугаль-ушумгаль|Лугальушумгаль]]. Акрамя таго, [[Нарам-Суэн]] і яго сыны вялі маштабнае храмавае будаўніцтва; жрацы (напрыклад, у [[Лагаш]]ы) мелі шэраг прывілеяў у сферы землекарыстання{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=250}}. Усё гэта павінна было ўмацаваць саюз цара са жрэцтвам.

Такія дзеянні, мабыць, прынеслі свае плады, што дазволіла Нарам-Суэну прыступіць да шырокамаштабнай заваявальнай дзейнасці. Адной з першых мэт стаў [[Маган, царства|Маган]]. У надпісах гаворыцца пра перамогі «ў дзевяці паходах за адзін год», паланенне трох цароў і паражэнне кіраўніка [[Маган, царства|Магана]] па імі [[Маніум]]. Была прадпрынята вялікая ваенная экспедыцыя ў Сірыю, падчас якой [[Нарам-Суэн]] знішчыў дзяржаву [[Эбла]], разбурыў [[Арманум]], нанёс паражэнне [[Дыданы|дыданам]]. У выніку Паўночная Сірыя ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=250}}. Іншым кірункам замежнапалітычнай дзейнасці Нарам-Суэна стала Паўночная Месапатамія. Пра паход супраць горных плямёнаў [[Лулубеі|лулубеяў]] апавядае знакамітая каменная [[стэла Нарам-Суэна]]. Маюцца скупыя звесткі пра вайну супраць горада-дзяржавы Тальхатум; да гэтага ж часу адносіцца і ўзвядзенне заставы ў [[Тэль-Брак]]у.
[[Элам]], які знаходзіўся ў прамой палітычнай залежнасці ад Акада, паспрабаваў аддзяліцца, што прывяло да паходу [[Нарам-Суэн]]а ў гэту краіну. Вынікам яго сталі паланенне цара [[Мархашы|Варахсэ]] і заключэнне дагаворы з кіраўніком [[Аван, Элам|Авана]]. І хоць афіцыйнага далучэння Авана не адбылося, Элам фактычна застаўся пад уплывам дзяржавы, а ў Сузах знаходзіўся акадскі пасланец.

Для ўмацавання сваёй улады [[Нарам-Суэн]] прадпрымае шэраг сур'ёзных ідэалагічных крокаў. Ён адкідвае традыцыйныя тытулы шумерскіх гегемонаў, прымаючы адзіны, але ўсёабдымны — ''«цар чатырох кірункаў свету»''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}. Больш таго, упершыню ў гісторыі [[Месапатамія|Месапатаміі]] ўводзіцца прыжыццёвы культ цара. З гэтага часу ён называецца ''«бог Акада»'', да яго імя далучаецца [[дэтэрмінатыў]] божаства (d, dingir){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}, і нават вярхоўны жрэц [[Энліль|Энліля]] ў [[Ніпур]]ы называе сябе яго рабом. Свайму ўнуку [[Нарам-Суэн]] даў імя [[Шаркалішары]] (акад. ''«цар усіх цароў»''), а другому сыну — [[Бінкалішары]] (акад. ''«нашчадак усіх цароў»''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}.

Абагаўленне цара выклікала азлабленне жрэцтва традыцыйных багоў, што дало нагоду да напісання ў наступны час цэлага шэрагу тэндэнцыйных гісторыка-дыдактычных паэм, якія прыпісвалі цару ўсялякія злачынствы. Адна з іх, складзеная жрацамі Ніпура, вінаваціць Нарам-Суэна ў апаганенні [[Экур]]а — галоўнага свяцілішча [[Энліль|Энліля]] і паведамляе, што за гэта ён і сталіца нібы былі праклятыя багамі{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}.

Канфлікт са жрэцтвам адбываўся на фоне іншых узрушэнняў. Па незразумелых прычынах была парушана ірыгацыйная сістэма; у краіне пачаўся голад.

Да канца кіравання [[Нарам-Суэн]]а ўскладнілася становішча і на знешніх межах дзяржавы. Акад быў вымушаны перайсці да абарончых войнаў. Дзяржаве цяпер адначасова даводзілася супрацьстаяць націску стэпавых качэўнікаў захаду, уварванням варвараў Загроса і набегам эламітаў з усходу. Але асаблівую небяспеку ўяўлялі плямёны [[Гутыі|кутыяў]], у адным з паходаў супраць якіх, мабыць, і загінуў сам цар{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}.

=== Паслабленне дзяржавы і ўварванне кутыяў ===
{{main|Шаркалішары|Гутыі}}
[[Выява:Alliance Naram-Sin Awan Louvre Sb8833.jpg|thumb|злева|300px|Дагавор Нарам-Суэна з Эламам]]
Ужо [[Нарам-Суэн]]у прыйшлося сутыкнуцца з першымі прыкметамі крызісу дзяржавы. Заняпад гандлю, традыцыйны сепаратызм, канфлікты са жрэцтвам — усё гэта цяпер наклалася на новыя сур'ёзныя эканамічныя і замежнапалітычныя праблемы. Найбольшую пагрозу ўяўлялі горныя плямёны [[Гутыі|кутыяў]], пранікненне якіх у [[Месапатамія|Месапатамію]] прыводзіла да парушэння [[Абрашанае земляробства|ірыгацыйнай]] сеткі{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252-253}}{{sfn|Крамер|2010|с=79-80}}. Усе гэтыя праблемы давялося вырашаць унуку і пераемніку Нарам-Суэна [[Шаркалішары]] ([[2200 да н.э.|2200]] — [[2176 да н.э.|2176]] гг. да н.э.).

