Полацкая духоўная семінарыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2: Радок 2:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
У [[1807]] годзе мітрапалітам Украінскай грэка-каталіцкай царквы [[Іраклій (Лісоўскі)|Іракліем Лісоўскім]] у маёнтку [[Струнье, Гаранскі сельсавет|Струнье]] (каля [[Полацк]]а) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам [[імператар]]а [[Аляксандр I|Аляксандра I]] падпісаным у [[снежань|снежні]] [[1806]] года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у [[базыльяне|базыльян]].
У [[1807]] годзе мітрапалітам Беларускай грэка-каталіцкай царквы [[Іраклій (Лісоўскі)|Іракліем Лісоўскім]] у маёнтку [[Струнье, Гаранскі сельсавет|Струнье]] (каля [[Полацк]]а) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам [[імператар]]а [[Аляксандр I|Аляксандра I]] падпісаным у [[снежань|снежні]] [[1806]] года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у [[базыльяне|базыльян]].


У [[1808]] годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У [[лістапад|лістападзе]] таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Полацк]]у.
У [[1808]] годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У [[лістапад|лістападзе]] таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Полацк]]у.

Версія ад 21:09, 7 лістапада 2015

Полацкая духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Віцебскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Гісторыя

У 1807 годзе мітрапалітам Беларускай грэка-каталіцкай царквы Іракліем Лісоўскім у маёнтку Струнье (каля Полацка) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам імператара Аляксандра I падпісаным у снежні 1806 года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у базыльян.

У 1808 годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У лістападзе таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак Сафійскага сабора ў Полацку.

У 1812 годзе падчас Айчыннай вайны 1812 года семінарыя была разрабавана французамі і аднавіла сваю дзейнасць у 1813 годзе ў вёсцы Судзілавічы, а ў 1821 годзе семінарыя зноў пераведзена ў Полацк.

У 18231824 гадах ператворана ва ўласна семінарыю з двума аддзяленнямі і трохкласнае вучылішча пры ёй. У 1839 годзе навучальныя курсы семінарыі былі прыраўнаваны да курсаў семінарый Пецярбургскага і Кіеўскага навучальных акруг.

Пасля ліквідацыі ў 1839 годзе ўніяцкай царквы семінарыя стала праваслаўнай. У 1840 годзе пераназвана ў Полацкую духоўную семінарыю, і напачатку 1840-х гадоў пераведзена на казённае ўтрыманне.

У 1856 годзе семінарыя перакладзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года, калі была пераназвана ў Віцебскую духоўную семінарыю.

Рэктары

Спасылкі

Шаблон:Навучальныя ўстановы Рускай Праваслаўнай Царквы