Адразу пасля смерці [[Нарам-Суэн]]а, [[Гутыі|кутыі]] пад правадырствам [[Эрыдупізір|Энрыдавізіра]] ўварваліся ў Акад. Энрыдавізір дасягнуў [[Сіпар]]а, дзе загадаў высекчы ў гонар сябе надпіс, які называў яго ''«царом чатырох кірункаў свету»''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}. У гэты ж час краіну скалынула чарговае масавае паўстанне гарадоў. Акрамя таго, з захаду ішоў націск [[Амарэі|амарэяў]], з усходу здзяйснялі набегі [[эламіты]]. На поўначы адбывалася актывізацыя [[хурыты|хурыцкага]] насельніцтва.

Па незразумелых прычынах [[Шаркалішары]] адмаўляецца ад пышнага тытула «цар чатырох кірункаў свету»{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}, абмежаваўшыся тытулам ''«цар [[Акадэ]]»'', хоць часам далучаючы да свайго імя [[дэтэрмінатыў]] бога. Магчыма, ён наносіць некалькі паражэнняў кутыям; ва ўсякім разе, аднаго з іх правадыроў — [[Сарлагаб]]а — ён узяў у палон. Паступова [[Шаркалішары]] выцясняе гэтыя плямёны і аднаўляе ўладу [[Акадэ]], але толькі ў межах Ніжняй Месапатаміі. Ён таксама адбіў набег [[Эламіты|эламітаў]] на [[Акшак]] і здзейсніў паход супраць [[Амарэі|амарэяў]]{{sfn|Крамер|2010|с=81}}. Крыніцы гэтага часу даволі скупыя. Вядома, што цар вёў нейкае будаўніцтва ў [[Сіпар]]ы, [[Ніпур]]ы і [[Вавілон]]е (гэта першая згадка пра [[Вавілон]] у пісьмовых крыніцах{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}), атрымліваў даніну з [[Лагаш]]а і Умы.

Разам з тым, становішча ў краіне заставалася крытычным. Дзяржава была блізкая да распаду. [[Элам]] цалкам здабыў незалежнасць. На поўначы ўзнікла буйная [[Хурыты|хурыцкая]] дзяржава з цэнтрам ва [[Уркеш]]ы; непадалёк — «царства [[Лулубеі|лулубеяў]]». Прыкладна ў гэты ж час нейкія паўночныя плямёны ([[хурыты]] ці [[Гутыі|кутыі]]?) разарылі [[горад Ашур|Ашур]] і шэраг іншых гарадоў у сярэднім цячэнні [[Рака Тыгр|Тыгра]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256-260}}.

Скарыстаўшыся гэтым, [[Гутыі|кутыі]] трывала замацаваліся ў Месапатаміі і пачалі актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў дзяржаве.

=== Падзенне Акада ===
Пасля смерці [[Шаркалішары]] ў 2176 г. да н.э. Акад на працягу трох гадоў ([[2176 да н.э.|2176]] — [[2173 да н.э.|2173 гг. да н.э.]]) знаходзіцца ў стане хаосу. Адной з прычын стала і барацьба за ўладу, калі з'явілася адразу некалькі прэтэндэнтаў на прастол. З'яўляючыся толькі ценем былых акадскіх кіраўнікоў, яны ўвайшлі ў «[[Спіс цароў Шумера і Акада|Царскі спіс]]» пад памяншальна-зневажальнымі імёнамі — [[Ігігі]], [[Нанум]], [[Імі]] і [[Элулу-Меш|Элулу]]. Больш таго, складальнікі спісаў не ведалі дакладна, хто з іх сапраўды з'яўляўся царом, а хто толькі прэтэндэнтам (''«Хто быў царом, а хто не быў царом?»''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}.

На фоне гэтага адбывалася далейшая дэградацыя дзяржавы. [[Гутыі|Кутыі]] актыўна ўдзельнічалі ва ўнутрыпалітычнай барацьбе: іх кіраўнік [[Элулу-Меш]] выступаў у якасці прэтэндэнта на акадскі прастол (быў унесены ў «[[Спіс цароў Шумера і Акада|Царскі спіс]]» пад імем ''Элулу''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}.

Апошнюю спробу аднаўлення дзяржавы распачаў [[Дуду, цар Акада|Дуду]] з дынастыі [[Сарган Старажытны|Саргана]], які ўзыйшоў на прастол пасля міжусобіцы. Яму нават удалося на час аднавіць Акадскае царства, але ў значна меншых межах. Імя Дуду таксама носіць памяншальны характар; не выключана, што ён ужо фактычна залежаў ад кутыяў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=260}}.

Апошнім акадскім царом стаў сын Дуду — [[Шу-турул]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=260}}. У часы яго кіравання Акадская дзяржава канчаткова прыйшла ў заняпад. Адпалі шумерскія номы са сваімі дынастыямі, у тым ліку [[Чацвёртая дынастыя Урука|IV дынастыя Урука]] і [[Другая дынастыя Лагаша|II дынастыя Лагаша]]. Пасля смерці [[Шу-турул]]а каля [[2137 да н.э.|2137 г. да н.э.]] [[гутыі|кутыі]] знішчылі Акадскае царства, захапіўшы і разбурыўшы яго [[Акадэ|сталіцу]]. У Месапатаміі канчаткова ўсталявалася ўлада чужынцаў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=260—263}}.


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 22:57, 4 лістапада 2015

дзяржава
Акад
Акадскае царства ў перыяд найбольшага росквіту пры Нарам-Суэне
Акадскае царства ў перыяд найбольшага росквіту пры Нарам-Суэне
< 
 >
 >

Сталіца Акадэ
Мова(ы) акадская (стараакадскі дыялект), шумерская
Афіцыйная мова акадская мова
Рэлігія Шумера-акадская міфалогія
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Сарганіды (дынастыя Акадэ)
Кіраўнікі дзяржавы
цары краіны
 • 2316 да н.э. — 2261 да н.э. Сарган I (Шарумкен)
 • 2261 да н.э. — 2252 да н.э. Рымуш
 • 2252 да н.э. — 2237 да н.э. Маніштушу
цар чатырох кірункаў свету
 • 2237 да н.э. — 2200 да н.э. Нарам-Суэн
цары краіны
 • 2200 да н.э. — 2176 да н.э. Шаркалішары
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Ігігі
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Нанум
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Імі
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Элулу
 • 2172 да н.э. — ? Дуду
 • ? — 2137 да н.э. Шу-турул
Гісторыя
 • 2316 да н.э. Утварэнне імперыі.
 • 2137 да н.э. Разбурэнне Акадэ гутыямі, падзенне імперыі.
пастаянная армія 5400 воінаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ака́д — дзяржава, якая існавала ў XXIV — XXII стст. да н.э., а таксама старажытная вобласць у сярэдняй частцы Месапатаміі, на тэрыторыі сучаснага Ірака. Сталіца — горад Акадэ (шумер. Агадэ). З'яўлялася найбуйнейшай дзяржавай свайго часу.

Акадская дзяржава ўзнікла ў выніку заваявальных паходаў Саргана Старажытнага, які аб'яднаў пад сваёй уладай землі шумераў і ўсходніх семітаў (будучых акадцаў), уключыўшы ў свае ўладанні ўсе номы Старажытнай Месапатаміі і шэраг суседніх тэрыторый. Найвышэйшай магутнасці Акад дасягнуў пры ўнуку Саргана, Нарам-Суэне, але ўжо ў канцы XXIII ст. да н.э. дзяржава прыйшла ў заняпад, а большая частка яе тэрыторыі трапіла пад уладу горных плямёнаў кутыяў (гутыяў).

У акадскую эпоху былі закладзены асновы дзяржаўнай сістэмы наступных буйных дзяржаў Месапатаміі — Шумера-Акадскага царства, Вавілоніі і Асірыі. У народаў Старажытнага Блізкага Усходу Акад лічыўся эталоннай дзяржавай, свайго роду ўзорам старажытнай манархіі.

Тэрыторыя

Карэнная тэрыторыя Акада займала сярэднюю частку міжрэчча Тыгра і Еўфрата, а дакладней — поўнач Ніжняй Месапатаміі і даліну ракі Дыяла. У Раннедынастычны перыяд гэта вобласць мела шумерскую назву Кі-Уры (паводле іншых звестак, гэту назву насіла толькі даліна Дыялы) і складалася з шэрагу номавых дзяржаў, такіх як Кіш, Сіпар, Эшнуна, Вавілон, Куту і інш. Падчас шматлікіх заваяванняў Акад ператварыўся ў найбуйнейшую дзяржаву свайго часу і стаў самай вялікай з дзяржаў, якія калі-небудзь існавалі да гэтага[2]. Яе тэрыторыя распасціралася «ад Верхняга (Міжземнага) мора да Ніжняга (Персідскага заліва і ўключала паўночную частку будучай Фінікіі, Сірыю, прыгранічныя раёны Малой Азіі, уласна Месапатамію, частку Загроскіх гор і Элама (у сучасным Іране). Пасля падзення Акадскага царства, у эпоху III дынастыі Ура назва «Акад» становіцца ўстояным абазначэннем былой вобласці Кі-Уры[3], паколькі Сарган і яго пераемнікі мелі толькі зборныя тытулы шумерскіх гегемонаў, да якіх дадавалі «цар Акадэ» ці замянялі на «цар чатырох кірункаў свету». Пазней, пасля заваявання Вавілонам Ніжняй Месапатаміі, землі Шумера і Акада атрымалі назву Вавілонія.

Акадцы і шумеры

Старажытныя гарады Міжрэччы

Тэрыторыя Ніжняй Месапатаміі, магчыма, была заселена шумерамі каля сярэдзіны IV тысячагоддзя да н.э.

Прыкладна ў пачатку III тысячагоддзі да н.э. на землі Верхняй Месапатаміі, меркавана з Аравійскага паўвострава, перасяляюцца ўсходнія семіты — продкі акадцаў[4]. З часам яны запазычылі ў шумераў пісьмо, прыстасаваўшы яго пад сваю мову, а таксама міфалогію і лад жыцця. Першыя акадскія імёны ў Месапатаміі з'яўляюцца ў XXVII ст. да н.э. Семіты складалі большасць насельніцтва ў вярхоўях Тыгра і сярэднім цячэнні Еўфрата — гарадах Мары, Ашур, Ніневія. У раёне Кіша і Ніпура насельніцтва было змяшаным, на поўдзень ад Ніпура пераважалі шумеры.

Суіснаванне народаў было пераважна мірным[5]. Крыніцы не згадваюць пра канфлікты на нацыянальнай глебе[6]. Шумеры прышэльцаў ніяк асабліва не вылучалі, а самі ўсходнія семіты мелі такую ж саманазву — «чорнагаловыя» (акад. ṣalmat qaqqadim).

З часам акадская мова атрымала большае распаўсюджанне, што было звязана з яе адноснай прастатой і магчымасцю выкарыстоўваць як сродак міжэтнічных зносін. Пасля стварэння дзяржавы Саргана яна атрымлівае статус дзяржаўнай. Аднак пік семітызацыі шумераў прыпадае на наступную эпоху — трэцяй дынастыі Ура[3]. Вынікам гэтых працэсаў было фарміраванне новых народнасцей — вавіланян (з нашчадкаў шумераў і акадцаў Паўднёвай Месапатаміі) і асірыйцаў (нашчадкі семіцкага насельніцтва паўночнай часткі рэгіёна).

Гісторыя

Дасарганаўская Месапатамія

Раннедынастычны Шумер уяўляў сабой кангламерат гарадоў-дзяржаў, ці номаў, якія бесперапынна ваявалі паміж сабой. Кіраўнікі наймацнейшых з іх імкнуліся ўсталяваць кантроль над суседнімі дзяржавамі Поўначы і Поўдня Шумера. У выпадку, калі кіраўнік прызнаваўся ў Ніпуры, ён станавіўся гегемонам Поўдня, атрымліваючы тытул «лугаль (цар) Краіны»; калі ж ён займаў Кіш, то станавіўся гегемонам Поўначы з тытулам «лугаль Кіша» або (пазней) «цар мностваў». Бесперапынныя войны знясільвалі Шумер, што падштурхнула прадстаўнікоў яго арыстакратыі, пераважна паўднёвай, пайсці на кампраміс, выбраўшы сабе адзінага, але падкантрольнага ім лугаля.

Такім кіраўніком у канцы XXIV стагоддзя да н.э. стаў Лугальзагесі — энсі Умы, які прыняў тытулы «лугаль Урука» і «лугаль Краіны»[7]. У 2316 годзе да н.э. ён на чале кааліцыі паўднёвых номаў наносіць паражэнне Поўначы, разграміўшы энсі Кіша, Ур-Забабу. З гэтага часу, магчыма ўпершыню ў сваёй гісторыі, амаль увесь Шумер (акрамя Лагаша) быў аб'яднаны пад кіраўніцтвам адзінага кіраўніка. Сталіцай дзяржавы Лугальзагесі стаў Урук, ён таксама быў выбраны вярхоўным жрацом у кожным з падкантрольных номаў[8]. Аднак гэта дзяржава з'яўлялася толькі канфедэрацыяй, а ўлада Лугальзагесі была нетрывалай і цалкам залежала ад энсі, якія паставілі яго .

Падчас барацьбы Лугальзагесі з непакорлівым энсі Лагаша Уруінімгінам на Поўначы ўзнікла Акадскае царства.

Сарган Акадскі

Бронзавая галава статуі цара Акада, верагодна, Саргана. каля 2300 г. да н.э. Іракскі музей, Багдад

Каля 2316 г. да н.э. у Кішы адбываецца ваенны пераварот. Паводле традыцыі, пасля паражэння ад Лугальзагесі, цара Ур-Забабу зрынуў яго садоўнік і краўчы, усходні семіт, сапраўднае імя якога невядома[9][10]. Імкнучыся апраўдаць узурпацыю і ўтаіць нізкае паходжанне, ён прыняў імя Шарум-кен (акад. Šarrum-ken «Цар сапраўдны», гэта значыць Сапраўдны цар; у сучаснай гістарыяграфіі ён вядомы як Сарган Акадскі, або Сарган Старажытны[11]).

Атрымаўшы тытул паўночных гегемонаў — «лугаль Кіша», ён праводзіць мерапрыемствы па ўмацаванні сваёй улады. Абапіраючыся на масавую падтрымку радавога насельніцтва, якое сфарміравала шматлікае апалчэнне, Сарган вядзе паспяховыя войны супраць суседніх номаў. На працягу першых трох гадоў ён заваёўвае землі па Верхнім Еўфраце і здзяйсняе паход у Сірыю. Уладу Саргана прызнае энсі Эблы, што дазволіла яму выйсці да «Верхняга мора» (Міжземнага).

На чацвёрты год свайго кіравання Сарган адбудоўвае новую сталіцу — да гэтага малаважны горад Акадэ́ (акад. Akkadê), куды і пераязджае. Верагодна, гэта было зроблена для таго, каб не звязваць царскую ўладу з традыцыйнымі шумерскімі элітамі і жрэцтвам. Да свайго тытула «лугаль Кіша» Сарган дадае «цар Акадэ». Наступіла эпоха новай дзяржавы. Па імі сталіцы яна атрымала назву Акад, а значная частка яе насельніцтва, усходнія семіты, сталі звацца акадцамі. Тытулатура кіраўнікоў новай дзяржавы ўключала толькі збор традыцыйных тытулаў шумерскіх гегемонаў, да якіх дадаваўся новы — «цар (горада) Акадэ». Паняцце ж Акада як асобнай вобласці атрымае распаўсюджанне толькі ў наступную эпоху III дынастыі Ура.

Умацаваўшы сваё становішча на Поўначы, Сарган прыступіў да вайны з Лугальзагесі. Паводле надпісаў, цару супрацьстаяла магутная кааліцыя з 50 энсі. Каля 2312 года да н.э. кааліцыя была разбіта, а многія яе правадыры (у тым ліку Лугальзагесі) патрапілі ў палон[10]. Тады ж ці раней Сарган быў прызнаны ў свяшчэнным горадзе Ніпуры, атрымаўшы тытул «лугаль Краіны». Лугальзагесі быў дастаўлены ў меднай клетцы ў Ніпур, дзе паўстаў перад судом Энліля, што мела важнае ідэалагічнае значэнне[9][12] для легітымнасці ўлады Саргана. Паводле вераванняў шумераў, тытул «лугаль Краіны» даваўся вярхоўным богам Энлілем у яго свяшчэнным горадзе — Ніпуры, і забраць яго мог толькі ён. Лугальзагесі быў зняважаны і, хутчэй за ўсё, пакараны смерцю.

Ужо ў наступным годзе Саргану супрацьстаяў новы саюз, які ўзначаліў нейкі «чалавек Ура». Паводле традыцыі, акадскаму цару прыйшлося ўступіць у бой у 34 бітвах, пасля чаго яго воіны нарэшце абмылі зброю ў водах «Ніжняга мора» (Персідскага заліва)[9][13]. Шумер быў заваяваны, але радавая арыстакратыя, незадаволеная пазбаўленнем свабод, чакала зручнага моманту для ўзняцця новага мецяжу.

Змірыўшы краіну, цар прыступіў да яе аднаўлення. У адным з надпісаў гаворыцца пра адбудову Кіша[14]; вядзецца дзейнасць у Ніпуры; арганізуецца заморскі гандаль[15].

У 2305 годзе да н.э. Сарган прадпрымае вялікі паход у Сірыю, да «кедравага лесу» і «сярэбраных гораў»[15]. Акрамя таго, былі прадпрыняты ваенныя экспедыцыі ў Элам (узяты гарады Аван і Сузы) і Сімурум на верхнім Тыгры. Пры гэтым сам Элам не быў уключаны ў склад акадскага царства, але пастаўлены ў прамую палітычную залежнасць ад Акада. Галоўнай мэтай паходаў быў захоп будаўнічага лесу, рэдкага ў Месапатаміі.

Вынікам шматлікіх заваяванняў Саргана было стварэнне найбуйнейшай з дзяржаў, якія калі-небудзь да гэтага існавалі. Улада цара абапіралася на значны зямельны фонд, служылую знаць, якая толькі фарміравалася, і сістэму закладніцтва. Былымі номамі кіравалі стаўленікі цара або лаяльныя яму прадстаўнікі мясцовых дынастый. Сарган спрабаваў атрымаць ідэалагічную падтрымку жрэцтва, падтрымліваючы культы Абы — бога Акадэ, Забабы — бога Кіша і Энліля ў Ніпуры. У краіне ствараліся статуі божастваў, а храмы шчодра адорваліся і перабудоўваліся, аднак нарастанне дэспатычных рабіла адносіны паміж жрэцтвам і царом халоднымі.

У канцы кіравання цар сутыкнуўся з новым мецяжом у сваёй краіне, але здолеў яго падушыць. Становішча акадскай дынастыі было нетрывалым.

Сыны Саргана

Таблічка Рымуша (Луўр)

Пасля смерці Саргана царства перайшло да яго сына Рымуша, які адразу ж сутыкнуўся з маштабным паўстаннем. Як напісана на адной з гліняных таблічак цара, «усе краіны, якія пакінуў мне мой бацька Сарган, паўсталі супраць мяне і ніводная не засталася мне вернай». Падчас шэрагу ваенных паходаў Рымуш аднавіў кантроль над краінай. Умацаванне парадку ажыццяўлялася метадамі жахлівага тэрору. Паводле надпісу на глінянай таблічцы, ахвярамі распраў сталі каля 54 тысяч чалавек. Прыкладна ў гэты ж час, па незразумелых прычынах, Рымуш адмаўляецца ад тытула «лугаль Краіны». Пасля прыгнечання мецяжоў Рымуш здзейсніў паход у Элам супраць дзяржавы цара Хішэпратэпа, разбурыўшы некалькі гарадоў. Затым ён распачаў карныя дзеянні супраць гарадоў паўднёвага ўсходу Шумера, якія паўсталі зноў: Дэра, Умы, Лагаша і Адаба[15]. Паводле надпісаў, былі забіты энсі ўзятых гарадоў і больша за 12 тысяч чалавек насельніцтва, палонена каля 20 тысяч. Пасля гэтага Рымуш здзейсніў чарговы паход у Элам, дзе перамог у кровапралітным баі цара Варахсэ Апалкамаша. Магчыма, былі здзейснены паходы таксама і на поўнач, аж да Міжземнага мора[16].

Мэтай жорсткіх распраў над насельніцтвам і знаццю было спыненне бунтаў, што гаворыць пра непапулярнасць акадскай дынастыі. Нягледзячы на развязаны тэрор, становішча Рымуша было нетрывалым, і неўзабаве ён загінуў у выніку змовы знаці. Паводле паведамленняў Omina, «вялікія» закідалі яго каменнымі пячаткамі (знаходзіцца са зброяй каля цара было, мабыць, забаронена)[17].

Барацьба з сепаратызмам была працягнута братам і пераемнікам Рымуша на троне — Маніштушу[18]. Для павелічэння свайго становішча ён нарошчваў царскі зямельны фонд, скупая землі супольнікаў. Як і яго папярэднікі, Маніштушу здзейсніў два паходы ў Элам, у вобласць Аншана. Адна з экспедыцый была здзейснена на караблях цераз Персідскі заліў[19]. Аднак кіраванне і гэтага цара апынулася нядоўгім і неўзабаве ён таксама загінуў гвалтоўнай смерцю.

Нарам-Суэн

Стэла, якая апісвае перамогу Нарам-Суэна над лулубеямі

У 2236 годзе да н.э. на чале дзяржавы стаў сын і пераемнік Маніштушу — Нарам-Суэн (Нарам-Сін). У часы яго кіравання Акад дасягнуў піка сваёй магутнасці[19], і, як і Сарган, гэты цар стаў героем пазнейшых легенд.

Пачатак кіравання Нарам-Суэна адзначыўся чарговым паўстаннем. Гэтым разам мяцеж узначаліў нейкі Іпхур-Кіш, які прыйшоў да ўлады ў Кішы ў выніку масавых хваляванняў. Да таго часу ўжо была ліквідавана аўтаномія гэтага нома, што, мабыць, стварала дадатковыя нагоды для незадаволенасці. Да мецяжу далучыліся і іншыя гарады; у крыніцах згаданы Ніпур, Ума, Урук і Мары. Як і ўсе папярэднія, гэта паўстанне было таксама жорстка падушана[20].

Для стабілізацыі становішча цар распачаў шэраг рэформ у сістэме кіравання дзяржавай. У адрозненне ад практыкі закладніцтва, ён імкнуўся замяніць прадстаўнікоў мясцовай знаці на пасадах энсі сваімі сваякамі ці стаўленікамі. Яго сыны з'яўляліся кіраўнікамі асобных номаў (прынамсі, у Тутулі і Марадзе), дочкі і ўнучкі — жрыцамі вышэйшага рангу ва Уры і Мары; у Лагашы сядзеў яго чыноўнік, чалавек нязнатнага роду па імі Лугальушумгаль. Акрамя таго, Нарам-Суэн і яго сыны вялі маштабнае храмавае будаўніцтва; жрацы (напрыклад, у Лагашы) мелі шэраг прывілеяў у сферы землекарыстання[21]. Усё гэта павінна было ўмацаваць саюз цара са жрэцтвам.

Такія дзеянні, мабыць, прынеслі свае плады, што дазволіла Нарам-Суэну прыступіць да шырокамаштабнай заваявальнай дзейнасці. Адной з першых мэт стаў Маган. У надпісах гаворыцца пра перамогі «ў дзевяці паходах за адзін год», паланенне трох цароў і паражэнне кіраўніка Магана па імі Маніум. Была прадпрынята вялікая ваенная экспедыцыя ў Сірыю, падчас якой Нарам-Суэн знішчыў дзяржаву Эбла, разбурыў Арманум, нанёс паражэнне дыданам. У выніку Паўночная Сірыя ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы[21]. Іншым кірункам замежнапалітычнай дзейнасці Нарам-Суэна стала Паўночная Месапатамія. Пра паход супраць горных плямёнаў лулубеяў апавядае знакамітая каменная стэла Нарам-Суэна. Маюцца скупыя звесткі пра вайну супраць горада-дзяржавы Тальхатум; да гэтага ж часу адносіцца і ўзвядзенне заставы ў Тэль-Браку. Элам, які знаходзіўся ў прамой палітычнай залежнасці ад Акада, паспрабаваў аддзяліцца, што прывяло да паходу Нарам-Суэна ў гэту краіну. Вынікам яго сталі паланенне цара Варахсэ і заключэнне дагаворы з кіраўніком Авана. І хоць афіцыйнага далучэння Авана не адбылося, Элам фактычна застаўся пад уплывам дзяржавы, а ў Сузах знаходзіўся акадскі пасланец.

Для ўмацавання сваёй улады Нарам-Суэн прадпрымае шэраг сур'ёзных ідэалагічных крокаў. Ён адкідвае традыцыйныя тытулы шумерскіх гегемонаў, прымаючы адзіны, але ўсёабдымны — «цар чатырох кірункаў свету»[22]. Больш таго, упершыню ў гісторыі Месапатаміі ўводзіцца прыжыццёвы культ цара. З гэтага часу ён называецца «бог Акада», да яго імя далучаецца дэтэрмінатыў божаства (d, dingir)[22], і нават вярхоўны жрэц Энліля ў Ніпуры называе сябе яго рабом. Свайму ўнуку Нарам-Суэн даў імя Шаркалішары (акад. «цар усіх цароў»), а другому сыну — Бінкалішары (акад. «нашчадак усіх цароў»)[22].

Абагаўленне цара выклікала азлабленне жрэцтва традыцыйных багоў, што дало нагоду да напісання ў наступны час цэлага шэрагу тэндэнцыйных гісторыка-дыдактычных паэм, якія прыпісвалі цару ўсялякія злачынствы. Адна з іх, складзеная жрацамі Ніпура, вінаваціць Нарам-Суэна ў апаганенні Экура — галоўнага свяцілішча Энліля і паведамляе, што за гэта ён і сталіца нібы былі праклятыя багамі[22].

Канфлікт са жрэцтвам адбываўся на фоне іншых узрушэнняў. Па незразумелых прычынах была парушана ірыгацыйная сістэма; у краіне пачаўся голад.

Да канца кіравання Нарам-Суэна ўскладнілася становішча і на знешніх межах дзяржавы. Акад быў вымушаны перайсці да абарончых войнаў. Дзяржаве цяпер адначасова даводзілася супрацьстаяць націску стэпавых качэўнікаў захаду, уварванням варвараў Загроса і набегам эламітаў з усходу. Але асаблівую небяспеку ўяўлялі плямёны кутыяў, у адным з паходаў супраць якіх, мабыць, і загінуў сам цар[23].

Паслабленне дзяржавы і ўварванне кутыяў

Дагавор Нарам-Суэна з Эламам

Ужо Нарам-Суэну прыйшлося сутыкнуцца з першымі прыкметамі крызісу дзяржавы. Заняпад гандлю, традыцыйны сепаратызм, канфлікты са жрэцтвам — усё гэта цяпер наклалася на новыя сур'ёзныя эканамічныя і замежнапалітычныя праблемы. Найбольшую пагрозу ўяўлялі горныя плямёны кутыяў, пранікненне якіх у Месапатамію прыводзіла да парушэння ірыгацыйнай сеткі[24][25]. Усе гэтыя праблемы давялося вырашаць унуку і пераемніку Нарам-Суэна Шаркалішары (2200 — 2176 гг. да н.э.).

Адразу пасля смерці Нарам-Суэна, кутыі пад правадырствам Энрыдавізіра ўварваліся ў Акад. Энрыдавізір дасягнуў Сіпара, дзе загадаў высекчы ў гонар сябе надпіс, які называў яго «царом чатырох кірункаў свету»[23]. У гэты ж час краіну скалынула чарговае масавае паўстанне гарадоў. Акрамя таго, з захаду ішоў націск амарэяў, з усходу здзяйснялі набегі эламіты. На поўначы адбывалася актывізацыя хурыцкага насельніцтва.

Па незразумелых прычынах Шаркалішары адмаўляецца ад пышнага тытула «цар чатырох кірункаў свету»[26], абмежаваўшыся тытулам «цар Акадэ», хоць часам далучаючы да свайго імя дэтэрмінатыў бога. Магчыма, ён наносіць некалькі паражэнняў кутыям; ва ўсякім разе, аднаго з іх правадыроў — Сарлагаба — ён узяў у палон. Паступова Шаркалішары выцясняе гэтыя плямёны і аднаўляе ўладу Акадэ, але толькі ў межах Ніжняй Месапатаміі. Ён таксама адбіў набег эламітаў на Акшак і здзейсніў паход супраць амарэяў[27]. Крыніцы гэтага часу даволі скупыя. Вядома, што цар вёў нейкае будаўніцтва ў Сіпары, Ніпуры і Вавілоне (гэта першая згадка пра Вавілон у пісьмовых крыніцах[23]), атрымліваў даніну з Лагаша і Умы.

Разам з тым, становішча ў краіне заставалася крытычным. Дзяржава была блізкая да распаду. Элам цалкам здабыў незалежнасць. На поўначы ўзнікла буйная хурыцкая дзяржава з цэнтрам ва Уркешы; непадалёк — «царства лулубеяў». Прыкладна ў гэты ж час нейкія паўночныя плямёны (хурыты ці кутыі?) разарылі Ашур і шэраг іншых гарадоў у сярэднім цячэнні Тыгра[28].

Скарыстаўшыся гэтым, кутыі трывала замацаваліся ў Месапатаміі і пачалі актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў дзяржаве.

Падзенне Акада

Пасля смерці Шаркалішары ў 2176 г. да н.э. Акад на працягу трох гадоў (2176 — 2173 гг. да н.э.) знаходзіцца ў стане хаосу. Адной з прычын стала і барацьба за ўладу, калі з'явілася адразу некалькі прэтэндэнтаў на прастол. З'яўляючыся толькі ценем былых акадскіх кіраўнікоў, яны ўвайшлі ў «Царскі спіс» пад памяншальна-зневажальнымі імёнамі — Ігігі, Нанум, Імі і Элулу. Больш таго, складальнікі спісаў не ведалі дакладна, хто з іх сапраўды з'яўляўся царом, а хто толькі прэтэндэнтам («Хто быў царом, а хто не быў царом?»)[26].

На фоне гэтага адбывалася далейшая дэградацыя дзяржавы. Кутыі актыўна ўдзельнічалі ва ўнутрыпалітычнай барацьбе: іх кіраўнік Элулу-Меш выступаў у якасці прэтэндэнта на акадскі прастол (быў унесены ў «Царскі спіс» пад імем Элулу)[26].

Апошнюю спробу аднаўлення дзяржавы распачаў Дуду з дынастыі Саргана, які ўзыйшоў на прастол пасля міжусобіцы. Яму нават удалося на час аднавіць Акадскае царства, але ў значна меншых межах. Імя Дуду таксама носіць памяншальны характар; не выключана, што ён ужо фактычна залежаў ад кутыяў[29].

Апошнім акадскім царом стаў сын Дуду — Шу-турул[29]. У часы яго кіравання Акадская дзяржава канчаткова прыйшла ў заняпад. Адпалі шумерскія номы са сваімі дынастыямі, у тым ліку IV дынастыя Урука і II дынастыя Лагаша. Пасля смерці Шу-турула каля 2137 г. да н.э. кутыі знішчылі Акадскае царства, захапіўшы і разбурыўшы яго сталіцу. У Месапатаміі канчаткова ўсталявалася ўлада чужынцаў[30].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Храналогія Акадскага царства пабудавана на аснове шумерскага царскага спісу, дзе прыведзены спіс цароў Шумера і Акада з гадамі кіравання. Спіс «прывязваецца» да 8-га года кіравання вавілонскага цара Амі-цадукі, калі былі зроблены назіранні геліякальнага ўзыходу Венеры. Астранамічным метадам вылічаны тры падыходныя даты ўзыходу Венеры — 1639 да н.э. плюс-мінус 64 гады. Акрамя таго, недакладнасці ў царскім спісе Шумера, неадназначнасць яго тлумачэння (некаторыя са згаданых дынастый былі паралельнымі) прыводзяць да таго, што рознымі даследчыкамі прыводзяцца розныя даты падзей. Пачатак кіравання Саргана і ўтварэнне Акадскага царства розныя навукоўцы вызначаюць ад 2404 года да н.э. да 2252 гады да н.э. У артыкуле выкарыстана сярэдняя храналогія, прыведзеная паводле: История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 1. Месопотамия / Под редакцией И. М. Дьяконова. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1983. — 534 с. — 25 050 экз. (руск.), падтрыманая айчыннымі асірыёлагамі І. М. Дзьяканавым, В. В. Струвэ і шэрагам іншых навукоўцаў.
  2. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 238.
  3. а б Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 268.
  4. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 135.
  5. Крамер 2010, с. 319.
  6. Лойд 1984, с. 151.
  7. Крамер 2010, с. 73.
  8. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 212.
  9. а б в Тураеў 2004, с. 86.
  10. а б Крамер 2010, с. 75.
  11. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 233.
  12. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 236—238.
  13. Крамер 2010, с. 75-76.
  14. Тураеў 2004, с. 87.
  15. а б в Крамер 2010, с. 76.
  16. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 244.
  17. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 243—246.
  18. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 246.
  19. а б Крамер 2010, с. 77.
  20. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 248.
  21. а б Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 250.
  22. а б в г Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 252.
  23. а б в Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 253.
  24. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 252-253.
  25. Крамер 2010, с. 79-80.
  26. а б в Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 256.
  27. Крамер 2010, с. 81.
  28. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 256-260.
  29. а б Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 260.
  30. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 260—263.

Літаратура

  • Бардески К. Д. Месопотамия: колыбель человечества. — М.: Ниола-Пресс, 2008. — 128 с. — 5 500 экз. — ISBN 978-5-366-00327-8.
  • Бертман Стивен. Месопотамия. — М.: Вече, 2007. — 416 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-9533-1916-4.
  • ред. Дьяконов И. М. История Древнего Востока. Зарождение классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. — М.: Наука, 1983. — Т. 1. Месопотамия. — 534 с. — 25 050 экз.
  • Крамер Самюэль. Шумеры. Первая цивилизация на Земле. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2010. — 383 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-9524-4805-6.
  • Ллойд С. Археология Месопотамии. — М.: Наука, 1984. — 280 с. — 15 000 экз.
  • Оппенхейм А. Древняя Месопотамия. — 2-е, испр. и доп. — М.: Наука, 1990. — 319 с. — 30 000 экз. — ISBN 5-02-016582-4.
  • Тураев Б. А. История Древнего Востока. — Минск: Харвест, 2004. — 752 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-13-1472-2.


Спасылкі